12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY





Васіль Жуковіч

_____________________
Мы бачылі пражскую вясну. Вершы


Вандроўны настрой

Ну да якой пары ж
Не бачыць нам Парыжа?
Паехалі ў Парыж:
Ад нас цяпер ён бліжай.

Празрыстая мяжа.
Ноч у дарозе пройдзе –
І расцвіце душа:
Спажыву духу знойдзе.

Лічы, падаць рукой
Ад даўніх мрой да мэты:
Адкрыем мы з табой
Куточак
новы
свету.

Марыў не марна

Сабе самому я цвярдзіў:
Хто пра Парыж хоць бы не марыў,
Пра дзіва з самых пекных дзіў,
Жыццё пражыў, напэўна, марна;

А хто душой не адпачыў
Каля сабораў, Богу ўгодных,
Сябе у творцы залічыць
Не можа праведна і годна.

І вось ён, бацюхна Парыж, –
Са мной, сустрэў мяне як родны.
І нібыта сказаў Парыж: “Твары ж,
З табой я абсалютна згодны!”


Геаграфія Парыжа

У нас дзень, ноч і дзень
У горадзе над Сенай.
Экскурсія ідзе
Ў цудоўны час вясенні.
Духоўнае “меню”
У гіда Аляксея;
Манмартра глыбіню,
Прастору Елісейскіх,
Чароўны Манпарнас –
Паціху адкрываем.
Сучаснасць кліча нас
І даўніна сівая.


Радэнаўскі герой

Бальзак, натхнёна што тварыў,
Паўстаў у ціхім скверыку.
Ён добра Францыю адкрыў –
Не адкрываў Амерыку…

Нам блізкі велічны Бальзак,
Радэн адліў халат яму:
Яскрава свету паказаў
Вялікага
па-хатняму.

Бальзак загадкава глядзіць
На ўсіх, усмешку тоячы,
У бронзе стойка так стаіць:
Ён і ствараў жа, стоячы.


З гісторыі Парыжа

О, Парыж! У стагоддзях ты зведаў
Безліч розных трывог і бедаў.
Быў арэнай баёў шматлікіх,
Рэвалюцый і войнаў вялікіх.

Выступалі у сварках галоўных
І гармата, і штык, і меч.
І не раз бачыў ты, як галовы
Качанамі падалі з плеч…

Слота, сцюжы прайшлі ды віхуры.
Іншы час, іншы свет цяпер.
Вабіш музыкай архітэктуры,
Шмат паломнікаў у цябе.

Места памяці гістарычнай,
Столькі помнікаў бачыць нязвычна.
Ты сыноў сваіх, духам вялікіх,
Як святых, ушаноўваеш лікі.


Чаму?..

“Дзяржава – гэта я”, –
Казаў Людовік Чатырнаццаты.
Пасля яго прайшлі стагоддзі.
Свет быццам падабрэў і памудрэў.
Чаму ж сучасныя дыктатары,
Бяздарныя ды хітрыя,
Жывуць па прынцыпе Людовіка?..


Жыццё прывольнае

На Сену сонную глядзіш
Дамоў вачыма-вокнамі
І вежамі высокімі;
Святлом расквечаным гарыш,
Вячэрні і начны Парыж.

Заўсёды людна: шмат гасцей
Тут поруч з парыжанамі.
Кавярнямі жаданымі
Вясёлых радуеш людзей –
Гамонка шчырая ідзе.

Гаворыш выглядам усім:
Жыццё тваё прывольнае,
Здаецца, запаволена
І разняволена зусім,
І задаволены ты ім.


Вярсаль

Нас дужа захапляюць у Вярсалі
Не спальні каралевы й караля.
Палаца залы нам на міг заззялі
Красой, каб вечна сэрцы наталяць.

Стагоддзі працвітаўшае барока
Стагоддзі люд працягвае ўзрушаць…
Надзеленая чуйным слыхам, зрокам,
Удумлівей становіцца душа.


Думкі ля помніка Напалеону I

Раннія поспехі
Клічуць на подзвігі…
Ранняя слава?
Брава!
…Дзе хіжы сокал?
Дужа высока.
Бачыць далёка
Сокала вока…
Заклік да дзеяння…
Скуль жа падзенне?
Ах, і ў вялікіх
Часам – пралікі,
Геній, здараецца,
Богам караецца.


У Луўры

Каля “Джаконды” й “Афрадыты”
Ідуць натоўпы чарадой…
Спаткання дзень мой не забыты
З тваёй красою маладой,
Той дзень, калі я быў гатовы
Стаць мастаком, каб вобраз твой
Намаляваць: не мог я слову
Тваё даверыць хараство.


Месячнаю ночкаю

Мы бачылі парыжскую вясну,
Мы дыхалі парыжскаю вясною.
І месячнаю ночкай не да сну
Было – мы цалаваліся з табою.

Дарэчы быў гатэль утульны нам;
Зноў мы кахаліся, як маладыя.
Ты вінаватая а ці вясна,
Што забываў на важкія гады я.

Каштаны і магноліі цвілі,
На золку птушкі звонкія спявалі.
З табой мы бесклапотныя былі,
Бы на аблоках, ранак сустракалі.


Поруч ты

Твой голас, твой позірк, усмешка
Ў працяглай вандроўцы –
са мной.
У стоме Парыжам суцешна
Адорваемся гаманой.

Так добра не знаць адзіноты
Ў далёкай старонцы чужой
І адпачываць без турботы
І целам, і ўсёю душой!


Як два імгненні…

Два дні ў Парыжы, залатыя дні,
Пранесліся, нібыта два імгненні.
Жалеза, мармур там і камяні
Мінуўшчыну шануюць пакаленням.

Што набыла душа, таго не збыць,
Не сыдзе тое ў Лету лёгкай пенай.
Нам весняга замежжа не забыць,
Бо з намі водар горада над Сенай.
Вясна 2010