12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алехна Шых

_____________________
Дзьве малітвы.
Вершы


1
Я хадзiў па горадзе,
толькi саду
не нагадваў горад мне.
I, ня рады,
са сваёй пакутаю
i любоўю
я хадзiў па горадзе....
Дзе? Ня помню

2
Расьцiснуўшы, не расьцiўшы,
мураша на сваiм стале,
я паклаў яму
заместа камню магiльнага
крышачку белага хлеба –
няхай будзе сьветлая памяць,
пакуль хто анучаю
не зьмяце

3
Пасьля чароўнае самоты
у гэтым сьвеце
толькi ноты
кладуцца на спакой душы.
А потым....
Цiхi пошап кропляў,
i лёгкi лёт лiстоты крохкай,
i сьнегу дзiўны рэнесанс
– то вальс

4
А чаму ж ты, мая зорачка,
ня сьпiш?
Мы жывем у цёплай хаце
бабулi маёй,
у якой ва ўласны двор
ёсьць чатыры вакны,
два – на вулiцу,
ды адное – ў гарод,
i ва ўсе з iх сьвецiць поўня.
Мо’ тое сьвятло замiнае табе?
Дабранач

5
Iгнаць каня
па лiнiях рукi
прыгожае i лёгкай
бы травiнка
што звонам
у асьнежаных палёх
пабудзiць прысак
ранiцы сьляпое
i прапануе ветру-званару
у прысаку знайсьцi
агеньчык з ночы
каб ад яго
заранку запалiць

6
Лiсьце складае
на мокрым асфальце
даўнюю казку
забытага шчасьця,
дзiўную казку
мiнулага лета.
Цёплых сумётаў
срэбныя нетры.
Цiха зьнiкае
пад коламi аўта
мiлая казка,
казка пра заўтра

7
Ты – сон, сатканы з ценяў ночы.
Па дахах вымытых дажджом
дамоў з зялёных зьнiчак
восень складае пацеры замоў.

I даўнiх, дзiкiх гукаў зданi
шукаюць выйсьце да сьвятла,
якому iмем ты была.
То – сон пра першае каханьне
20 ліпеня 1996 г.

8
Не кранутаму аксамiтам
i налiтаму цеплынёй
целу беламу дзьве малiтвы
ахвярую дзiўнай парой,
калi ў мяккiм празрыстым сьвеце
мне нiкога няма блiжэй.
Дзьве малiтвы – пальцаў i вуснаў,
а iнакшае ўсё – распуста
7 траўня 1997 г.

9
Увечары цi апаўночы
па мокрым асфальце
зiхоткiя коцяцца промнi,
кладуцца на пальцы
каштоўным каменьнем –
смарагдам,
дыямантам чыстым, –
i сьвецяцца доўга i нема,
пакуль мiтусьню Бэтлеему
i цёмныя нетры Гарлему
ахутвае цiша
16 студзеня 1998 г.