12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ігар Сідарук

_____________________
Стадыён.
Апавяданьне


Пад сінім небам радзімы гучаў дзяржаўны гімн.
Стадыён стаяў столькі, колькі стаяла дзяржава. А можа, і нашмат болей. Проста ніхто дакладна ня памятаў. Аб часе яго збудаваньня нават не захавалася ніякай дакументацыі. Урэшце, гэтая акалічнасьць мала каго й цікавіла.
Стары стадыён жыў. Штодзённа, напружана, функцыянальна. З раніцы і амаль да зьмярканьня ён быў вялізнай гандлёвай пляцоўкай. Па ўсім перыметры стадыёну стаялі гандлёвыя шапікі, намёты, раскладныя сталы. Натоўп віраваў. Людзі хадзілі, прыцэньваліся, спрачаліся. Куплялі або проста разглядвалі ці абмац­валі тавар. Пілі піва ці елі марозіва, несьлі пакупкі дахаты. Надвячоркам усё замірала. Але толькі на час. На гадзіну-другую, што дазваляла дворнікам зьмесьці дзённае гандлёвае сьмецьце, навесьці звыклы парадак на падыходах да трыбунаў.
А потым усё ўзрывалася. Бязьлітасныя пражэктары ў тысячы мегаватаў асьвятлялі зялёнае поле. Пад яркімі электрычнымі промнямі была бачная кожная травінка і нават жылкі на ёй. Трыбуны гулі перагрэтымі трансфарматарамі. Яны былі поўныя. Яшчэ не было такога дня, каб недзе заставалася вольнае месца. Калі ж такое нечакана здаралася, асабліва бліжэй да поля, за права валодаць ім усчыналася жорсткая бойка. Тады безразборліва й цьвёрда ў ход ужо ішлі дручкі паліцыянтаў. Паміж трыбунамі й полем яны заўсёды стаялі ў некалькі шчыльных, непрабівальных шэрагаў.
На шчасьце, усё дзейства было бачна як на далоні. Да таго ж, некалькі неабсяжных, велічынёй у палову неба, табло дапамагалі ў тым. Людзей заўсёды цікавілі падрабязнасьці й дэталі. Бяз іх яны не маглі жыць.
Людскі роў заглушаў усё. У ім патаналі непахісныя, узьнёслыя словы вядучага-каментатара. Раствараліся гукі строгіх урачыстых маршаў, губляліся лірычныя паўзы паміж імі. Разьбіваўся ўзарваным і безвыходным, іншым разам магло паказацца, проста іранічна-зьдзеклівым енкам яшчэ нечы няўцешны крык...
А потым людзі зыходзілі. Невялічкімі натоўпамі і па адным. З бачнай шкадобаю й пачуцьцём добра выкананае справы пакідалі стадыённую агароджу. Многія жанчыны ціха, каб толькі ня ўголас, плакалі. Хтосьці сьмяяўся, распавядаў падрабязнасьці. Але часьцей моўчкі. Моўчкі некага ванітавала ў траву. Якая цяпер, пад звычайнымі ліхтарамі, здавалася не такой зялёнай і яркай, як паўгадзіны таму на стадыёне.


