Тэкст тыдня

  • Рыгор Барадулін

    ДЗМІТРУ ПАЎЛЫЧКУ Сплыве па Дняпры Набрыдзь, Навалач, Хлюсь. Майдан праз вякі Прывітае быліна. Не схіліць чало Спадарыня Беларусь, Незалежная, як жыццё, Нэнька Украіна. 1.ІІ.2014

    Чытаць далей

  • Уладзь Лянкевіч

    Дзень Гор няпесня   вочы ейныя колеру глебы пахне яна кожны раз новым я ці то босх ці то пітэр брэйгель пахне яна кожны раз новым я не заняты нумар гатэлю пахне яна кожны раз новым вочы ейныя колеру глебы гэта не песня а толькі прадмова       свіцязь   паі-ці-ці паі-ці-ці паі-ці-ці аднекуль…

    Чытаць далей

  • Віктар Баранаў

    На гэтым тыдні прапануем да Вашае ўвагі фрагмент рамана Віктара БАРАНАВА, старшыні Нацыянальнай спілкі пісьменнікаў Украіны “Прытула” ў перакладзе Валера СТРАЛКО – тэкст, які перагукаецца зь цяперашнімі кіеўскімі падзеямі… Твае грамавыя словы, узмоцненыя мегафонам, ляцелі ў твары, сцягі, транспаранты і звыш усяго таго – далей над галовамі і сцягамі, у халодны, настоены на сталых зацятых маразах прыцемак…

    Чытаць далей

  • Вольга Гронская

      КАЗКІ ДЛЯ ВАР’ЯТАЎ   Пяць А калісьці надыдзе дзень, і ён табе скажа: “Ма, гэта не шапка, а смех адзін! Хочаш – насі сама”. Кіне яе на канапу, пойдзе ў свой пакой і ўключыць там Muse, ці Coldplay, ці нешта яшчэ такое (што будуць слухаць у дваццаць трэцім гэтыя дзеці?)   А неяк убачыць…

    Чытаць далей

  • У. Сьцебурака

    Прывіды апошніх паверхаў Кожны, хто жыў па казённых жытлах, ведае, у чым там вымяраецца жыццёвая прастора – у койкамесцах. Маеш яго – значыць афіцыйны жыхар, не – значыць, і правы твае птушыныя: у любы момант пільны камендант возьме за каўнер і выкіне, як кацяня. Без койкамесца нельга. У мяне праблема была трошкі іншага кшталту –…

    Чытаць далей

  • Рыгор Барадулін

    Шляхам бульбы   * * * Каб воз ягоны перакуліўся І галава пайшла пехатой! — Праклён цыганскі. А мне ўявіўся Цыган бясхаты, пракляты Той, Што спанталычыўся недзе ў полі Ці ў таўстарэбрай пушчы глухой. Разбіла лоб валачобніца воля, Як яйка, што ўпала На дол пухой. А галава пехатой пачасала, Бо з’ехала з глузду, Як з…

    Чытаць далей