_____________________ Замак пабудаваны з крапівы.
Урывак з раману | Дзецям акупантаў прысьвячаецца
Частка шостая.
Юшка
Я задумаўся. Пачаў калмаціць валасы. Заскрыгатаў зубамі. Натапырыў лоб. Н-т-а-а-ак!.. Нашто гэтыя прыгоды з “Тахелесам”? З першага погляду зразумела, што гэта адстойнае месца!.. І без сьпецыяльных прыбораў можна ацаніць маштаб берлінскага фурункула. Блышыны памер. Прычым у бліжэйшай будучыні (калі ня ў дадзенае імгненьне) “Tacheles” мусіць быць выдалены як нешта чужароднае і небясьпечнае… А потым я зразумеў!.. Я хачу тут памерці!.. Так файна скочыць уніз з гэтага гмаху!.. Перад вачыма кінакадрамі беглі дзіцячыя ўспаміны: я куляюся галавой уніз. Я ўздыхнуў. Толькі б будынак ня зьнесьлі… Толькі б пасьпець! Інакш дзіцячым марам ня спраўдзіцца.
76.
Пазіраючы на цябе з вышыні птушынага палёту , можна разгледзець недзе каля страўніка маленькую істоту , якая без сумненьня нагадвае смаўжа ... [але ... гэта ўсё ж душа ... скарлючаная рамантычная душа . Так -так . Ты шчыра верыш у каханьне , як пірат верыць у выспу , закладзеную куфрамі з золатам . Тваё менскае сонца скача саранчой па горных і плоскасных ландшафтах Еўропы . Цяпер твой бліскучы шар лунае над шпілямі Берліна , а над домам мастакоў “Тахелес ” ён наогул выглядае п ’яным Карлсанам у залатой кароне .]
77.
Уявіце , як класна жыць чалавеку з кепскім зрокам у “Tacheles”-е ! Асабліва калі ў яго кантактныя лінзы (для мясцовых мастакоў лінзы , якія ня трэба здымаць доўгі час , – неверагодная раскоша ). Пры наяўнасьці поўнай антысанітарыі запаўзаньне пальцамі ў вока падобнае да карціны , на якой узвышаецца постаць шахцёра з адбойным малатком над цяжарнай жанчынай . Альбо ўявіце хірурга без пальчатак , з тоўстымі бруднымі жоўтымі пальцамі . Брр ! Ня тое слова ! Брр – гэта мякка сказана . І вось прачынаешся зранку , нібыта сьляпое кацяня . Бярэш кантэйнер (ну , такі маленькі кантэйнер памерам з карабок для запалак ) з кантактнымі лінзамі і бяжыш па змрочным бетонным калідоры , ледзь не зьбіваеш пару турыстаў , забягаеш у брудную прыбіральню , нярвова мыеш аскабалкам мыла рукі і … У цемрачы над ракавінай , нібыта снайпер , закідваеш лінзу ў вока ! Бах ! Нешта ня тое . Не туды паплыла . Робіш масаж павекаў . Ага ! Ёсьць . Скрозь туман вымалёўваецца п ’яная пыса незнаёмага чалавека . Ён гартанна нешта кажа па -ангельску і рагоча . Ты ў адказ усьміхаешся . “Гуд монінг ”, – кажаш ты – паказваеш рукой на маляваных на падлозе тараканаў . Незнаёмец зьмяняецца з твару (ці , дакладней , з пысы , бо тварам тут і не патыхае ). Ты махаеш рукой , ты цягнеш яго па сьлядах маляваных насякомых , якія якраз прывядуць у тваю змрочную майстэрню . Я нават сказаў бы – у храм акультызму , дзе вывучаюць паводзіны ідыётаў і паразітаў рознай пароды . Ты цягнеш ужо не бычка – ахвяру для бога мастацтва . Ён і ня ведае , крэтын , як яго зараз разьвядуць ды кінуць на “бабкі ”.
(Устань ! Расплюшчы распухлыя вочы ! Кінься да бруднай мыйні і зрабі некалькі крокаў да цывілізацыі ! Вельмі прыкольна мыць валасы ледзяной вадой у прыбіральні над ракавінай ! Ад гэткага відовішча позіркі турыстаў шалеюць ! Які антураж ! Якая фактура ! Якая містыка ! Ня ўсім дадзена зразумець прыгажосьць першага класу запэцканага клазету ! У гэтым і ёсьць таямнічасьць хады монстра !)
78.
Ну , што ? Распачнем нашую гісторыю . Я спадзяюся , яна будзе ня сумнай . Гэта будзе свайго кшталту падарожжам па ілюстраванай энцыклапедыі вусякоў . Бо , працуючы над карцінамі і паядаючы паралельна час ад часу таго ці іншага смажанага зьвера , я імкнуўся да вывучэньня гэтага выданьня . Трэба памятаць , што вусякі – Insecta – уяўляюць сабой самы шматлікі клас кшталту членістаногіх жывёлінаў – Arthropoda. І вывучаць мы будзем ня столькі вусякоў , а мастакоў і зьвязаныя з імі выпадкі … А разнастайныя вусякі будуць нас суправаджаць і дапамагаць рухацца ў патрэбным кірунку .
