|
|
|
Справаздача / 16.04.2004 16 красавіка не адбыўся меркаваны выступ "Дзеяслова" ў Наваградку з прычыны таго, што мясцовыя ўлады запатрабавалі ад арганізатара сцэнар сустрэчы зь пераказам магчымых выступаў. Рэдакцыя часопісу просіць прабачэньня ў наваградзскіх чытачоў і абяцаееца прыехаць пры спрыяльных умовах.
Творчы візыт "Дзеяслова" ў Маладэчна пераносіцца з 25 на 21 красавіка. У гэты ж дзень а 13-й гадзіне мусіць адбыцца сустрэча рэдакцыі часопісу з студэнтмі менскага пэдунівэрсытэту.
Навіны Саюзу пісьменьнікаў / 15.04.2004 15 красавіка адбылося нечарговае паседжаньне Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, на якім разглядалася пытаньне аб пісьмовым папярэджаньні СБП, вынесеным Міністэрствам юстыцыі РБ. Прысутнічалі 24 сябры Рады.
Справаздача / 12.04.2004 8 красавіка адбылася чарговая сустрэча "дзеяслоўцаў" і "раднаслоўнікаў" з чытачамі. Лунінецкі каледж сельскагаспадарчай вытворчасьці наведалі галоўны рэдактар часопісу "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар часопісу "Роднае слова" Міхась Шавыркін і старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч. Вялася гаворка пра жыцьцё беларускай пэрыёдыкі, сучасную літаратуру, дзейнасьць пісьменьніцкай арганізацыі. Падчас візыту менскіх гасьцей кіраўнічка адзьдзелу культуры газэты "Лунінецкія навіны" Тацяна Канапацкая арганізавала цікавую экскурсію па Лунінцы.
Што ДЗЕіцца / 06.04.2004 У гэтым месяцы рэдакцыя "Дзеяслова" мяркуе наведаць:
8 красавіка - Лунінец;
16 красавіка - Наваградак;
25 красавіка - Маладэчна.
Прэмія "Дзеяслова" / 29.03.2004 25 сакавіка ў вялікай залі Дома літаратара адбылася вечарына-прэзэнтацыя новай літаратурнай прэміі “Дзеяслова” “ЗАЛАТЫ АПОСТРАФ” . У імпрэзе ўзялі ўдзел: Генадзь Бураўкін, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Пётар Краўчанка, Алесь Бадак, Андрэй Хадановіч, а таксама “дзеяслоўцы” – Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Міхась Скобла. Сьвяточную атмасфэру вечарыны падтрымлівалі барды : Алесь Камоцкі, Уладзімер Тышкевіч, Вольга Каленік, Дзяніс Лісейчыкаў і Алесь Дуко.
Прэмія ўручалася па намінацыях: проза, паэзія, дэбют. Лепшай у намінацыі “Проза” была прызнаная аповесьць Васіля Быкава “Аўганец” (№7). “Залаты апостраф” за лепшую паэзію атрымаў Алесь Бадак (паэма “Ра”, №6). У намінацыі “Дэбют” ляўрэатам стаў Глеб Лабадзенка (за цыкль празаічных мініятураў“Запісы ў нататніку Манэ”, №7).
Справаздача / 28.03.2004 18 сакавіка Берасьце з творчым візытам і новым восьмым нумарам "Дзеяслова" наведала рэдакцыя часопісу - Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч. Выступы адбыліся на філфаку Берасьцейскага пэдагагічнага унівэрсытэту і ў абласной бібліятэцы. Да сталічных гасьцей далучыліся старшыня абласнога аб'яднаньня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Каско, паэты Лявон Валасюк і Уладзімер Лебедзеў. У межах сустрэчаў адбылося ўручэньне сяброўскіх білетаў СБП нядаўна прынятым берасьцейскім паэтам Алесю Паплаўскаму й Інзе Вінарскай.
1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60 - 61..70
|
|
|
|