12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Дзяніс Сідарок

_____________________
Бег ад сябе.
Вершы


Дыхаць

Непахісныясьцены і вокны
Падаецца, ня з гэтага сьвету,
Ячасткова гукі і водар,
Ячасткова сонца і вецер.

Дастаткова усё зразумела,
Што пасуе і што да твару,
І хоць часам права як лева,
Ўсё астатняе будзе марамі.

Даспадобы знаходзіць адрозьненьні
У аднолькавых зьявах існасьці,
Як жа хочацца ўсім быць рознымі,
Беззаганнымі, белымі, чыстымі.

Як усьмешка ў адказ нябёсаў,
Нібы цукар на вечныя раны,
Бо надзеі на зьвілістасьць лёсу
Пахаваны недзе старанна.

Бы залішняя фікцыя часу,
Мы заране, напэўна, сьціхлі,
Засталася адная фаза
Жыць, пакуль дазваляюць дыхаць
26 красавіка 2008


Бег ад сябе

Бяжым ад сябез усіх ног,
Куды пазіраюць вочы,
На Захад, Поўдзень, Усход і Поўнач,
З апошнім маршрутам метро
і першым маршрутам лёсу
Ў бясконцасьці рухаў ног,
дзе кожны наш новы крок
Ёсьць пошук новых сумленьняў,
Ёсьць пошук “tabula rasa”,
Вартага сэнсу жыцьця,
Ёсьць спроба спыненьня часу.

Кідаем свае абалонкі,
Паношана-чорныя-шэрыя,
Каб быць не такімі як звонку,
А чыстымі-сьветлымі-белымі,
І па-за і па-над істотнасьцю
Жадаем падацца лепшымі,
Нібы нездарма народжаны
Ласкавай цнатлівай вечнасьцю.

Бяжым па замкнутым коле,
Бяжым ад сябе у самасьць,
А нехта яшчэ здольны
Бачыць у гэтым радасьць.
Глядзець на сябе зьнянацку
Ў люстэрка душы зьнямелай,
Нібы прачынацца ранкам
Між сьценаў выключна белых
На ложку з надзей страчаных,
Дзе столь і падлогатоеснасьць,
А сонца рукой гарачаю
Спыняе тваю дваістасьць.

Нас ахапіў сорам,
Хаваньнем натуру лечым,
Ды толькі доля у нас такая,
Што ніяк ад сябе ня зьбегчы
19-20 траўня 2008 г


* * *

Вам заўсёды становіцца сьмешна???
Калі вы глядзіце ў люстэрка,
І дзе вашая сьветлая зьнешнасьць
Ужо й не такая і сьветлая,
І дзе вашае роўнае цела
Ужо й не такое і роўнае,
І дзе вас і мяне з вамі,
Мабыць, болей не існуе...

Вам калісьці бывае страшна???
Калі часам прыходзяць думкі,
Што прастора і нават час наш,
Нібы страцілі свой накірунак,
Што чакае нас невядомасьць,
Што гісторыі нашае руны,
Пахавалі пад пылавай коўдрай,
І нябыт вельмі прагне нас.

Вам калісьці бывае сумна???
Што жывем мы нібы й ня дома,
Што няспыннасьць нечага глуму
Замяняе нам годнасьць і гонар,
Што кудысьці зьнікаюць словы,
Што ня бачна сьвятла у цемры,
Што ўсё болей трымацца долу
Нам гаворыць нашая вернасьць.

Вам калісьці бывае цяжка???
Усьвядоміць сваё існаваньне,
Скінуць з твару прыкрую маску,
Не хацець прызнавацца ў каханьні
Да жыцьця і да гэтага сьвету,
Што гуляе з намі у хованкі,
Што над полем разносіць нас ветрам
І гучыць над лясамі гоманам.

Ды ня трэба губляць радасьць!!!
Адчуваньня роднае глебы,
Той, што нехта лічыць за слабасьць,
Нам даслала на шчасьце неба
Хай бывае і сумна, і страшна,
І хай будзе крыўдна і сьмешна,
Варта жыць на зямлі нашай
Са сваёю тутэйшай верай
Люты 2008


Звыкласьць version

Да болю усё навокал знаёмае,
Аднолькавасьць твараў ды лёсу падобнасьць,
Нам кожнаму вызначаны тэрмін захоўваньня,
А мы спадзяемся на вечную годнасьць.