79. Папярэднікі вусякоў – скарпіёны
“Tacheles” ашчэрыўся і выпнуў пуза . Загучала электрадрыльная музыка . Ноч ужо распаўзалася па Берліне . І здавалася , што ў ягоным цэнтры заварушыўся драпежнік . Абкураная ды абпітая моладзь сьцягвалася сюды з усялякіх кавярняў і клубаў , каб тут дагнацца да рохканьня парсючка . Зрэшты , некаторыя індывіды маглі сюды ўжо толькі дапаўзьці , каб заснуць проста на вуліцы на жоўтым пляжным пясочку , якога сюды панавезьлі . І таму ў дзікую сьпёку тут утвараецца свой невялікі імправізаваны пляж . Замест мора тут плёскаюцца кактэйлі , піва , віно і віскі … Ад шматпакутных целаў уздымаюцца маленькія марыхуанныя і тытунёвыя аблачынкі дыму . Скульптурныя выявы , зробленыя з металу , у выглядзе літараў часта замяняюць шэзлонгі і столікі . Пазіраючы з акна “Тахелеса ” можна падумаць , што ўнізе шмат недаатручаных вусякоў . Зрэшты , мы пачалі ад скарпіёнаў !..
80.
Я вырашыў накарміць мясцовую публіку – літаратараў ды мастакоў – беларускай юшкай . Дзеля гэтага мне было патрэбнае самае рознае . Ну , найперш , што такое юшка ? Гэта ня рыбны суп , як думаюць многія . Гэта хутчэй рыбны булён . Бо калі гэта рыбны суп , дык туды кладуць бульбу . Гэта адбываецца , напэўна , так : чалавек нібыта самурай узмахвае нажом , і вопратка гародніны расшпільваецца і агаляе белыя целы , якія пасьля абмываньня вадой кідаюць сасьпяваць у кацёл рускай лазьні . Так -так , менавіта , закідваюць бульбу ў рускую , бо фінская лазьня сухая і не падыходзіць для нашай рэцэптуры . Але ў юшку кладуць акрамя рыбы хіба што крапіву . Рыба падыходзіць любая – і пузатая , і худая . Але лепш самому абчысьціць з яе луску . Тады і смак падасца іншым . Гэта тое самае , калі мастак не давярае працэс нацягваньня палатна анікому … Можна дадаць яшчэ солі , перцу і трошкі -трошкі цыбулі . Але самае галоўнае , што туды наліваюць гарэлку . Калі ўжо ўсё быццам гатовае , плёскаюць грамаў сто пяцьдзясят гарэлкі ў кацёл з юшкай – дзеля смаку . І яшчэ адзін важны момант : гатуюць юшку , як і барбекю , на прыродзе !.. Гэта ня толькі дзеля рамантыкі . Дым для гэтай стравы – таксама прыправа .
Немцы не ядуць сухой рыбы (за выключэньнем мутантаў ), для іх гэта занадта “мёртвая рыба ”. Тое , што не прыносіць арганізму карысьці . Гэта як аксюмаран “жывы труп ”. Ды і крапіву яны не ўжываюць . Як мне сказаў адзін нямецкі паэт : “У нас крапіву елі хіба што ў галодныя гады ”. Ды справа ня ў голадзе !.. Гэта ж такі рытуал , экзотыка … Прытым крапіва – карысная расьліна для чалавека : утрымлівае розныя вітаміны , акрамя таго выцягвае з рыбы ўвесь негатыў , непрыемныя пахі . Нават калі негатыў зьнікае не ў прамым , дык у пераносным сэнсе – на 100 адсоткаў ! А што немец ? Уявіце гэтага кніжнага , рудога ў акулярах суб ’екта . Уявіце , як ён разгубіўся , як ён выцягнуў з кішэні пінжака залатую лупу . Як ён асеў на зямлю , наблізіў ушчыльную да акуляраў лупу і пачаў праз яе разглядаць траву . Так і чую ягоны зьмяіны шэпт і клёкат незадавальненьня . Калі б крапіву прадавалі ў супермаркеце , напэўна , немец набыў бы яе . Каб у пакеціку : сьцяблінка да сьцяблінкі … А зьбіраць так ?.. Што , з глузду сплылі ? Тут жа сабакі сцуць ды машыны езьдзяць – забруджваецца расьлінны сьвет … Сьмярдзіць усё мачой і машыннымі газамі .
Да прыкладу , немцы не зьбіраюць грыбоў (за выключэньнем некаторых суб ’ектаў ). Гэта ж не грыбы – радыеактыўныя міны ! Маленькая выбуховая прылада . Бо , з гледзішча немца , яны радыеактыўныя пасьля выбуху Чарнобыльскай АЭС . І гэта , заўважце , у Нямеччыне !.. А як жа наш брат -беларус імі харчуецца на радзіме , дзе да Чарнобылю , як кажуць , рукой падаць ? Дык таму ён , беларус , і муціруе . Вось . Хаця , я думаю , праблема ў іншым – у адсутнасьці культуры збору грыбоў .
Ды і традыцыя гатаваньня нейкіх вадкасьцяў накшталт супу на прыродзе ў Нямеччыне нейкая зародкавая . Калі такое і адбываецца , дык , напэўна , спантанна і выпадкова . Замест катла я здолеў выпрасіць у кіраўнікоў “Тахелеса ” толькі вялізны рондаль . Замест трыножніка я змайстраваў нешта кшталту печкі бяз даху , каб зьнізу падкладаць дровы , а над імі можна было прымацаваць рондаль . Гэткага чорнага бегемота .
