«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Сябры “Дзеяслова”:
Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч і іншыя.
“Дзеяслоўцы”:
Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка.
Вядоўца: Усевалад Сцебурака
У праграме:
— выступы найлепшых айчынных літаратараў;
— жывая музыка ў выкананні беларускіх гуртоў “Рэха” і “Bar Akaryna”, а таксама легендарнай “Крамы” (Ігар Варашкевіч);
— прэзентацыя чарговага 90-га нумара “Дзеяслова”;
— віктарыны, конкурсы, забаўкі, цікавосткі, прызы ад арганізатараў.
Запрашаем!