28 верасня ў мінскім бары «ДК» былі прэзентаваныя новыя нумары літаратурна-мастацкага часопіса, а таксама паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, які выйшаў у Бібліятэчцы «Дзеяслова». Прывітальным словам адкрыў вечарыну галоўны рэдактар часопіса, празаік, Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч. Вядоўцам стаў паэт, адказны сакратар “Дзеяслова” Анатоль Івашчанка. Барыс Пятровіч
Унізе: Анатоль Івашчанка На імпрэзе выступілі аўтары 76-га і 77-га нумароў “Дзеяслова” — Вольга Гронская, Мікіта Найдзёнаў, Арцём Сітнікаў, Андрэй Федарэнка. Галіна Сіўчанка і Вольга Гронская Злева направа: Таццяна Сівец, Марына Шода, Андрэй Хадановіч Арцём Сітнікаў (з гітарай); уверсе: Мікіта Найдзёнаў, унізе: Андрэй Федарэнка Паэтка Вольга Гронская падрыхтавала супольны вершавана-музычны выступ з бардам Галінай Сіўчанка. Паэт, перакладчык і спявак Арцём Сітнікаў выконваў свае беларускія пераклады з Боба Дылана і Барыса Грэбеншчыкова разам са сваімі сябрамі-музыкантамі. Наталля Русецкая выступае разам з дачушкай Зосяй Беларуская паэтка, даследчыца, перакладчыца Наталля Русецкая, якая жыве і працуе ў Любліне (Польшча), прадставіла свой новы зборнік “Каштаны ў кішэнях”. Пераможца конкурсу на лепшы рэкламны верш для “Дзеяслова” Кацярына Шчасная атрымлівае прызы ад “Дзеяслова” Пераклады з Барыса Грэбеншчыкова і Аляксандра Башлачова спявае Анатоль Івашчанка Былі праведзеныя віктарыны на веданне сучаснай беларускай літаратуры. Пераможцы атрымалі прызы ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і часопіса “Дзеяслоў”. comments powered by HyperComments |