ПРАШУ…
Усятрымца ўсяісны,
Дазволь
Затрымацца на грэшнай зямлі.
Моцы дай
Вытрываць боль,
Ад якога пытанні ўзыйшлі.
Для чаго
Я прыйшоў
І калі
Адпусцяць на волю душу,
Агарчэлую ў палыне,
Падказаць аднойчы прашу.
Хоць і не мне…
10.ХІ.2012