Наталля Русецкая (№125)

Літаратурная творчасць – гэта спосаб пражываць сваё жыццё, збіраць у словы і вобразы ўласны досвед, які складаецца з назірання за рознымі рэчамі, з’явамі, падзеямі, з удзелу ў гэтых падзеях, з адносінаў з іншымі людзьмі, з рэакцый на ўсё, што адбываецца з табой і вакол цябе, тваіх уласных рэакцый і чужых. Часам гэта нагадвае бязмэтнае збіранне каменьчыкаў на беразе мора. Але задача мастака – укласці каменьчыкі так, каб яны стварылі пэўнае адзінства, еднасць, вобраз, што будзе ўражваць і захапляць чытача…