12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Зміцер Вішнёў

_____________________
Скандынаўскі куфар. Вершы


* * *

Начапіў на лоб зорку
іду па Гетэборгу
шукаю тутэйшую каменную горку
вакол лётае дух Гётэ і Лоркі
кніжны кірмаш – прысмак цукеркі горкай
21. 09. 2011


* * *

фокуснік танчыць на чорнай падлозе
самалёты крэсляць неба белымі палосамі
ты калупаешся ў замёрзлым носе
разглядаеш дахі будынкаў з флюгерамі-косамі
дождж лакіруе навакольную прастору
чамусьці згадваецца касторка…
* * *

бухаем у гатэлі віскі
атрымліваецца дробат бубнаў у скроні
піск бутэлькаў і цукеркі-ірыскі
падаюць у страўнік Смажаныя кароны
перабягаюць па венах залатыя скрынкі
адным словам: брыдка
або фраза: мёртвая рыбка

* * *

падыхаць і нараджацца як птушка Фенікс
Гётэборг схаваў ад мяне сэнс
гэтага паласатага дня
хутчэй-хутчэй прачынайся шведская тля

* * *

піва не спатоліць смагі
бо яно нагадвае кіслую ваду
запускаеш у паветра магію
спадзяешся на чароўнага Буду
але хмары расшкамуталі нябёсную вуду
бачыш – наплываюць караблі?
на душы – крабы і каралавыя блісы
23. 09. 2011

* * *

вецер пішчыць праз вокны
мабыць спрабуе ператварыцца ў мышыня

крышацца камяні


* * *

не усе атрымліваюць у самалёце кайф
для некаторых гэта забаронены драйв
быццам вакол параненыя строфы
аплятаюць прастору і ствараюць торф

плача неба форткамі аблокаў
падаюць птушкі флаконамі

пах шафрана

* * *

па камянях скакалі маладыя шведы
мы пазіралі і збіралі веды
закручваліся ў марскія пледы
глыталі колу, жэрлі катлеты

нагадвалі турыстаў у сафітах
разбуралі такім чынам міфы
разважалі пра недасяжныя землі скіфаў

фатаграфавалі рыфы


* * *

шчыляцца вусны – туды заплывае карабель
магчыма набліжаецца цуд?
так – гэта пах ружаў
так – гэта смак чарніцаў
плывуць фарбаваныя аблокі
пэндзлем дамалёўваеш ім галовы
вунь – кот, вунь – сабака, там – барракуда
пытаеш у прывіда – гэтага дастаткова?
не – банальная карціна, няма рыфмы
няма сэкса і піва
адкаркоўваеш сіроп
смяецца побач фальшывы поп
4. 12. 2011


кактэбельскае

Вецер Вечны вецер
бурштынавыя коканы вакол
вада шчупальцамі перабірае гэтыя пацеркі
магчыма ў мядузах адлюстроўваюцца цені ластавак
караблі нібы святочныя тарты
пагойдваюцца на хвалях
хочацца ўзяць лыжку і нож
даеш нырца – перад вачыма таемнае царства
Вецер Вечны вецер
кропелькі на скуры перапаўзаюць мурашамі
бярэш каменьчыкі – нібыта марскія каштаны