12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Зьміцер Вішнёў

_____________________
Салата для гурмана.
Думкі пад маянэзам ветру



1.
Штодня я думаю, што варта ўзяцца за напісаньне раману. Штодня я коўзаюся вакол гэтае думкі і не распачынаю гэтую паважную справу. Страшна. Ці то баюся першых радкоў, ці то не хапае цьвярозых вобразаў...

2.
Мае гульні апроч пачэснай справы ствараюць вакол і чорную страву....

3.
Я люблю купляць студзень, бо ён нагадвае мне засьпіртаваную галаву злодзея. Я кладу яго на талерку і падношу да аксамітных вуснаў каханай. Чырвоны рот агаляе белы тунэль. Праз яго рухаецца тунец.
Празрыстае мора студзеню трымае кроплі крыві. Нібыта марская вада прыняла целы загінулых. Людзі падаюць на дно паволі. Гучаць стрэлы кольта. У руках нябожчыкаў заціснутыя крывыя блішчастыя шаблі. Луска лятае шайбамі.

4.
Дэпрэсія заканчваецца нечакана. Як быццам у люстэрку замест уласнага твару ўзьнікае задаволеная пыса пінгвіна. Ён пазірае проста ў вочы, і ты выцягваеш аднекуль альпінісцкую вяроўку, чапляеш яе на крук, нібыта сьпецыяльна падрыхтаваны, і спрабуеш запаўзьці галавой у прыгожы дзіравы сачок. Дзякаваць Богу – не атрымліваецца. Нешта ў апошні момант спыняе. Можа, прыродны інстынкт самазахаваньня?
Дэпрэсія – стрэс. Соль на твары.

5.
Словам непатрэбныя людзі. Яны жывуць ужо асобна – у сваёй гукавай абалонцы. У іх ёсьць свае мары і свае расчараваньні. Здаецца, і людзям непатрэбныя словы. Бо іх учынкі, часьцей за ўсё, не стасуюцца з прамоўленым. І словы, і людзі могуць цудоўна існаваць паасобку. Так, да прыкладу, даволі часта грошы замяняюць словы.
Словы... ловіш галаву зьвера.

6.
Радзімкі на целе – гэта караблі Паўночнага лёдавага акіяну. Так-так. Бо, да прыкладу, маё вока нарадзілася на прасторах тундры. Завея кідала лёдавыя іскры на мой крышталік, і ён ператвараўся ў паэтычны крышталь. Крышыўся прасаваны сьнег. На беразе галька кастэтамі.

7.
У маіх тэкстах і цягніках шмат вагонаў. Я спрабую з іх выплавіць вялікі гонг. Але ў шпалернай кватэры ляжаць шпаламі нябожчыка ногі. Жоўта-сінія аголеныя пальцы ўжо ня будуць насарогамі. Горы – гэта раса зямлі.

8.
Калі я кладуся спаць з паэткай, мае рукі ператвараюцца ў шчупальцы. Замест коўдры я карыстаюся небам. Зазвычай я засынаю толькі на палову гадзіны. У гэты прамежак часу мне здаецца, што я вялікі белы птах. Мае крылы сякуць паветра на лусты белага хлеба.

9.
Сёньня над газавай плітою я апаліў рукі. Валаскі шыпелі і зьнікалі назаўсёды. Паступова скура ператваралася ў чырвань атласу. Мне непатрэбныя на руках хлебныя каласы! Рукі я астудзіў з-пад крану кока-колай. Потым да мяне падбег кок і крыкнуў: «Я люблю фокусы!».
Неба плакала барвовым соусам.

10.
Часта з крану, які знаходзіцца на кухні, крапае не вада, а нешта атрутнае. Я з задавальненьнем зьбіраю вадкасьць дзеля асабістых мэтаў. Бо ў маёй кватэры жыве мурын. Ён харчуецца выключна курарэ і дурнымі курыцамі. Зрэдчас ён грызе і самую клетку. Тады я паліваю яго з вогнетушыльніка пенай. Мурын курчыцца, чырванее, выцягвае з цела пазваночнік, махае ім і канае. Але з ягонага роту працягваюць выплываць чырвоныя чарвякі. Гудуць болкі над борам.

11.
Партфелі трэба губляць своечасова, каб ачысьціць сваё жыцьцё ад самых неабходных дакументаў! Прэч сантыменты! Паперы – не арэхі кедравыя! Народзяцца новыя кіламетры! Рыхтуй кеды!

12.
На маіх нагах растуць лямпачкі. Цытрынавыя і кавуновыя, мельхіё­равыя і залатыя. Яны ўключаюцца па начах, калі я плаваю ў тваім ложку.

13.
гэтыя вусны – для таго, каб іх цалавалі

14.
Сёньня ў ванным пакоі я адчуў твой пах. Пах сьвежай бялізны. Пах лета. Праз два тыдні ў цябе вясельле. Усё. Ты будзеш саграваць не мяне.

15.
Добры дзень! Гэта – я. Кажуць – стр-а-а-ашны чалавек! Пішу вершы, карціны і займаюся перформансам. Ты пытаешся, што такое перформанс? Ёсьць у мастацтве гэткі таямнічы зьвер... паходзіць паводле таварышча Сіна ад словаў пярлоўка, форма і манія. Вось так... А стра-а-ашны я тым, што веру ў каханьне. Ды ня проста сяк-так. А напоўніцу. Прапагандую свабоду ва ўсіх яе вычварэнствах...

16.
у парабелум укладзенае маё слова
Менск, 2004.