* * *
Як стадыён?.. – строгім і стомленым вокам зьмерыў ён справаздатчыка.
Пакуль стабільна. Сто тысячаў даляраў практычна штодзённага прыбытку ў казну. Гэта без уліку той арэнднай платы, што за гандлярамі. Але ёсьць акалічнасьць. Стадыён даўно ў аварыйным стане. Патрабуе капітальнага...
Зробім! Дам распараджэньне, – нецярпліва пляснуў далоньню па сталу. – Білеты па-ранейшаму па два даляры?
Так.
І ўсё ж на некаторыя праекты... – задумліва пагрукаў алоўкам па стосіку шэрых тэчак перад сабой. – Падвышаць ня думалі?
Дазвольце маё меркаваньне? Людзям трэба стабільнасьць. Яны да яе прывыклі. Так, падвысіць можна. Але заўсёды знойдуцца незадаволеныя. Незадаволеныя і выгэта, як самі разумееце, нонсенс. Хопіць з нас з таго, што на стале ў міністра замежных справаўзноў з раніцы чатыры пратэсты. І зноўтое ж самае...
Плюнь. Што ж, калі не стаміўся... Можаш быць вольны.
Я дык не стаміўся. Стаміўся чалавек...
Ён ускінуў свае строгія, шырокія бровы.
Ад чаго ён стаміўся? Здаецца, не даем перапрацавацца.
Не ад гэтага. Але кажа, што болей ня можа.
Дык зрабіце, каб мог! Знайдзіце яму жанчыну, сто восем жанчын!.. Кватэру яму памяняйце на ўласную выспу ў Гвадэлупе! Грошай просіць? Дык дайце
Прапаноўвалі й спрабавалі. Нічога ня хоча. Хоча сысьці.
Знайдзіце іншага! А гэтагасамі ведаеце...
Спрабавалі таксама. Але...
Што?
Ніхто ня хоча.
Чаму?
Думаю, элементарна баяцца.
Што, ва ўсёй краіне няма ніводнага чалавека?!
– ...
Знаеш што? Калі ты гэтаму стомленаму ўсё ж сьвежага паветра ў зад ня ўдзьмеш, ты ў мяне свой ад уласнага твару адрозьніваць перастанеш! Або шукай іншага. Або самога цябе на пасаду аформім. Ганаровую!.. Усё, свабодны!


* * *
Судьдзя выцер чыстай насоўкай пот з ілба і нават незаўважна страсянуў кропельку з носа. Чарговы вырак быў вынесены. Вырак, які, па ўсім было бачна, быў адобраны прысутнымі аднагалосна.
Не сказаць, каб ён быў задаволены. Штосьці яго насьцярожвала. І ўжо ня раз. Па-першае, ніхто з іх не прызнаў сябе вінаватым. Па-другое, пад надта сурёзны артыкул яны падпадалі, пад надта сурёзны... Ды так часта. Па-трэцяе... Па-трэцяе, урэшце, усё астатняематэрыялы сьледства, паказаньні сьведкаў у судзе, прамова дзяржаўнага абвінаваўцы і нават няўцямныя рэплікі адвакатаўусё гаварыла, што чалавек вінаваты. А значыць...
А значыць, ён зноў сёньня ці заўтра будзе чэрпаць маленькай срэбнай лыжачкай чорную ікру з пупка белакудрай дзівы, зьлізваючы апошнія ікрынкі язычком на пару з гэткай жа бялявай лярвоткаю.


* * *
А потым усё зьмянілася. Нечакана хутка і радыкальна. Прыйшлі іншыя людзі й парадкі. І над краінайзалунаў іншы дзяржаўны гімн.
Толькі над старым стадыёнампа вечарах па-ранейшаму білі яркім і несканчальным электрычным сьвятлом пражэктары.
Білі да той пары, пакуль раптам кудысьці ня зьнік чалавек, які стаміўся нашмат раней да часу тых пераменаў.


* * *
Дакладвайце.
Пакуль нідзе ня можам знайсьці. Нібы вада скрозь сіта...
Ці трэба, аднак? Гэты стадыён... У наш час! Калі ўсё так уладна і трапна!.. Ганьба нацыі!
Так...
Дык зрабіце што-небудзь!
Так, ганьба. Толькі вы самі скажыце. Мы спрабавалі. І што? “Будзе стадыёнпойдзем! І за вамі, і за пераўтварэньнямі вашымі. А ня будзе...” Ды вы самі паслухайце.
Гардзіны крыху адхінуліся. У кабінет нібы ўварваўся гарачы, рухомы шар, сплецены з рыку, шалу, патрабаваньняў. Здаецца, шар дыхаў подыхам тысячагоддзяў.
Да таго ж, людзі хочуць элементарнага: есьці, цяпла, мыцца ў вань­не...
Усё дадзім, усё зробім. Але гэтатрэба прыбраць!
Без сумневу. Але стадыён... Яны не здадуць. Дый судовыя механізмы... Усё бяз збояў. Ужо дзесяцігоддзі...
Божа. Ужо дзесяцігоддзі а то й стагоддзі гэты народ ня ведае чаго хоча!
Ведае. Таму й стаіць. За свой стадыён. За сваю свабоду. – Падначалены ўсьміхнуўся. – А замахвацца на свабоду народудабром ня скончыцца.
Але гэта ненармальна!
Ненармальна. Толькі вы самі чулі... – кіўнуў ён у бок вакна. – Як варыянт, можна было знайсьці іншага. Нават з нашых... Так нават прасьцей. Бо з гэтых... – зноў ківок у бок вакна. – Ніхто ня хоча. Толькі гэта, можа, і не варыянт. Уцягваць іншых людзей, пускаць нежаданыя пагалоскі... Ці трэба? Чужародны элемент у адладжаным механізьмесамі ведаеце...
Ідзіце. Я падумаю над гэтым.

