12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Анатоль Івашчанка

_____________________
Маё.
Вершы

маё
высьлізгвае
бы шчупак
пакідаючы сьлізь
у далонях
у валасох
ува мне.
знаёмыя радкі
складаюцца ў некралог.
адзіная паэтка
падобная да нязьменнай цыгарэты
ў яе рукох.
паветра вакол
крыху хістаецца
гэта тарпеды
лятуць на сьвятло сьвечак
у нашых вокнах
у нашых вачох...
лепім налепкі
на ранак на іх
сьляды кіпцюроў.
лайно выцякае
з тэлескрыні
на шпалеры, на фіранкі
і вось мы таксама
у сістэме.
уганараваныя сэрцамі птахаў
хварэем на H5N1.
дыктарка цэліць у твары
сваёю жоўтай сьлінай.
дворнікі што змываюць пляўкі з экрану
працуюць у найхуткім рэжыме.
маё сядае на паперу
курчыцца й шыпіць...

а ў швейцарскіх гарах
у позе воіна
сядзіць чалавек
і ўлагоджвае свой Акіян.
як бы я хацеў
зазірнуць яму ў твар!


цяжарны
чуе мае крокі
на мяккай распаранай глебе
вечаровых прысадаў
праз сон.
яе цёплае дыханьне
з посьвістам
патанае ў маім швэдры.
далонькі сазьлізгваюць
з джынсу расшпіленае курткі.
пераняўшы тваю цяжарнасьць
намагаюся рухацца
як мага цішэй
але ня здольны
ўратаваць ад сполаху
праз віскат тармазоў
ці клаксон аўто
дачку
што сьпіць у «кенгуру».

Кантралёр
Сыры ранак. Сакавік.
Сядаю ў аўто.
Грэю рухавік.
(рыфма выпадковая)
Звыкла зашчапляю
панэль магнітолы.
Грае “Ulis”.
Пахістваюся ў такт.
Час вяртацца,
вяртацца дамоў...
Уздрыгваю – рука
на маім плячы.
Гляджу ў люстра –
ззаду чэл
ва ўніформе кантралёра.
“Ваш квіток!”
“Няма”.
“То плаціце штраф
альбо выходзьце”.
Вядома, выходжу.
Кантралёр застаецца.


72 гады
«У пачатку сутак лічбы, што абазначаюць гадзіны, хвіліны, секунды й дату
выбудуюцца ва ўнікальную пасьлядоўнасьць: 01.02.03.04.05.06.
Гэта адбудзецца роўна ў 1 гадзіну 2 хвіліны
і 3 секунды 4-га дня 5-га месяца 6-га году новага веку. Згодна шэрагу ізатэрычных вучэньняў, менавіта ў гэты момант у атмасферы Зямлі адчыніцца містычны тунэль для касьмічных промняў гармоніі, якія будуць мець выгляд адмысловае энергіі... Чарговы падобны лічбавы феномен давядзецца чакаць 72 гады...»
Стужка навінаў tut.by

00:20
думаеш, што ведаеш пра сябе ўсё,
але любы мінак ведае болей.
чакаеш гадзіны ночы
(а дакладней – гадзіны
другое хвіліны
трэцяе секунды й так да году)
бо з пэўнасьцю не дажывеш
да наступнага ланцугу.
чытаеш вершы
(праўдзівей – тое
што вершамі названа) –
радкі-дзеля-надзеі
й бачыш як нішчыцца тое
што ледзь не напісаў
сам
00:47
шчэ пасьпееш у душ
і калі пашэнціць
у прыбіральню дзе
00:58
будзеш праглядаць
занатаванае тваім почыркам
і магчыма прыгадаеш
двух грузчыкаў
з заводу лядоўняў
якія вераць у тое што гэта нас
82 %
альбо суседа-гэбэшніка
праз якога швагер
прыспускаў джынсавую стужку
на антэне твайго аўто
ў той момант калі
нас расстрэльвалі сьнегам
19-га...
альбо прыгадаеш
аўтазак што разьдзеліць
людзей у чорным
і царкву з ланцугом
цалавальнікаў мошчаў
альбо
01:04
сядзіш у прыбіральні
тунэль
так і не адкрыўся