Але ўсё па парадку . Удзень , у сонечны летні дзянёк , я паехаў на Ванзэе . Тут , на ўскраіне Берліна , каля аксамітнага возера , дзе плёскаюцца белыя параходы -кашалоты і яхты , падобныя да чаіц , я пачаў наразаць крапіву . Хутчэй не наразаць – абразаць , бо гэта я рабіў вялізнымі нажніцамі (так і хочацца напісаць – іржавымі , але яны насамрэч былі вельмі бліскучыя і нагадвалі два люстэркі ). Хадзіў , як нейкі новасьпечаны прыбіральшчык сьмецьця . Не хапала толькі фартуха і кухарскага каўпака . Мясцовая буржуазная публіка паглядала на мяне як на ідыёта . Адзін немец нават спрабаваў патлумачыць , што гэта есьці нельга ! Як кажуць расейцы : “Щас !” Разагнаўся ! Выкінуў усё і паехаў назад ! – Будзеце есьці ! Будуць есьці твае нямецкія браты – анікуды не падзенуцца ! Крапіва , узрошчаная пылам аўтамабільнай трасы , была добрая , сакавітая і нагадвала снапы рыбных хвастоў . На некаторых лістках сустракаліся розныя дзіўныя вусякі , іх я абтрасаў пстрычком пальцаў (даваў маленькага фофана ). Яны звальваліся , нібыта перасьпелыя гарошыны . Крапіва калолася і супраціўлялася . Нібыта маладыя дзяўчаты зьдзекаваліся з хлопцаў і патрабавалі ўзяць замуж . Але я адчуваў сябе злодзеем , бо ўганараваньнем для крапівы , мяне ды творчых братоў павінна была стацца юшка !..
81. Афрыканскія мухі роду глосіна
“Tacheles” засынае позна , але і прачынаецца ён бліжэй да абеду . Пакамечаныя ад злоўжываньня алкаголем і наркотыкамі мастакі выпаўзаюць са сваіх заімшэлых нораў , як дзіўныя зьвяры . Твары ў палосках і квадратах нагадваюць цэлафан . Бяры і прадавай – жывыя творы . У вопратцы зашмальцаванай , ад бруду і фарбы , іх целы быццам паветраныя шары перакочваюцца па калідорах і пазвоньваюць ключамі ад шматлікіх дзьвярэй . Гук ідзе , як ад ключнікаў , ці хутчэй як ад старых зламаных флюгераў . А былі часы – гэтыя калідоры парушаў і плёскат босых ног беларускага мастака Акулава . Маленькі і барадаты , падобны да неандэртальца , ён бегаў з майстэрні ў майстэрню . Купляў некалькі пакетаў таннага віна і моцна напіваўся . Акулава не выносілі амаль усе . Яго нават некалькі разоў білі . Але пра гэта пазьней . Білі яго за справу . А ненавідзелі … таксама за справу , бо прадаваў свае вялізныя карціны за дробныя грошы . За 5 ці 6 еўра – на віно . Бо матэрыялы ў яго былі халяўныя , а карціны ён пісаў пачкамі . У рэшце рэшт кошты ў “Тахелесе ” ён зьбіў . Творчы народ “Тахелеса ” азьвярэў . І зьбіраўся зрабіць мастаку “цёмную ”. Але час расплаты прыйшоў нечакана , з другога боку , і нанёс крыўдзіцелю мастацкага дому моцны ўдар па паліраваным вінным ілбе . Неяк чарговым і незьлічоным разам Акулаў нажэрся і выпаўз са сваёй нары да белых людзей . Рохкаючы і пыхкаючы абаранкавай цыгарэткай , мастак набліжаўся да свайго лёсу .
Насустрач Акулаву выплыла вялікагабарытная фрау , за якой паўзьлі тры засушаныя кавалеры . Мастак хітра ўсьміхнуўся сваімі жалезнымі і яўна паіржавелымі ад часу зубамі , ганарліва выставіў марэлевае валасатае пуза . Ён наблізіўся да фрау , закінуў галаву да яе гарбузовых грудзей і рашуча запытаў : “Вас костэт ?” (гэта значыць : “Колькі каштуе ?”). На гэта фрау ледзь не хапіў кандрацій , і яна ўся зьбялела , а потым пазелянела . Акулаву яўна пашанцавала , што кавалеры былі гішпанскія , а не нямецкія , бо адпачываць бы яму тады ў паліцыі – без усялякіх . А так адзін з кавалераў , гарачы гішпанскі хлопец , доўга ня думаючы , тыцнуў мастаку проста ў ягоны чырвоны пенапластавы нос . Але памыліўся , наіўны : ня так проста зваліць брата -беларуса . Акулаў адбіваўся палову гадзіны ад трох гішпанцаў . Было ўражаньне , што “Тахелес ” ператварыўся ў грушавы сад , дзе абтрасаюць з дрэваў сасьпелыя плады . Грукат стаяў менавіта такі . Але ўрэшце сілы пакінулі Акулава . П ’янае цела адмаўлялася скакаць як кенгуру і звалілася буйной грушай на бетонную падлогу . Яшчэ некалькі гадзінаў распластаны мастак аздабляў цемнаваты калідор “Тахелеса ”. Потым творчае асяроддзе зьлітавалася з Акулава , і ягонае цела было ўрачыста закінутае амаль на радзіму . Яго ўзялі за рукі і за ногі , быццам мех з бульбай , раскачалі і кінулі ў нару -майстэрню . Апошні толькі смачна адрыгнуў і , пераможна рохкаючы , захроп . Турысты доўга не маглі зразумець , што гэтак гучыць – ці то храп , ці тое граньне на баяне . Як гэта ні дзіўна , тады наляцела шмат бронзавых мух : адкуль яны ўзяліся , ніхто ня ведае . Яны кружлялі зграямі і надакучвалі наведвальнікам мастацкага дома .
Варта памятаць , што самымі небясьпечнымі зьяўляюцца афрыканскія мухі рода глоссіна (Glossina). Glossina morsitans з даўжынёй цела каля 12 мм . Гэтая муха пераносіць узбуджальнік ноганы – хваробы буйной рагатай жывёлы , большасьці хатніх і дзікіх жывёлаў .
