12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Паўло Вольвач

_____________________
Дзесяць вершаў
Пераклад з украінскай
Уладзіміра Някляева


* * *

Верыцца ня ветруцішыні,
Сівізьне па летах і па зімах.
Але ж ноч!.. І ў ноч плывуць агні
І цякуць па дрэвах, па ўспамінах.

Чуеш?.. Слухай: дрэваў абалонь
Жывіць гул з прадоньняў незапёртых,
І няўлоўна, як да скроні скронь,
Жылка ў жылкугаласы ўсіх мёртвых.

Шапацяць, стаяць дарог наўзбоч,
Шэпты іхда болю, да крыві нам
І няўлоўна: Украінаноч
Хай няўлоўна.
Але ж
Украіна!

* * *

Ну і што, што недзе там Амерыка,
У якой валтузяцца народы.
Вунь дзяўчо, і праз хвілінуЖмерынка,
І табе ў той Жмерынцы на сходы.

А дзяўчо мільгне за агарожаю,
У суцемках сініх прападзе.
Прыйдзе да кагось, як ноч, прыгожая
Жмерынка.
Амерыка.
Што дзе


* * *

Жыцьцё бяжыць па вуліцы дзяўчынкаю,
А ўсьлед за ёйса мною пад руку
І жаль, і хмель, і музыка, што чыркае
Аб неба птахам, чоўнам аб раку.

І, як вясёлка, вертыкальна выгнуты
Шлях ад радзільні аж да цьвінтару
У гэтым сьвеце і абраў, і выбраў я
Дарэшты ўсё. І рэшту дабяру.


* * *

За рог, праз аркуі наўкол
Пад месяцам над мінарэтамі,
Як з неба скінуты, Падол
З непрачытанымі прыкметамі
Часоў і новых, і былых,
Што між вякамі сталі стыкамі.
І памінальныя сталы
Пад зоркамі над базілікамі

Няхай хаўтурным сьвятарам
Зазвычай адчуваць агонію
Ён Храм. Ён Замкавы. А там
Пытаць шляхі на Македонію.


* * *

Паўсюль вятры, як злодзеі залётныя.
Крыві лятучай
невядомы спын.
Яшчэжанчыны залатымі плоткамі
У срэбнае вадзе, дзе ты адзін.

Яшчэ вунь там, над кручаю быліннаю,
Паўстаў Шаўчэнкаветры корміць з рук.
А што яшчэ?.. А плынь нябёс няспынная
На Стэп,
на Ніз,
на Луг,
на Базаўлук


* * *

Жніва чакаеш па сяйве,
На бруку між каменьняў сьцёртых
Шукаеш кветкамі ў траве
Жывых між нежывых і мёртвых.

Пустое!..” — між крыжоў і пліт
Сьпяшаеш і ўціскаеш плечы,
Блукаешсам сабе Егіпт
Сам цемрадзь у сваёй пустэчы.


* * *

Што ў навінах? Зіма як зіма.
СьнегІ дым над гарбамі гарбее.
Вінграноўскі пайшоўі няма.
Як шарэў, мост Маскоўскі шарэе.

Плюс, такое, пра што й не сказаць,
Што чуваць з-пад зямлінезямное:
Хуткацалкам нам уваскрасаць,
А на чвэрцьужо гэтай вясною.


* * *

Няма ні зьмен, ні вінграну* замены.
ВеніамінічВершы з вены ў вену
Пах валерянкі, плямы на стале.

Чырвоны ліст на парапеце стыне,
З натоўпу позірк раптам страляне,
І зноўку тло асеньняй ломкай плыні
То ж яна тле.
Тысячавокай запарожскай змовай
Здаля ці зблізку раптам блісьне слова,
Якое не забыць і не пазбыць,
На лаву ў парку і ў дзясяткумарку
Са мной сядае, падае цыгарку,
Пытаецца: а тут табе кім быць?
(А паўз усё мігціць, бяжыць, ляціць…)

Я прамінаю браму ў голы скверык,
Ад ветру падымаючы каўнерык,
Пю на Падоле цьмянае віно,
Па вуліцы, што на вачах радзее,
Іду сабе, прыдумваю надзеі
І долю, што прыдумана даўно.


* * *

У акладзе лістападу
Толькі золата адно.
(А цікава: з Цараграду
Зьзяньне Кіева відно?
З гэтым, быццам на карціне,
Бегам кручбы ветру ўсьлед?)
Тонкім рвуцца павуціньнем
Сны-трызьненьні пра сусьвет,
Пра бліскучы, пра лятучы,
Пра няўлоўны сьвет хімер
З гэтай, скінутай на кручы,
Музыкай нябесных сфер

Бюць па сферах бліскавіцы!
Па зямлі ідуць жанкі
Вось жа йдуцьІ залаціцца
Завіток каля шчакі


* * *

Так склалася: сярод усіх адна
Жанчына. Восень. Сінь. Распуснымі губамі
Цалуе, шэпча штось, зьнікаючы, яна.
Хістаюцца дымы. І Кіеўза гарбамі.

Зьдзіўляйся сам сабе. І ўсё, як ёсьць, прымі,
Пранізаны, як пыл, сурмою залатою.
Сьвет неба і зямлі стаў крыламі тваймі
І ў пыле залатым ты ўскрыліш над сабою.