Віншуем лаўрэатаў “Залатога Апострафа”

Увечары 10 лютага ў галерэі TUT.BY адбылося ўрачыстае адкрыццё Шостага міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова. У ягоных межах у 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе «Дзеяслоў», якую атрымалі Крысціна Бандурына (дэбют), Валеры Гапееў (проза) і Міхась Скобла (паэзія).

Сімвалы прэміі “Залаты апостраф”

Лаўрэат “Залатога апострафа” ў прозе Валер Гапееў

Міхась Скобла атрымлівае прэмію ў галіне паэзіі з рук адказнага сакратара часопіса “Дзеяслоў” Анатоля Івашчанкі

Трохдзённы паэтычны фестываль сёлета прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння свайго патрона Міхася Стральцова, пройдзе на трох пляцоўках і аб’яднае паэтаў, перакладчыкаў, музыкантаў з Беларусі, Літвы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Польшчы, Расіі.

Галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч

Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Партнёры: Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, галерэя TUT.BY, Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску, Чэшскі цэнтр у Кіеве.

Мадэратарам адкрыцця фэсту стаў Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, з прывітальным словам выступіў Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

Мары Лундквіст (Швецыя) і перакладчыца Надзея Кандрусевіч

Сяргій Жадан (Украіна)

Традыцыйна фэст “Вершы на асфальце” быў распачаты з чытання твораў Міхася Стральцова на розных мовах, у арыгінале і ў перакладзе. Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан.

Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і аўтарцы Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх.

Пісьменнік і даследчык Міхась Скобла прэзентаваў укладзеную ім кнігу “Выгнаны патрыцый”, прысвечаную жыццю і творчасці Стральцова.

Алена Стральцова і Раіса Баравікова

Злева направа: Марыя Маляўка (намінатка на дэбют “Залатога апострафу”), Крысціна Бандурына (лаўрэатка), Даша Бялькевіч (намінантка), Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч

Свята паэзіі наведала ўдава пісьменніка Алена Стральцова. Музычна аздобіў вечарыну Павел Аракелян.

 

ВТ, для lit-bel.org


Апублікавана

у