Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф»

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 16 лютага

Рэдакцыя “Дзеяслова” абвяшчае  шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф». Традыцыйна, вось ужо ў пятнаццаты раз, будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў часопісе за 2017 год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VІI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

 

Паэзія

Анатоль Брусевіч. Апошні паэт. Вершы. №90

Леанід Галубовіч. Наступствы цывілізацыі. Тры вершы і пяць верлібраў. №86; Восем прысвячэнняў. Вершы. №90

Валярына Кустава. Сны яе сняць абдымкі яго. Вершы. №88

 

Проза

Сяргей Рублеўскі. І ўзыду нанова ярыною… Апавяданні. №90

Ілля Сін. Libido. Урывак з рамана. №91

Андрэй Федарэнка. Вандроўка. Апавяданне. №90

 

Дэбют (імя Анатоля Сыса)

Марына Булатоўская. Бедная Марыя. Два апавяданні. №86

Зміцер Брэшчанка. Чорныя справы. Апавяданне. №87

Ганна Шакель. Лёс 2.0. Вершы. №90

 

Сёлета зноў будзе ўручана прэмія за высокі ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры.

 

Як і летась, прэтэндаваць на прэмію могуць і тыя аўтары часопіса, якія былі лаўрэатамі «Залатога апострафа» ў ранейшыя гады.

 

Уганараванне адбудзецца 16 лютага па адрасе: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. м. Міхалова. Пачатак а 18-й гадзіне.


Апублікавана

у