Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы».
Цяпер намінавацца на прэмію могуць і тыя аўтары часопіса, якія былі лаўрэатамі «Залатога апострафа» ў ранейшыя гады.
Паэзія
Анатоль Брусевіч. Вяртанне ў адсутнасць. Вершы. №76
Вольга Гронская. Мора ўнутры мяне. Вершы. №76
Віталь Рыжкоў. Удары ў хвіліну. Вершы. №79
Аксана Спрынчан. Снежнае «рэ». Вершы. №75
Андрэй Сцепанюк. Бельскае маўчанне. Вершы. №74
Проза
Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. Аповесць. №79
Алена Брава. Мёд Чорнага Месяца. Апавяданне. №77
Уладзімір Някляеў. На ўсякім свеце. Прыпавесць. №78
Франц Сіўко. Цымант. Аповесць. №74
Уладзімір Сцяпан. Задача. Тры навелы. №74
Дэбют
Валерыя Данілевіч. Бойка чорнага з белым. Вершы. №79
Павел Дарохін. Мая Ітака. Вершы. №74
Яўген Іхонкін. Новы дзень, прывітанне! Вершы. №78
Яўгенія Пракапчук. Вышыванка. Вершы. №76
Надзея Тачыцкая. Заслона неўміручасці. Абразок. №75
Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні “Галіяфы” (Траецкае прадмесце; Старавіленская, 6). У вечарыне возьмуць удзел: дзеяслоўцы Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, а таксама лаўрэаты прэміі ранейшых гадоў і музыкі Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас).
Пачатак у 19.00. Уваход вольны.