82. Папярэднікі вусякоў – павукі
Майстэрня нагадвала субмарыну . Зрэшты , тут была процьма ілюмінатараў – цэлая сьцяна . У сьпёку мастакі варыліся , як кажуць у наро дзе , у сваім соку . Кропелькі поту стваралі на тварах дзіўныя краявіды . Тут згадваюцца змардаваныя недахопам кіслароду падводнікі . Мастакі – нібы расплюснутыя сонцам павукі … Перапаўзаюць .
“Колькі каштуе гэтая графічная праца ?” – запытае турыст . “Пяць шклянак таннага французскага віна ”, – адкажа змардаваны сонцам беларускі мастак . Бо ўяўляе халоднае белае . Ён хапае паветра ротам , быццам чалавек , якога кінулі ў пустэльні Сахара без глытка вады . Сумна . Дайце на белае !
Павукоў на Зямлі больш за 20 000 відаў . Павукі распаўсюджаныя амаль паўсюль , за выключэньнем палярных шыротаў . Больш за ўсё розных павукоў сустракаецца ў больш цёплых , а таксама горных раёнах .
83.
Я відэльцам выкалупваю з бляшанкі рыбіну , а дакладней , ейную галаву бяз вока . Уявіце насычанае гарчычным соусам ломкае цельца . Срапіка пачынае калаціць .
– Я цябе ненавіджу , Саф , – злосна шыпіць ён . І я заўважаю , як па ягонай пысіне пачынае мухай поўзаць кропля поту .
– У чым справа ? – абураюся я . – Я не магу паесьці ?
– Купляючы мярцьвячыну , ты разьвязваеш рукі забойцам , – пішчыць Срапік . І я разумею , што ў гэтым піску акрамя мышынага ёсьць і нешта зьмяінае .
Срапік пачынае бегаць па майстэрні . На ім грымяць ягоныя шматлікія званочкі і бразготкі . Сухі і шэры ад недахопу пэўных мікраэлементаў твар перасякаюць зморшчыны . Уражаньне , што ў ягонай галаве адбываюцца незваротныя мазгавыя працэсы .
Я пераможна кладу бурштынавую галаву рыбіны на жоўтыя разцы і пачынаю перамолваць . Мне здаецца , я чую хрупат ня толькі няшчаснага трупіка … але і Срапіка . Бо ягонае нервовае беганьне па коле майстэрні ператвараецца ў скокі гімнаста . Усё гэта суправаджаецца клёкатам ягоных упрыгожваньняў . У Срапіка ззаду вісіць вялізны драўляны малаток , і я чамусьці згадваю дурня , выпісанага Вальтэрам Скотам у рамане “Айвенга ”. Той замест драўлянага малатка цягаў драўляны меч . Нарэшце клаунада рэзка спыняецца , бо Срапік выскоквае ў калідор , і я чую , як той перамяшчаецца з паверху на паверх . Чую , як ён зьнікае ўдалечыні . Званочкі … Званочкі … Званочкі … Весялі народ , Срапік .
84.
Сафа злосна ўсьміхнуўся . Не , ён ня быў ужо такім халодным і жорсткім , але ён не цярпеў заімшэлага невуцтва і ваяўнічай дурасьці . Ну , ня п ’еш ты нават піва , не ясі рыбы і мяса , дык навошта гэтым грузіць іншых ? Што за агрэсіўная хрэнь ? Было сьмешна і гідка , калі Сафа падлавіў Срапіка на праглядзе парнаграфічных сайтаў . Прычым сайты былі ня проста абы -якія – для педафілаў . Сада тут курчылася паўсюль . Сафу вельмі ўразіў партал з няшчаснымі дзіцячымі тварамі – маленькіх тут гвалцілі .
Як Сафа пра гэта даведаўся ? Усё па парадку . Срапік выпрасіў у адміністрацыі “Тахелеса ” кампутар нібыта для відэаінсталяцыі , а на самай справе – для прагляду порнасайтаў . Кампутар быў дзікунскі : стары , пашараваны , з чорнымі плямкамі па ўсім целе . Але клікалі яго з гонарам – “Макінтош ”: “Цыпа -цыпа . Макінтошык !” Неяк зранку , калі ў майстэні ўсе спалі , Сафа запусьціў кампутар і падключыўся да Інтэрнэту . А да гэтага ўначы кампутар асьвятляў злосную пысу Срапіка . Механічна шчоўкаючы клавішамі , Сафа раптам натыркнуўся на табліцу , якая адлюстроўвае папярэднія хады па сусьветнай інфармацыйнай прасторы . Каля трыццаці сайтаў налічыў Сафа . Так , для цікаўнасьці , шчоўкнуў мышкай па адрэсе . І трапіў на экзатычны сайт . Сафа быў вельмі ўражаны . Падушачкі на пальцах анямелі . Уся Срапікава прапаганда здаровага ладу жыцьця кацілася ў тартарары . Напаўзала штосьці склізкае і патлівае … Вельмі хацелася напіцца . І тады Сафа схадзіў у краму “Exstra” і набыў дзьве пляшкі сухога гішпанскага віна . Гэта былі лекі . Душэўныя лекі .
85.
Гэты спадар заплыў у майстэрню як параход . Дарагая цыгара аздабляла ягоны ліловы рот . Дым аплятаў яго кольцамі . Ён таптаўся , быццам механізмы паравой машыны . Ягоныя вочы , падобныя да ілюмінатараў карабельнай каюты , бліскалі акіянам . Ён анічога не сказаў , выцягнуў пачак грошай … выбраў дзве купюры па 100 еўра і паклаў на стол , затым падышоў да цябе , пацалаваў у лоб і забраў твой пэндзаль . Ён забраў толькі пэндзаль , якім ты толькі што пісаў твор пад эпічнай назвай “Тараканы гвалтуюць тлю ”. Незнаёмец забраў пэндзаль , як быццам пелікан рыбіну (а можа , закінуў баркас на сваю карабельную палубу ?). Пыхкаючы і пасопваючы , ён гэтак жа загадкава зьнік , як і зьявіўся …
86.
