Стаў вядомы шорт-ліст прэміі “Залаты Апостраф”

Сяргей Дубавец падчас уганаравання за лепшую публікацыю ў 2014 годзе

Рэдакцыя “Дзеяслова” абвесціла  шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

 

 

 

Паэзія

Аксана Данільчык. Час знешняй адсутнасці. Вершы. №84

Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма. №80

Міхась Скобла. Кансервацыя агню. Вершы. №84

 

Проза

Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. №80-81

Зараслава Камінская. Гульня словаў. Апавяданне. №83

Вінцэсь Мудроў. Марсіяне над вёскай. Апавяданне. №83

 

Дэбют

Крысціна Бандурына. Гарадскія ланцужкі. Апавяданне. №83

Даша Бялькевіч. Кветкі і цыгарэткі. Вершы. №80

Марыя Маляўка. Жывая рыба. Апавяданне. №81

 

 

Уганараванне адбудзецца 10 лютага па адрасе: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. м. Міхалова. Пачатак а 18:30.


Апублікавана

у