-
№93
-
Валянцін Акудовіч (№95)
Літаратурны інстытут З новай кнігі “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)” Я краў тры разы. Першы і трэці выпадак не дзеля гэтага аповеду. А вось другім, здаецца, будзе ў самы раз распачаць гаворку пра Літаратурны інстытут. Я не памятаю дакладна, калі навучыўся чытаць, аднак, засвоіўшы гэтую справу, чытаў такім спехам, што, здаралася, бегаў…
-
Алена Брава (№95)
Дзень забітых птушак Фрагмент з рамана “Садомская яблыня” А сапраўды – як у вас з «асабістым жыццём», пані тэлевядоўца? Калі мне споўнілася трыццаць два гады, я зрабіла адкрыццё, якое тут жа і сфармулявала – тая фармулёвачка бліскуча прагучала б у тэлеперадачы «Анатомія праблемы» (калі б старшыня рэгіёна не патрабаваў ад аўгураўскіх патолагаанатамаў іншых фармулёвак): тутэйшая…
-
Уладзімір Сцяпан (№95)
Букет Мініяцюры Немка У 1970 годзе я вучыўся ў пятым класе і быў упэўнены, што жыць у Савецкім Саюзе лепш чым дзе. І нават у шостым яшчэ верыў, але веры той крыху паменела. Была ў тыя школьныя гады мода сярод гэпэшных дзяцей перапісвацца з аднагодкамі з іншых краін. Дзе мы бралі адрасы, як знаёміліся –…
-
Свежы – 95-ты! – “Дзеяслоў” выпраўляецца ў шлях да чытача!
Свежы – 95-ты! – “Дзеяслоў” выпраўляецца ў шлях да чытача! Адкрывае нумар фрагмент з рамана “Садомская яблыня” Алены Брава. Густоўна-іранічны “Букет” мініяцюраў прапануе чытачам Уладзімір Сцяпан. Да 130-годдзя Язэпа Драздовіча гісторык літаратуры Лія Кісялёва падрыхтавала “самнамбулічна-тэлевізійныя эскізы” “Жыцьцё на плянэце Сатурн” з прадмовай да іх. Гэтая публікацыя сталася мажлівай дзякуючы фундацыі Паўла Падкарытава. Цэнтральным тэкстам…
-
Галіна Сіўчанка (№94)
Наследаваны звычай выспаверх падсціл лясны ўзарваны кратавінай разгладжаная берага кайма няма недаравальнае правіны і раны незагойнае няма ні богам не агледжанае глебы ні д’яблам разамкнутае душы мне тут не жыць без вечнай выспатрэбы мне госцяй быць у гучнай плынь-глушы маўленне і дыханне ў часазломе ахвяраваць таму хто смерць абверг і знаць што колісь…
-
Сяргей Дубавец (№94)
«Мяне ніколі так не любілі геніі…» Вершы з Вісбю 1. Другі тыдзень аж цёмна ад снегу, такія завеі. Не адчыніш дзверы, не выйдзеш з дому. У вакне фіранкі ўжо амаль да паловы знізу. Змрок егіпецкі клейкі можна памацаць рукою, тварам, крокам, заваленым снегам целам. Увушшу гудзе манатонна і страшна ці то самое вуха, ці…
-
№92
-
Дзеяслоў №94
ПАЭЗІЯ Сяргей Дубавец. «Мяне ніколі так не любілі геніі…» Вершы з Вісбю. Аксана Данільчык. Сказаць – каб быць пачутай… Вершы. Валеры Дубоўскі. Воблака шостых пачуццяў. Вершы. Валерыя Кустава. Усміхацца праз боль прыгожа… Вершы. Ірына Мацкевіч. Прысніўся небакрай… Вершы. ПРОЗА Франц Сіўко. Раз – шкілет, і два – шкілет. Аповесць. Валеры Гапееў. Пазл.…
-
Полацкі малец з адкрытым забралам. Балада жыцця і смерці Памятаеце тэорыю нелінейнага часу? Не існуе мінулага і будучыні. Ёсць толькі бясконцае палатно з кропкамі – усімі падзеямі, што быццам былі і будуць. Быццам – бо ўсё адносна. Найперш – адносна вашага становішча на палатне. У грузінскай баладзе Уладзімер Арлоў піша: Гвірабі вяртае ў…
-
Стэйнар Упстад (№93)