На першым паверсе мастацкага дому знаходзіцца самая унікальная майстэрня . Там працуе дзевяностапяцігадовая мастачка Сара Леві . Ніхто ня памятае пачатку дзейнасьці гэтай асобы . Здавалася , што ўсё мастацтва Берліну нарадзілася разам з гэтай бабулькай .
Сафа зрэдку наведвае прадстаўніцу старэйшага мастацкага пакаленьня . Зазвычай ён ціха заходзіць у майстэрню і пэўны час стаіць у дзьвярах , каб Сара зьвярнула на яго ўвагу . Ён топчацца . І час ад часу ўстае на дыбачкі . Ён нагадвае нанова збудаваныя арэлі . Ён рыпіць і сквірчыць скураным абуткам . Ён моцна топчацца . Праз пэўны час узгорак , які можна абазваць “Сара ”, пачынае хістацца . На ўзгорку вылупляецца белы , яўна пасыпаны салодкай пудрай , пончык у акулярах . Тады Сафа вітаецца і ўжо без усялякіх пачынае бадзяцца па майстэрні . Тут можна адшукаць самыя розныя гузікі . Гэта асноўны матэрыял , з якім працуе Сара . Гузікі часоў кайзераўскай імперыі і Савецкага Саюзу . Ёсьць экспанаты выключныя . Да прыкладу , статуя , вырабленая з гузікаў аўстралійскіх феміністак .
87.
– Кепска сшытая , – раптоўна сказаў нехта .
– Што ? – не зразумеў я . – Гузікі адрываюцца ?
– Кепска сшытая проза , – удакладніў нехта .
Я азірнуўся – замарожаная … Яшчэ адзін белы пончык …
– Не атрымаецца з цябе Габрыэль Маркес , – сказала бабулька .
– Гэта чаму ? – абурыўся я .
– Ну , якая дурніца будзе трываць такога сьпецыяліста , як ты ? Той Габрыэль хоць “Сто гадоў адзіноты ” напісаў . Дык а ты , пэўна , напішаш сто радкоў шызы … І пры гэтым кармі цябе !.. Не ! Дудкі ! Вучыся выкройваць нармальны шлафрок !.. Інакш такую вопратку аніхто ня будзе насіць !
З гэтымі словамі бабулька пачала нешта сёрбаць з талеркі . Прычым з такім яўным гукам “лшлшлшлшл ”. Працаваць у такіх умовах было немагчыма . Гэта пераходзіла ўжо ўсялякія межы .
– А што , сваю зупку вы не маглі паесьці ў сябе дома ? – запытаўся я .
– Ты сваім аповедам пра юшку натхніў мяне на рыбную зупку ! Я хацела тут – у творчых умовах ! – сказала бабулька і выпрастала ў мой бок крывую алюмініевую лыжку з нейкай вадкасьцю . – Хочаш – пакаштуй ! Патасу трэцяй катэгорыі !
Не ! Ні трэцяй , ні пятай , ні першай , ніякай катэгорыі я не жадаў ! Я хацеў працаваць !
– Кухня там ! – сказаў я і рашуча паказаў на дзьверы з кватэры .
88.
У Менску няма вігвамаў . Тут растуць палацы , якія нагадваюць пірагі і булкі . Па прасьпектах шоргаюць машыны , тралейбусы , аўтобусы і трамваі .
У Берліне няма кашалотаў . Тут плаваюць механічныя кракадзілы , якія ператвараюцца ў начныя ліхтары . Хатнія вуліцы нібы восеньскія прывіды .
89.
І кавуноў там не пашкадуюць . Дадуць добрага кавуна … Дадуць дык дадуць – галава будзе доўга балець .
90.
Я ведаю , што ён назірае за маёй працай . Я раскідваю па палатне спружыны і шары . Я прыдумляю мора . Здаецца , што ля майго твару расчыненае акно , праз якое навальваюцца тысячы гукаў . Крыкі кірляў , шоргат марскіх хваляў , спевы ветру … Я адчуваю , як фарба расьцякаецца сонечнымі пырскамі .
Я дамалёўваю сінюю птушку і чую за сьпінай :
– Бяздарна . Ня тыя фарбы . Сонца нейкае абвугленае . І пляж ня пляж – нейкая пляцоўка для гульні ў гольф . Ну хто так піша ? Вы , напэўна , і пэндзаль трымаць у руках ня ўмееце .
Я разумею , што мушу цярпець гэты голас . Я не магу выгнаць гэтага суб ’екту з майстэрні . Бо неўзабаве павінен прыйсьці замоўца , і я не магу зачыніцца ў чатырох сьценах ад усяго сьвету . Мне патрэбныя грошы .
Нядобры госьць ашчыляецца . Кашляе . Я пазіраю на ягоны апельсінавы твар . Зьдзіўляюся выпуклым жоўтым зубам . Лепш бы ён і не спрабаваў усьміхацца . Гэта ж немагчыма . Проста маска . Т -а -а -ак … Можна падумаць , што ён хварэе на сухоты . Такімі суб ’ектамі дзяцей у школе можна пужаць . А яны шатруюць па мастацкіх дамах і псуюць паветра …
91.
