12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Святлана Варонік

_____________________
Святло самоты.
Вершы


* * *

Думала… не ўстану…
Думала… іншай стану…
Ды пайшла…
І Цябе – знайшла…
Абаперлася на душу…
Думала, што грашу…
А Цябе не стала…
А я ўстала…
Ля стала стаю…
Жорнам жыць
даю…


* * *

Падаў снег
на маю душу…
У сняжыначках
боль
калышу…

* * *

Ляцела чайка над царквою…
Ляцела чайка нада мною…
Ляцела чаіца праз мора…
Майго жыцця
кранула гора…
крылом…

* * *

Боль крычыць
адзінотаю…
Адзінота
маўчыць самотаю…
А я сэрца не маю…
І тваё
ў руках
ледзь трымаю…

* * *

Да нас дзяцел прыляцеў,
Пані Ніна...
Быццам грушачкі паеў,
Пані Ніна...
Прыляталі “снегіры”
з дзіўным чубам...
Падымаюць каўняры
дзіўна людзі...
Божа, Божанька... зіма...
Пані Ніна... Вас няма...
19.12.08.

* * *

Жырандоля-жырандоля…
Праўду кажуць – наша доля…
Наша ніва…
Наша маці…
Ды не ўсе могуць
каваці
жырандолю…
Сваю долю…

* * *
Дануце Бічэль
У голасе Вашым –
усмешка Сусвету...
У голасе Вашым –
боль цэлага Свету...
У голасе Вашым –
святло і самота...
У голасе Вашым –
мая адзінота...
Маўчыць голас Ваш,
а ці нема галосіць, –
Анёлам і Богу
ён радасць прыносіць...

* * *

Керамічны анёлак –
ля вершаў маіх...
Керамічны анёлак
для нас,
для дваіх,
дзеіць цуды...
Маўчаннем зіхціць...
Раскрыляецца свет...
Бо анёлак – паэт...

* * *

У высокае ранне
параненым уздыхам
ляціць маўчанне...
Нечае гранне
напаўняе душу супакоем...
Размаўляе музыка са мною...
Музыка гучыць Табою…

* * *

Калі хлеба няма…
ёсць віна…
А калі ёсць віно…
ёсць яно…
Адчуванне…
“Не хлебам адзіным…”
Птушаняты ратуюць…
Мае вершы вартуюць…
* * *

Нядзельная раніца
раніцца
снамі маімі
трывожнымі…
Да акна прыручаю кармушку…
Як птушку…


* * *

Неба нядзельнай раніцы
разглядае пустыя вуліцы.
Да самотнага дому туляцца
рыштаванні…
Дзень першы. Ствараю…


* * *

Змарыцца паездка у Парыж,
а ўспаміны збудуцца Ван-Гогам…
Дарога –
ад Сены з Верленам –
да старонак
Дранько-Майсюка…


* * *

Мне так Твая душа балела…
Мая заплакала душа…


* * *

Дарога да Цябе –
заўжды ўгару.
Зірну вакол –
як я высока…


* * *

Усе дарогі
вядуць да Храма...
Там
жыве
Мама...