Наступным ранкам было аддадзенае распараджэньне знайсьці стомленага чалавека, дзе б той ня быў. І ня толькі знайсьці, а прымусіць да працы, як бы ні адпіраўся.


* * *
Ён стаяў пасярод стадыёну. Стаяў, апусьціўшы голаў, неадрыўна гледзячы ў траву, дзе, здавалася...
Ён спрабаваў адагнаць тыя думкі, аднак важкі пісталет у руцэ ўпарта нагадваў аб ягонай шматгадовай справе. Справе, якую ніхто ня бачыў, і якая ўрэшце мела зыход на вачах шматтысячнага натоўпу.
Ён спрабаваў адмовіцца, уцячы, ніколі таго не рабіць. Толькі яму не давалі. Знаходзілі, вялі гутаркі. Душэўныя і ня вельмі. Забясьпечвалі да дзясятага пакаленьня. Іншым разампроста білі. Жорстка, бязьлітасна. Адліваючы вадою і зноў апрацоўваючы пад арэх.
І ён зноў выходзіў на працу. Амаль штодзённа, выконваючы сваю місію (ха, місію!..) трапна, дакладна, як мае быць. Ён быў прафесіяналам. Адзіным.
Так, ён ведаў: яго шукалі й цяпер. Паўсюль, дзе маглі, але толькі ня тут. Ня тут, дзе знаходзілі апошні кавалачак сіняга неба над галавою тыя... Тыя, каго ён ніколі ня бачыў у твар, хоць ведаў: зусім не яны павінны былі стаяць у такія хвіліны сярод стадыёну, а... а...
Стрэл прагучаў, як пішуць у танных раманах, суха й нечакана. Перад тым, як апусьціцца на роўнае, акуратнае падстрыжанае пакрыцьцё стадыённага поля, ён крыху зьдзіўлена ўскінуў вока на мачту з пражэктарамінібы хтосьці страляў адтуль. Толькі страляў ён сам. Кантрольнага стрэлу не спатрэбіласяпаколькі на працягу столькіх гадоў ён усё ж быў прафесіяналам.
Адзіным прафесіяналам, які ўрэшце стаміўся.
Ягоны твар навечна зьліўся з зямлёй. Кроплі крыві пырснулі на траву, якая надта добра ведала гэты смак. Ігэты стрэл аказаўся фатальным ня толькі для яго. Стадыён, стары стадыён, час збудаваньня якога ніхто дакладна ня памятаў, і пра што нават не захавалася ніякай дакументацыі, раптам нібы цяжка ўздыхнуў, потым задрыжаў, пахіснуўся ўсімі сваімі трыбунамі, пражэктарамі, збудаваньнямі. І лёг, апусьціўся, рассыпаўсякаляровым і брудным тынкам, вечнымі кавалкамі, цяжкім і пыльным друзам.
Наступнымі днямі шалёны натоўп, які разам са старым стадыёнам нібы страціў самае інтымнае і дарагое, зьмёў прэч і назаўжды рэжым, які нават прэтэндаваў называцца рэжымам пераўтварэньняў.


* * *
Першым падпісаным дакументам новае ўлады было распараджэньне аб аднаўленьні стадыённае чашы. Група добраахвотнікаў запусьціла ў паветра тысячы рознакаляровых балонікаў. Чуліся радасныя, усхваляваныя крыкі. Мужчыны чокаліся бутэлькамі з півам, жанчыны плакалі й усьміхаліся.
Пад сінім небам радзімы гучаў чарговы дзяржаўны гімн.

31 ліпеня, 2009 г.
м. Кобрынь.