Выхаваны ў постсавецкай прасторы , я не цярплю тых , хто адносіць сябе да сексуальных меншасьцяў . Га . Магчыма , чырвоная спадчына цісьне на мае мазгі ? Як такое трываць ? Гледзячы на двух бледнасьпелых хлапцоў , што цалуюцца , са шкадаваньнем заўважаю самотную дзяўчыну , якая ціха ўздыхае . Як тут не вылузацца фемінізму з яйка ?
Згадваю Леанарда да Вінчы і зроблены ім партрэт незнаёмкі …
На даляглядзе маленькі параход – мне махаюць дзьве лесьбіянкі …
92.
Самыя вялікія нацыяналісты часьцей за ўсё маюць сумнеўныя карані . Але гэта не замінае ім пухнуць ад гонару і крычаць пра чысьціню нацыі . Такіх недасмажаных пончыкаў процьма ў кожнай краіне . На Беларусі такіх хочацца пасыпаць ня цукрам , а пральным парашком . Можа , іх намаганьні да чысьціні спраўдзяцца і яны стануць бялейшыя ? Уяўляю ажыятаж на падобныя більярдныя шары . У “Тахелесе ” нацыяналізм здох ад самага пачатку . І тады яго праглынулі мясцовыя пацукі .
93.
Мастакі ненавідзяць турыстаў , бо тыя ўвесь час замінаюць . Жыхары мастацкага дому спрабуюць зачыняць туалеты , якія актыўна забруджваюцца , але ўсё марна … Турысты патрабуюць клазет , бо яны , коўзаючыся па “Тахелесе ”, ужываюць шмат вадкасьці : кактэйляў ды піва . Праз турыстаў у мастакоў згрызены вялізны кавалак інтымнага жыцьця . Жывуць мастакі як у акварыуме . Нібыта і бетон вакол , а сьцены празрыстыя … Але без турыстаў тутэйшыя мастакі ня могуць – яны б занядужылі . Ім трэба грошы на хлеб , віно і касяк , на аплату за майстэрню і грошы на матэрыялы . Хаця часам некаторыя з матэрыялаў мясцовы творчы люд знаходзіць на вуліцы ды сьметніках . Кардон , дошкі , металічныя пласьціны ды іншае ідзе на розныя мастацкія эксьперыменты . Але гэта толькі частка матэрыялаў – фарбу на сьметніку адшукаць цяжкавата . Адным словам нянавісьць тут жыве ў тандэме з агромністай любоўю . І чаго больш – ніхто ня ведае .
Свабода дае вялікія расколіны . І , здаецца , часам яна паглынае мастакоў , як драпежная зьвяруга . Дзе пачынаецца рабства ? Варта згадаць жука , які жыве сярод мурашоў і імі харчуецца . Але мурашы яго песьцяць , бо ў жука выпрацоўваецца сакрэт , які тыя ліжуць з велізарнай ахвотай .
94.
Тут швэндаецца вельмі шмат вар ’ятаў . Хаця трэба зазначыць , што і сярод мастакоў “Тахелесу ”, нармальных адшукаць цяжка . Гэта ня зна чыць , што тут усе прыдуркі . Але ў творчасьці нармальнасьць і вар ’яцтва ўмоўныя . Няма формулы каханьня … Няма !
Тут згадваецца выпадак , калі адзін мастак пырнуў другога ножыкам . Ну , пырнуў – гэта будзе сказана гучна . Хутчэй шкрабануў па грудзях трошкі . Дык адразу нехта выклікаў паліцыянтаў . Тыя прыбеглі : пяць чалавек у бронекамізэльках … Забралі ўсіх … Нават сабаку …
95.
Раздражнялі мастакі -самавукі . Яны ішлі да мастацкага дому пачкамі . Натуральна , што купляць яны нічога не зьбіраліся , а толькі адбіралі ў Сафы час і нервы . Выкладалі з зашмальцаваных торбаў тлустыя сшыткі , сьлінілі пальцы і вельмі радасна спрабавалі распавесьці пра сваю творчасьць , пры гэтым дэманструючы свае неўміручыя шэдэўры . Творы часьцей за ўсё нагадвалі нейкія кляксы , аголеных жанчынаў і скарыстаную туалетную паперу . Шэдэўры былі няроўнымі , дрыжачымі , інсітнымі . Карацей – раскладвалі яны перад Сафам маленькіх інвалідаў . Нязьдзейсьненых геніяў хацелася гнаць швабрай і мацюкамі . Але пазбавіцца ад гасьцей было ня так лёгка , бо яны нагадвалі жукоў -плывунцоў , якія плаваюць вельмі хутка .
Плывунцы (Pytiscidae) – драпежныя жукі , распаўсюджаныя па ўсім сьвеце , іх налічваецца больш за 4400 відаў . Яны вельмі добра прыстасаваныя да жыцьця ў вадзе , дзе праводзяць большую частку часу . Цела ў іх авальнае альбо выпуклае зьверху , заднія ногі падобныя да вёслаў , служаць для плаваньня .
96.
Пасьля месячнага запою , калі фарбы ня зьмешваліся , а прымалі абрысы бутэлькі з надкусаным бутэрбродам . Калі з роту ішоў ня пах самагонкі , а выпаўзала галава селядца . Тады .
97.
– Чым далей , тым болей я абрастаю брудам . На скуры нейкая кароста . Увесь час хочацца чухацца , – Слон скрывіўся .
– У цябе расьце луска , – сказаў я . – Ты ператвараешся са слана ў кіта .
– Сабака ты , – нязлосна ашчэрыўся Слон . – А ці ёсьць у кіта луска ?
– А хто яго ведае – у мяне такой рыбіны ў гаспадарцы няма …
98.