ДЗЕНЬ УСІХ СВЯТЫХ Магутны Там, дзе ёсць двое заўжды ёсць і трэці, сказаў ты Я жадаў цябе бо так шмат было прамоўлена з таго, што не варта было прамаўляць Я называў цябе “дэманам” ці “анёлам” але, вымаўляючы словы забываў іх значэнне Я не мог сказаць, што кахаю бо побач заўжды быў нехта трэці…
-
Вадзім Корань (№93)
Лавіць матылькоў… * * * Заблудзіўся ў жыцці, навакол цішыня, няма сілы змагацца і нешта змяняць. Бачу Бога, але нехта выключыў гук, цела быццам аплёў павуціннем павук. І гадзіннік зламаўся, час раптоўна памёр, нам пакінуўшы сумных імгненняў узор. У руку – па цвіку, і ўжо не паляціш, адчуваючы целам няструганы крыж. Спадзяванні…
-
Прэзентацыя 93-га “Дзеяслова” і новай кнігі Уладзімера Арлова
Прэзентацыя 93-га “Дзеяслова” і новай кнігі Уладзімера Арлова Шаноўныя сябры! 30 траўня (серада) у межах фэсту інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбудзецца прэзентацыя 93-га нумара часопіса “Дзеяслоў”. Са сваімі творамі выступяць аўтары нумара – Уладзімер Арлоў, Янка Вольская, Вадзім Корань. Чакаюцца нечаканыя сюрпрызы ды цікавосткі! Акрамя таго, упершыню ў Менску адбудзецца прэзентацыя кнігі балад Уладзімера Арлова “Паручнік…
-
№91
-
Святлана Алексіевіч (№93)
Мінулае яшчэ наперадзе Дыялогі з Веніямінам Айзенштатам (Блажэнным) Запісаныя Сяргеем Шапранам інтэрв’ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і галоўнага іх героя – маленькага чалавека «чырвонай утопіі» стануць зместам новай кнігі «У пошуках сэнсу», якая пісалася-складвалася на працягу…
-
Наста Кудасава (№93)
Бег па няўмольнай вадзе * * * Неба зрываецца долу – блакітныя коні ў яблыках белых аблокаў скубуць пахкі вецер… Я прысвячаю табе маё ўсё – маё сёння: без-цябе-вуліцаў мыліцы, памяці шчэцце… Я прысвячаю табе будняў дробнае проса. Мне ж – сотні жыццяў стаяць на зямным падаконні, слухаючы, як зрываюцца долу нябёсы – ў…
-
Янка Вольская (№93)
“Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце” Фрагмент аповесці – Памежны кантроль! Рыхтуем дакументы! Дзве маладыя дзяўчыны ў вайсковай уніформе ўварваліся ў цягнік на станцыі “Маладзечна” і пачалі дагляд пасажыраў. Разам з імі, нетаропка і дзелавіта, уступіў з цемры станцыі ў святло вагона мужчына-маёр. Стась чамусьці думаў раней, што ва ўсіх маёраў ёсць вусы. І…
-
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
ЗМЕСТ Паэзія Ігар Сідарук. Калі цябе няма… Вершы. Уладзімер Арлоў. Гвірабі. Грузінская балада. Наста Кудасава. Бег па няўмольнай вадзе. Вершы. Усевалад Гарачка. Свята вайны. Вершы. Алесь Наркевіч. Сваё неба. Вершы. Проза Сяргей Рублеўскі. Возны. Апавяданне. Паліна Качаткова. Гатэль “Цішыня”. Апавяданне. Уладзімір Міхно. Буслік. Апавяданне. Зміцер Вішнёў. Калі прыгледзецца – Марс…
-
Павал Абрамовіч (№92)
“Бо ён – Рака” Дняпро як сістэмаўтваральная метафара ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” Усіх славутых беларускіх літаратараў яднае натуральная сувязь са сваёй зямлёй, Беларуссю, і ў гэтым – непарыўная традыцыя нашай літаратуры, наш ціхі, але цвёрды моўны патрыятызм з часоў Францыска Скарыны і Міколы Гусоўскага. Любоў да роднай зямлі і замілаванне…
-
№90