12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Алесь Замкоўскі

_____________________
На воблаку белым… Вершы


Праклён

Заціснула сэрца
між крокваў рабрын.
Абрыдла зімовая
шэрань вітрын,
вятры-ліхадзеі,
слата,
маразы…
Размазана сьветлая
існасьць слязы
лязом прадчуваньня
па шкле цішыні.
Нішчымныя думкі
на прагным агні.
Гарыць навакольле,
і гіне гальлё.
Ляжыць на павеках
і вуснах
праклён.


* * *

Сьпі спакойна,
нібы заплаціўшы падаткі.
Я цябе не крану
ані пацалункам, ні словам.
Пад зялёнаю лямпай
на аркушы ў дробныя краткі
намалюю сьляды
толькі нам зразумелае мовы.

Сьпі. Ня бойся:
ня прыйдуць у госьці суседзі,
бо зачынены дзьверы –
надзейна, на тры абароты.
Як прачнешся,
на воблаку белым паедзем
і ня скажам куды
і навошта –
паедзем употай.

А пакуль не турбуйся:
я твой рамантычны ахоўнік.
Буду ціха сядзець
у чаканьні шчасьлівага ранку,
што агорне шляхі
цеплынёю і зьзяньнем чароўным,
блаславіць у дарогу
трымценьнем крылатай фіранкі.


* * *

Мы стаялі і глядзелі,
як плывуць па рацэ ільдзіны,
як зіхцее вада
у сьвятле вечаровага гораду,
як вецер згінае галіны азяблыя дрэў.
І здавалася,
што рака – гэта неба,
што ільдзіны – гэта аблокі,
між якімі мігцяць
ледзь заўважныя зьнічкі,
што галіны тыя, бы на арэлях,
гайдаюць нашыя душы,
душы-вандроўнікі,
душы-шукальнікі цяпла.
Ідучы дадому, я ўбачыў поўню,
якая вызірала з-за хмараў,
і падумаў,
што яна і будзе тым сонцам,
ля якога можна сагрэцца.