З душавымі тут свае праблемы . Яны ёсьць , але схаваныя ад наведвальнікаў , каб тыя думалі пра экстрым тутэйшага жыцьця . Бо на агульным фоне бруду паказваць чыстыя адрамантаваныя душавыя і прыбіральні – глупства . Вельмі нерэнтабельна . Грошай стане меней . Бо ідуць турысты як у заапарк . Паглядзець на рэдкіх мастакоў -зьвяркоў : як тыя чухаюцца ад бруду , варушаць пальцамі з чорнымі пазногцямі , ядуць невядома што , невядома з чаго і невядома чым . Гэта – экзотыка . Праўда , турысты і не здагадваюцца , што і самі яны нагадваюць рэдкі від тараканаў . (А можа , гэта саранча ?) Але душавыя тут ёсьць . Ляжаць у асобным адсеку і пазяхаюць , маюць асобны ўваход , і трапіць туды няпроста .
99.
Сасьніў сон , што Фарш зрабіў рэканструкцыю некалькіх замкаў у парку . Вакол ходзяць турысты . А мы кідаемся дробнымі манеткамі , якія , адскокваючы ад зямлі , ператвараюцца ў буйныя грашовыя купюры .
100.
Я думаю , што мая думка тут аформілася ў вусяка , які варушыць вусікамі і перапаўзае па сьмярдзючых калідорах . Пасьля таго вусяка застаюцца маленькія залатыя сьляды . Дзякуючы такому несумяшчальніцтву адбываецца мутацыя , якая закранае ўсе асьпекты майго ўласнага жыцьця . Гэта як рэсьпектабельны бюргер , які заходзіць у “Тахелес ”. Ад яго пахне дарагой парфумай і сытай ежай , але ён вымушаны коўзацца сярод абасцаных сьценаў і ледзь не затыкаць свой эстэцкі нос . Дык навошта ён сюды прыйшоў ? На што ён тут забыўся , чаго яму не хапае ? Ды вельмі проста . Сярод гэтага бруду ёсьць карціна . І ня проста карціна , а зробленая тут і кімсьці , хто плюнуў на законы грамадства і панкам кінуўся на абед да мастацкага монстра . Тым ня менш час залечвае раны , і таму вось гэтая самая сьмярдзючая карціна праз шмат гадоў назбірае ня толькі сакральнасьці , але і здабудзе рэальны грашовы патэнцыял . І таму няшчасны (на пэўны час ), але ня бедны бюргер мусіць пахнуць парфумай сярод пацукоў , што ашчэрыліся і выпрасталі кіпцюры . Ці , да прыкладу , узяць мяне … Хіба я ўжо такі чалавек , на якім трэба ставіць крыж (ня крыж – крыжык трэба насіць !)? Не ! Я тут лаўлю за хвост вусяковую душу і закідваю на палатно . Там яна расьцякаецца ўсімі колерамі , кашляе і пачынае сьпяваць песьні пра дарогі , лясы , палі , вёскі і гарады . Адным словам – жыцьцё . Тым ня менш , нягледзячы на гэтыя відавочныя станоўчыя моманты , вопратка на мне забрудзілася , падзёрлася . Больш за тое , яна пачала патыхаць потам і нечым няўлоўным , што можа нагадваць адно “Тахелес ”. Аніякая барацьба за чысьціню тут не дапаможа . Пра гэта кажа мая нямытая беларуская пыса .
101.
З дынамікаў гучыць беларуская музыка . Надрыўна хрыпіць Лявон Вольскі . Забягаюць трое . Нярвовыя . Адзін адразу пытаецца ў лоб :
– Русский понимаеш ?
– Да .
– Красиво здесь . Это всё твои работы ?
– Нет . Здесь работы шести художников .
Адзін , не пытаючыся дазволу , хапае цыгарэтны пачак .
– Сигарету можно ?
Мог і не пытацца – і так схапіў , але абламаўся . Пачак быў пусты .
– Я не курю . Это друзья .
Той , ня слухаючы мяне хапае другі пачак з -пад стала . Але і той пусты .
Другі :
– Арендуете ?
– Почему ? Мы – па культурному обмену .
Рэзка прачынаецца трэці . Як быццам лязо нажа бліснула на сонцы . Як быццам з грукатам разламалі сухі батон .
– Еврей ?
– Почему ?
– Тут хозяин еврей .
Не пасьпеў я адказаць . Невядомыя рабаўнікамі прабягаюць па майстэрні . Пракаціліся , як більярдныя шары . Гэтак жа хутка , нібы шарыкі ў роліках , круціліся іх вочы . Прагрукаталі і зьніклі . Нейкія не наведнікі , а наглядальнікі за раёнам . Як атрутная хваля , ад якой застаўся непрыемны кіслы прысмак . Ня дай божа такіх суайчыньнікаў . І адкуль іх набралі немцы ? Спадзяюся , не з маёй радзімы . Тых , хто паразітуе на скуры нямецкай эканомікі , – безьліч . Сваіх няма куды падзець , дык тут плодзяцца яшчэ і замежныя . Я ўявіў палёт каларадскіх жукоў . Гэткая чародка на бульбяным полі …
102. Экскурсія
Падчас экскурсіі можна паліць траву , якая прадаецца тут ледзь не на кожным рагу вясёлымі афрыканцамі . Калі вы не прыхільнік такога кшталту стымулятараў , піва таксама падыдзе . Дзякуй богу , у прыбіральню пры жаданьні тут можна хадзіць паўсюдна . Можна ў адным з тутэйшых бараў узяць рому ці грапы . Вельмі добра шпацыраваць па паверхах са шклянкай і грымець кубікамі лёду . Праз мутнае шкло навакольны ідыятызм распушаецца цукрам .
