новая літаратурная інтэрнэт-пляцоўка bellit.store

Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў.

Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”.

Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер на сайце ёсць агляды на два дзясяткі выданняў і плануецца далейшае папаўненне. Паводле задумы, разглядацца будуць толькі новыя і нядаўна выдадзеныя кнігі.

Рэдакцыя звяртаецца да чытачоў і пісьменнікаў з дзвюма просьбамі:

  • калі вам хочацца напісаць пра нейкую кнігу і надаць свайму водгуку большую пашыранасць, калі ласка, звяртайцеся, дасылайце свае водгукі.
  • калі вы аўтар і лічыце сваю кнігу вартай ды абдзеленай увагай, дасылайце нам кнігу ў электронным фармаце, ці проста тэкстам. Пачытаем, будзе і водгук.

Пісаць можна на [email protected]

Паводле рэсурсу https://bellit.info/


Апублікавана

у