12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алена Селькіна

_____________________
Лініі маіх далоняў.
Вершы


У тых двух дзясятках вершаў, якія асьмелілася пака­заць мне выпускніца ліцэю бду Алена Селькіна, былі і наіўнае жаданьне патрапіць у модную сучасную літаратурную плынь, і часам няўменьне апрануць шчасьлівыя вобразныя знаходкі ў адпаведныя дакладныя словы, і непазьбежныя, даравальныя сьляды вучнёўства. Але ва ўсіх іх (я гэта хачу падкрэсьліцьва ўсіх) былі паэтычныязярняткі”, шчырая, спавядальная інтанацыя і маладое захапленьне зямным жыцьцём. Ва ўсіх адчувалася прывабнае дыханьне юнага таленту і даверлівае, амаль дзіцячае спадзяваньне на ўзаемаразуменьне і ўзрушэньне чытача-суразмоўцы.
Не сумняваюся, што пры належнай працы з пачынаю­чай паэткі вырасьце цікавы, самабытны лірык, што чалавечае сталеньне абавязкова прывядзе да сталеньня літаратурна­га і ўсе, для каго не абыякавы лёс беларускага мастацкага слова, будуць з надзеяй чакаць яе наступных публікацыяў. Дык новых вершаў, новых удач, новых адкрыцьцяў табе, мілая Алёна!
Генадзь Бураўкін.
Звон

У паветры перазвон

Мая галава
таксама званіца з адзіным звонам,
які адгукаецца на кожны дотык
ветру,
таямніцы,
вачэй

Нават
у хвіліны маўчаньня
адчуваю ягоны цяжар

Невыносна!..
Расьсекчы галаву
сонечным промнем
і выйдзе не Афіна,
а Сафія

Я толькі кропелька
перазвону


Анёл

Якое пачуцьцё
сыходзіць з нябёсаў
і адбіваецца ў хвалях
шалёнага мора,
калі да цябе
набліжаецца ціха
Анёл?

Задуменна,
пяшчотна
прамяністымі павекамі
дакранаецца да тваіх зрэнак,
быццам кліча
за далягляд бясконцасьці

Ветравей вясновы
расхінуў павевам,
строй анёльскі
белы ветразь,
два крылы яго
вялікія, белыя
з чорнымі пёркамі

Ты заўважаеш
сьвятло паходні,
што анёл трымае
у левай руцэ.
Зыркія іскаркі
лятуць у тваю душу

І калі нябёсы
вочы аблокаў
схаваюць у бяздоньні,
на тваіх далонях
застануцца
сем белых
і тры чорныя
пёркі


Падарунак сонца

Вельмі доўга глядзела
у вочы сонцу
і асьлепла для цемры

Вельмі доўга блукала
па стромкім беразе
птушаня на маіх далонях

Пакідаючы адзіноту,
лётала ў вырай
дзе нікога, нікога няма

Хавалася ў мары
але нехта сказаў мне:
Гэта ж брыдкае качаня!

Вельмі доўга глядзела
у вочы сонцу
і зараз гляджу

Гэта іншым нябачна
яны спачуваюць:
каханьне злое

Ды заўсёды на крок ад мяне
яшчэ жаўтадзюбы
падарунак сонца


Маўчаньне

Лініі маіх далоняў
памятаюць прышласьць.
Той,
хто накрэсьліў іх,
схаваў тлумачэньне
ад прагных вачэй,
што баяцца ўсяго дакладнага,
але ўсё адно спрабуюць
сустрэцца з таямніцай.

Здольныя зразумець
неакрэсьленыя дробязі
гэтым суцяшаюцца,
не спазнаўшы галоўнага

Маўчыце, ірвы далоняў!
Таму, хто ведае шлях,
хіба цікава
ісьці?..