(Касякі забівалі тут усе . Хто гэтага не рабіў , таго прастора не прымала . Пах браў турыста за горла і клаў на крэсла альбо прыціскаў да сьцяны . Тады наведнік разумеў , што яго зараз распляжыць . Хвіліны грукалі аб падлогу старымі гадзіньнікамі .)
Сектар № 1
Другі паверх . Пакоі для адміністрацыі . Многа розных дзядзькоў і цётак , якія з гонарам сябе абзываюць “мастак ”. Людзі , ад якіх нібыта залежыць тутэйшае мухападобнае мастацтва . Ім бы маляваць паболей . Ім бы наведаць адну з беларускіх мастацкіх вучэльняў . А магчыма , ім проста замест пэндзля варта ўзброіцца швабрай , каб стаць сапраўднымі перформерамі “Тахелесу ”. Так -так . Анічога цікавага на паверхні гэтых далоняў . На гэтых пралётах многа чухні . Зашмат па сьценах поўзае абкураных блазнаў .
Сектар № 2
Трэці паверх . Збочваеш улева . Ідзеш углыб . Трапляеш на дзіўны аб ’ект . Падвешаны белы ўнітаз абвяшчае пра тое , што вы трапілі на забароненую тэрыторыю мастацтва . За гэта з вас мусяць спагнаць адзін еўра . Па вафельных сьценах гуляе дух распусты . У гэтых шыротах вас сустрэнуць іранскія краявіды . Вы трапіце ў лес адзінокіх дрэваў . Вы апынецеся ў нетрах , дзе растуць суцэльныя дзіды . І ўрэшце тут вы адчуеце сябе прышпіленым матыльком .
(Іранскі мастак – гэта той , што жыве тут ад самага падзеньня Берлінскай сьцяны . Ён бегае па калідорах адкормленым канём . Ягоныя карціны эстэтычна -пошлыя альбо паранаідальна -сумныя . Прычым трэцяга няма . Ёсьць толькі першае або другое . Акрамя мастака ад пачатку заснаваньня мастацкага дому жыве , пэўна , і ягоны чорны абутак , куплены яшчэ ў мінулым жыцьці . Магчыма , у Іране .)
Сектар № 3
Трэці паверх . Збочваеш у правы бок . Там напрыканцы тунелю цябе чакае чорны цмок . Белая пара ахутвае ягоныя рукі . Вочы ў акулярах нагадваюць ілюмінатары касьмічнага карабля .
Сектар № 4
Чацьвёрты паверх . Ты трапляеш у човен . Паўсюль п ’яныя матросы . Сярод якароў , ланцугоў і сухой рыбы валяюцца паласатыя целы .
Сектар № 5
Пяты паверх . Тут ходзяць людзі з крыламі .
103. Нататнік мастака,
заглыбленага ў берлінскія і менскія далягляды
ГМАХ . Рукі з бледнымі кручкаватымі пальцамі , растапыранымі ў форме сподачка . Круглая галава ў шэра -плямістай кепцы . Ногі ў паласатых штанах і (халцэдонавых ) геліятропных гетрах .
МАШЫНА . Фіялетавы яшчур з пукатымі бронзавымі вачыма . На скуры многа пяску і жвіру .
САМАЛЁТ . Клюст з вялізнымі вушамі , хвастом і кіпцятымі лапамі .
ЖЫЦЬЦЁ . Мноства стракатых малекуласкрыняў , высыпаных у бяздонную яміну .
КНІГА . Хамерыён вузкалістны .
ДРЭВА . Многа вузлоў марскіх і сухапутных . Луска .
ДРУКАВАЛЬНАЯ МАШЫНКА . Часта кажуць “Рамонак ”. Але на самай справе буры дыназаўр . Многа сапсаваных пазванкоў і зубоў . Харкаецца крывёй . Сустракаецца ў заапарках .
МАРА . Стракатаматыльковае з вялізнымі лопухамі і бэзавымі пацеркамі .
КАХАНЬНЕ . Пурпуровыя завіхрэньні . Клумбы . Акварыумы з бліскучымі карымі медузамі -зорачкамі .
НЯНАВІСЬЦЬ . Чорная пастка на крывых блыхатых ножках . Пішчыць . Любіць кусаць усё жывое і мёртвае .
СОНЦА . Усьмешка , алычовы нос , шафранавыя вочы .
ЛЮДАЖЭРСТВА . Духоўны акт двух інсектаў . Адбываецца ў шатры пры сьвятле паходняў . Бесперапыннае чвяканьне . Зрэдку хуткі бульк . (Буль .)
СЬМЕРЦЬ . Гл . Жыцьцё .
ТЭЛЕВІЗАР . Чорная дзірка , што глытае стракатыя малекула скрыні .
ЛЕЦІШЧА . Кавалак + кавалак .
АКАРДЭОН . Белае марыва з рознакаляровымі прусакамі і павукамі .
ПСІХІ . Вялікія асобы , якіх трымаюць у бела -шэра -бура -малінавых помніках старажытнасьці , ўпрыгожаных кратамі .
РЭВАЛЮЦЫЯ . Сонм рознагаловых адэптаў , якія скачуць з высокай скалы ў цытрынавую кіслату .
УНІТАЗ . Хатняе сонца . Вечна бурчыць . Пабульквае і абцірае лысіну .
ЖОНКА . Мастак -эскулап . Зрэдку сустракаюцца экспрэсіяністы .
ШАФА . Пяхцяр з незьлічонай колькасьцю валасоў , пазногцяў , зубоў і капытоў .
ПЫЛАСОС . Клешч з доўгім хабатком і акрэсьленай палітычнай арыентацыяй .
КОЎДРА . Начны кокан .
ДЫРЭКТАР . Галоўны панк прадпрыемства .
|