Хаваньне матываў ужо не займае,
Заране падвешаны цэтлік прынадны,
І нават ціскат спасылак да раю
Зараз ня тое, каб вельмі вабны.

Жыцьцё нараджае адзіны канвеер,
Чаканьні, як глумнасьць, а мары, як казкі,
Завеі, і студзень, і зноў завеі,
Па лбах і па душах бясконцы ляскат.

Як крыжаванка тваіх летуценьняў
Лунае ў паветры надзея-атрута,
І ў незвычайнасьці гэткіх падзеяў
Крыху адчуваеш сябе шызанутым.

Мы ўсе павязаныаднымі стужкамі
Як парадоксы чыстага-сьветлага,
І толькі сэрца нас расьцярушвае
Такім прыгожым і дзіўным цэтлікам.
3 красавіка 2008


Незавершанасьць

Недапісана, незавершана, няскончана,
Існаваньне нашае неапраўдана,
Ні сэнсоўна, ні існасна не аплачана,
Не зьяўляецца ні плёткаю, ні праўдаю.

І ня тымі бакамі, ня тымі напрамкамі,
Ня з тымі чаканьнямі і ня з тым настроем,
З пастаяннымі страхамі выйсьці за рамкі
І з бястактным сядзеньнем у вечным спакоі.

Мы бадзяем-блукаем бясконцымі лабірынтамі
Безнадзейна ў надзеі знайсьці патрэбнае,
І пры гэтым патрэбы робячы мітамі,
У памылках сваіх зьвінаваціўшы неба.

Са зьдзіўленьнем у зрэнках, не паверыўшы існасьці,
Выпадкова зьмешваем усьмешкі з плачамі,
Ды жыцьцё наша, пэўна, такое сьціслае,
З-за таго, што яшчэ незавершана і пакуль неаплачана.
1-6 лістапада 2008

Чаканьні

Апошнія грошы патрачу на сьнікерс,
Здабуду энергію розуму, моц,
І буду чакаць падарункаў ад неба,
Мне хопіць і манкі на некалькі порцый.

Надзея заўжды памірае апошняй,
І часам здаецца збалеламу воку,
Што ў сьвеце жывуць адныя надзеі,
Трапляючы ў сеціва кожнага кроку.

У сьвеце надзей вельмі шмат лабірынтаў,
Дрыгва паступова зацягвае голас,
І хутка усё ператворыцца ў міты
І бусел, і сонца, і вецер, і колас.

А потым напіша гісторыя ў кнігах
Пра нашу краіну, пра нашы хістаньні,
Пра нашае ліха, пра нашае шчасьце,
Пра вечныя нашыя патрабаваньні.

Чаканьні... ў душы і у сэрцы чаканьні,
Жаданьні у целе, надзеі навокал,
Ды толькі прычын і матываў ня бачна,
Няўжо ліхтары пазгасалі у вокнах?

Няўжо пазгасалі альбо пагасілі
І болей ня бачны агульны наш шлях?
Ды не! Ёсьць агеньчык апошняй надзеі,
А значыцца, лёс, непадобны на жах.

Ну што ж, пачакаем...
04.04.2007

* * *

Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі дагарыць сонца,
І зацьмянеюць зоркі,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі белае стане чорным,
Салодкае стане горкім,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Цяжкім ахрыплым голасам
З юнацкім пякучым сарказмам,
Я буду сьмяяцца апошнім
Над нашым чысьцейшым розумам,
Над памяркоўнасьцю нашай,
Я буду сьмяяцца апошнім
Над тымі, хто зараз сьмяецца
Над драмаю нашай і слабасьцю,
Я буду сьмяяцца апошнім
Са мной застанецца надзея,
Я буду сьмяяцца з радасьцю,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Чакаючы новых вёснаў,
Шукаючы існы шлях,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Пакуль будзе стукаць сэрца,
І будзе трымацца дах.
Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі пераможа вера,
І нехта ўспомніць нас,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Калі стане іншай прастора,
І пойдзе назад час,
Я буду сьмяяцца апошнім,
Я быў, застаюся, буду
Тутэйшым хлапцом беларускім,
Голасам краю любага,
Які не загіне ніколі
Мы вернем сваю волю!
І я буду сьмяяцца апошнім
21-22 лютага 2008