12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Марына Варабей

_____________________
Пад святлом адвечнай лямпы. Вершы


* * *

Калі цябе не будзе,
І я магу не быць.
Звівае сцежкі студзень
І завірухай студзіць,
І цьмяным ранкам будзіць –
Змушае думкі збыць.

Жыццё на існаванне
Змяніць. У стужках слоў
І сноў. Маўчыць чаканне.
Маё недараванне.
Нямое прывітанне,
Апалае далоў.

Не побач і не разам.
Нічога не кажы.
І так, умовы сказаў,
Істэрыка, абразы,
Як разбурэнне звязу,
Падзеляць па мяжы.


* * *

Людзі беглі. Ці ад паморка,
Ці каб паспець на чарговую рэвалюцыю.
Усе мелі зброю.
(Ці ім так здавалася!)
Калі вяроўку і мыла лічыць зброяй.
Пагражаць сваёй
Асабістай непрысутнасцю
У свеце. Пад святлом
Адвечнай лямпы.


* * *

Тым, хто плакаў, хто спаў, хто маліўся,
Хто нямоглы чакаў у журбе.
Хто хоць раз у жыцці памыліўся –
Не прабачыў памылкі сабе.
І адчаю свайго не прадбачыў,
І істэрык нервовых і спраў.
Хто жыцця свайго не перайначыў,
Таго, пэўна, і лёс пакараў.
Не тапіў у гарэлцы свой розум,
Цыгарэт аб ілбы не тушыў,
Не ўставаў па камандзе ў позу,
Перад быдлам зубоў не сушыў.
Але прагна пацягваў гарбату,
З тытунёвым паветрам глыток,
Кайданоў не баяўся і кратаў,
Накідаўшы апошні радок.


* * *

Цень абпаленых крылаў ляжыць на зямлі,
І жалобныя песні чуваць паміж шэрых
Тых дамоў, дзе раней мы схавацца маглі,
Дзе прайшоў дзён бяссонечных шэраг.
Тая птушка даўно не прыносіць дзяцей…
Яна плача ў гняздзе па сваіх, што забілі
Злыя людзі. Жыццё дзень у дзень карацей…
Мы маўчым… Тут сябе мы згубілі.


* * *

Воля волата вонкавая.
Давер дасць дарогу.
Шаленства шукае шляху,
Крычыць крумкачом.
Асцём асоба асаджае…
Індывід і індывідуальнасць інакшыя!..
За задушанага забойцу заступяцца.
Воля волата вонкавая.


* * *

Яма і яма
Я твой Яма, я ваш Яма.
Я загіну першы тут.
Роўна стану, поўна яма,
Што мне лекі, што мне бруд.

Я набуду, страху-спуду,
Празапас, каб даць бяды.
Год на трыста, без прысуду.
Да наступнай серады.

Хай малыя вераць зману,
Хай збіраюцца ў гурты.
Хай гарматным мясам стануць –
Разяватыя ірты….

Хай ідуць. Бездапаможны,
Генерал пад голас труб.
І маўклівы… Усе і кожны…
Кожнага чакае слуп.