12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Ксеня Вяцкая

_____________________
Цягнiкi пахнуць кветкамі. Імпрэсіі


Беларускiя сумаваньні
Не хапае актыўнага апастэрыорнага каханьня, чужых начных людзей, цыгарэтаў на кухні, рэгейных клубаў, безьбілетных падарожжаў у дызялях да дальнезнаёмых, кабачковай ікры і іншай музыкі. Віталіка ў банданцы, здыхліка Сідара, дзяўчынкі Карасік. Бяз іх ня ведаю, як сустракаць восень. Што мне я, калі я адна?

Людзі крадуць кроплі сваімі парасонамі, нідзе імі не карыстаюццатак, з хцівасьці. Сёньня Рош-Ашана і ўся мая жаноцкая сямя сядзе ў квадрат стала вакол варанай галавы сёмгі. І я ўспомніла свой габрэйскі Менск: так ён пахне ў лістападзе састарэлым, што ў грудзях сьлязьліва казыча... Як я выходзіла з тэатру ў паветра цёмнае, глянцава-карычневае, тэатр быў штодзённым і бясплатным для сваіх, гралі на сцэне таксама свае, у глядзельнай зале свае, на прасьпекце кураць сваеі ўсё СВАЁ. Кошычак з крэмам за 280, Няміга, тралейбус.
Як два гады таму, за шапікам на тролікавам прыпынку ў лістападзе самы прыгожы хлопчык гораду сем хвілінаў цалаваў мяне ў шчочкі. Ня ведала, што, разьвітаўшыся вечарам з сяброўкамі, абняўшыся дутымі курткаміпрачнуся на кухні ў чужой краіне, плачучы, качаючыся з боку ў бок, утаропіўшыся позіркам у вентыляцыю.
Скуголю па сваёй краіне.


Лаўровы ліст
Где моя сіла? Где моі горы? Как проізошло, что я перестала ўчіть Родную мову, что перестала разговарівать і дышать. Вся слабая, неуверенная в действіях, любімая без соответствія, пустая і глупая. Грязноволосая. Слезлівая. Обіженная. Даже боюсь намочіть чью-то майку своімі слезамі, чего же ожидать от чужих по стране жительства?

Мы скачам па рэйках у цягніковыя скакалачкі, мяне пакрысе напаўняе кафейнымі зярнятамі, і я ўжо развучылася плакаць, адязджаючы з карычневага гораду. Кватэра сёньня пераўтварылася ў музей бяздарных (хаця і падараваных) рэчаў, сястра ўсім, хто прыходзіў, насыпала горы ім патрэбнага, ды так, што скончыліся бясплатныя гіпермаркетавыя вялізныя пакеты. Вось яшчэ адзін год, а я так і не закахалася ў той бясколерны іншы горад, дык буду радзей спускацца ў падземку, буду хадзіць назло павольнаі мяняць перад сваімі вачыма паштоўкі свайго гораду з туманам пад ліхтарамі...

Гарыньбеларуская га-локатак ўжо там прыглушана і правільна. Церабяжоўбягуць цераз-праз яго вужы, ён імі закіданы, вужоў давяць машыны па асфальце. Кардон мы пераходзілі ноччу і пешшу, у асноўным пыталіся пра нашае змацаванае каханьне і турыстычны дыванок. У нейтральнай зоне нічым ня пахнефантомны кіламетрусё там нішто, усе там нічые, ні на крок ад гасьцінца. Мой брат варты памежнага мінулага.

Дасьціпна абвалокваю сябе зялёным, даўно не за свой кошт, нават не ўяўляю, як залезьці на другую паліцу ў плацкарце ў такой вузюсенькай спаднічцы. З кожным разам усё жудасьней туды вяртаццабыццам прывязалі мае мышцы да Менску, і ні на крок ад яго бяз болю.
Адрываеце мяне ад роднага, караеце надта сурова?
Не забывай, вер, сьмейся, слухай, танцуй, расьцьвітай, падабайся
Я слухалася, але не дапамагае. Зваряцелая ад сэнсаў, не баюся інфекцыяў, вось ёнгорад, дзе толькі чырвоныя фары ў правае вока, у леваебелыя, і мы ўсе па-сяброўску закрываем чацьвёртую чакру!!

