Прэзентацыя 93-га “Дзеяслова” і новай кнігі Уладзімера Арлова Шаноўныя сябры! Са сваімі творамі выступяць аўтары нумара – Уладзімер Арлоў, Янка Вольская, Вадзім Корань. Чакаюцца нечаканыя сюрпрызы ды цікавосткі! Акрамя таго, упершыню ў Менску адбудзецца прэзентацыя кнігі балад Уладзімера Арлова “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”, якая нядаўна пабачыла свет у серыі Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”. Пачатак імпрэзы а 13:30. Месца ДЗЕяння: Культурніцкі інкубатар ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16. Зона В.
|