12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Васіль Жуковіч

_____________________
Крык нематы...
Вершы


Як малачаінка сонцагаловая на ветры…
Вестка аб нечакана абарваным жыцьці Ніны Мацяш напрыканцы мінулага году балюча параніла шматлікіх прыхільнікаў яе магутнага таленту, а найперш тых, што былі ў арбіце яе вялікага гаючага сэрца. Уся духоўная радня знакамітае паэтэсы ўцяміла, як многа страціла; адчула, як стала скрушна, самотна, пуста!.. Год бяз Ніны Мацяш не прытупіў, а паглыбіў боль, не прытушыў пажар узрушальнага заўчаснага расстаньня. Пачуцьцё скрухі падтрымала і абвастрыла кніга выбітнай паэткіУ прыгаршчах ветру”, падрыхтаваная ёю, а выдадзеная ўжо як пасьмяротная, дзе на­поўніцу аддадзена даніна трапяткой любові родным, блізкім сябрам, вядомым і слынным майстрам слова, свая­кам, суседзям, знаёмым; не абышлося і без суровага ўшчування тых, хто таго заслужыўУ прадмове да кнігі Генадзь Праневіч, праніклівы літаратуразнаўца, адзін з найглыбейшых дасьледнікаў паэзіі Ніны Мацяш, заўважае, як Ніназасяроджана і пакутліва шукала назву для зборніка, які, урэшце, назвалаУ прыгаршчах ветру”. Тым самым абазначыўшы няпэўнасьць, крохкасьць уласнага быцьця-існаваньня на мяжы, сімвалам якога стаў вобраз дзьмухаўца на ветрыІ ня толькіБезабаронны перад стыхіяй, кволы і ўразьлівы на любы павеў, гэты вобразны двайнік, гэтае alter ego паэткі, можа, яе самае ашаламляльнае пасланьне нам аб тым, якой магутнай і трывалай можа быць далікатная сіла чалавечай любові і ласкіадзінае, што трымае і сагравае нас на пранізьлівым ветры жыцьця”. Адзін з разьвітальных Нініных запаветаў: “Не стамляе і не стамляецца адна любоў”.
Стомленая пакутамі, адзінотаю, расчараваньнямі ад суровай рэчаіснасьці, Ніначка не стамлялася любіць. І таму пакінула белы сьвет без якіхсьці даўгоў. У яе мог застацца хіба адзіны толькі доўгперад сваім цудоўным талентам, які здольны быў яшчэ многае зьдзейсьніць. Нам, хто застаўся жыць, наканавана сплочваць даўгі перад нашай гаючай пакутніцай, разумеючы, як многа недалюбілі!


Сьветлай памяці Ніны Мацяш
Зязюля

Закувае зязюля сваё векавое
Мне журбы не суняць, не стрымаць:
Пачуцьцё не дае супакою:
Сьвет вялік, а цябе ў ім няма!

Як зьмірыцца, як звыкнуцца з болем,
Як ня быць мне ў глыбокай журбе:
Не налічыць зязюлечка
Ні гадочкаў, ні песьняў табе!

Сумны голас у пташкі
Не зьвінеў так ніколі раней,
Не ўспрымаўся так цяжка,
Як у спозьненай гэтай вясьне.
9 траўня 2009

Лісты

У вершах мужных і пяшчотных
Яшчэ ня ўся, ня ўся ёсьць ты
Гавораць пра цябе істотна
Твае няўтомныя лісты.

Душа багатая стварала
Сардэчных повязяў сусьвет,
Конгеніяльна дапаўняла,
Між тым, і свой аўтапартрэт.

Тваё жывое ліставаньне
Старонкі шчырага жыцьця;
Лістыпярэдадні спатканьняў
Ды і крылаты іх працяг.

Ад іх духмяным вее летам
А ці суроваю зімой,
Перабіраю самацьветы
Зноў сустракаюся з табой.
29-30.05.2009


Крык з нематы

У прыгаршчах ветру” – люстэрку расколатым
Зьявілася ты.
Гаворыш пра лёсу кульгавае кола ты
З расстайнай вярсты.

Як жыць… – аб самоце гаворыш і роспачы. –
Набаліадна…”
І сонаж мурашкі па скуры! – прарочы свой
Расказваеш нам.

І пільна пры тым у сьвет божы ўглядаешся,
Да сутнасьці йдзеш,
За годнасьць, моц духу людскога змагаешся
За душы людзей.

І над Дзьмухаўцом матылёчкам у роздуме
Сьхіляешся ты,
Пры ўсім пастаянстве пранікліва-розная

Тыкрык з нематы.
Ліпень – 4.08.2009