Мой горад, мяне не забыў яшчэ? Памятаеш, у год пятнаццаць прылятала да цябе ў лятунках. Не? Ну мы яшчэ каву пілі разам…. Не?.. Мая прыходзіць да мяне ў госьці поўня з той краіныУначы, я сядала на кухні піць памаранчавы сок з карыцай і глядзела ў вакно, а ты сваімі абцасамі старымі да мяне цок-цок, чырвоная ад апошніх пацалункаў. Прыходзіла і сядала ля вакна, брала ў ручкі зялёны яблык і слухала. Ня памятаеш? А калі пачыналася сонца, ты брала мяне за руку, і мы ляцелі ў халодным небе, уздымаючыся ўсё вышэй. З неба падалі ружовыя кветкі, ты пакідала мяне ў вышыні засынаць. Чаму ня памятаеш? Чаму? Гэта ж я, тая малая з імем вады і гарамі ў крыві. Я ж нікому не сказала, што ты падаравала мне ўвесь свой дождж, а я табенядзельныя сны. А, разумею. Ты крыўдзішся. Так, ня я гэта. Ня я. Прабач.


Цягнiкi пахнуць кветкамі
Я спазьнiлася на тралейбус i давялося iсьцi пешкам. Ох, у гэтую вясну са сьнегам мы страцiлi ўсе надзеi i натхненьнi. Што казаць, у чалавека ёсьць у лёгкiх паветраны запас для адной пары году. Каб не адчуваць сябе дрэнна, мы ўзiмку можам дыхаць вясной альбо восеньню i наадварот. Вось закончыўся наш веснавы запас – i людзi сталi не шанаваць сябе i каханьне.
Мы з iм не падoбныя да гэтых дзяўчат і хлопцаў у модных чорных акулярах, якiя зьбіраюцца ў клуб. Але ж мы з iмi i яны, напэўна, думаюць пра нас тое ж. Я асаблівая, а ён просты і, каб схаваць сваю простасьць, ён хоча быць «як і ўсе». Дурань нейкі! Гэта слабасьць і неахвота шукаць. Як людзі, якіх прэ зьбіраць грыбы і ягады: кланяцца да іх, выгледж­ваць, вытрымліваць камароў і брысьці па лесе. Што тут прышпільнага? Я заўсёды набяру з паўслоіка суніцаў і пачынаю іх есьці альбо проста кладуся спаць на мох.
Мне цягнікі распавядаюць пра горы. Яны як госьці, якіх чакаеш. Цягнікі прывозяць новыя песьні і навіны, пачуцьцi далёкіх людзей і надвор`е. Ад іх паху нямеюць шыя, рукі і плечы. Адно толькі мае рацыю: чаму ХОЧАШ ЕХАЦЬ, А 18 ГАДОЎНЯМА?!


Мятныя цукеркі. Пацалункі.
Калі гэтак абыякава на зямлю зрушваецца зіма, па вачах людзей зразумела, што яны нават ня ведаюць, ШТО рабіць. Ён прытуляе мяне да свайго твару, я зьнямелымі рукамі блукаю ў яго пад коўдрайкаб сагрэцца. Сэрца калоціцца. Ён, зразумеўшы, што мне ня трэба нічога, акрамя цеплыні і кавы, моцна цалуе ў шчаку, хапае за рукаў і бяжыць, коўзаючыся, да бліжэйшага цёплага сябра. Побач са мноюпах мятнага паветра ад ягоных вуснаў.
Я ўсё жыцьцё чакала летняга каханьня, але чаму яно заўсёды ўзім­­ку —? каб ня даць мне згарэць зусім. Не, ня страшнапаветра раз­малявана такімі пахамі, ён ляжыць поруч на сьнезе з адкрытым толькі носам.
О, узімку ад каханьня скачаш, як маладое зайчанё!