Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”
У Крэатыўнай прасторы “ЦЭХ”.
18 лютага (аўторак) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека” з удзелам аўтаркі.
Арганізатары: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Кнігарня “ЛогвінаЎ” і крэатыўная прастора “ЦЭХ”.
Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
Месца прэзентацыі: крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6).
Пачатак імпрэзы а 18-й. Уваход – вольны.