• Змітрок КУЗМЕНКА (№119)

    МАЛІЦЕСЯ ЗА БЕЛАРУСЬ Лісты I Мой родны, лячу да цябе Я думкамі кожную хвілю. Праз наш незашклёны гаўбец І шторму няўтульныя мілі.   К твайму прытуліцца б плячу, На кухні па-хатняму сесці… Як шмат распытаць я хачу, Як многа хачу распавесці.   Ты знаеш, Антосік пайшоў! Стаяў ля канапы шырокай Ды раптам сам, без хадункоў…

    Чытаць далей

  • Уладзімір Сцяпан (№119)

    Гузікі Сентыментальная гісторыя   Ехаў у Гомель. Глядзеў у вакно. Белае поле пад шэрым небам, а за полем вёска – белыя дахі, а з комінаў дым… Дзіўна, але і праз шкло імклівага цягніка адчуў казытлівы водар таго дыму. Усміхнуўся, але ніхто маёй усмешкі не заўважыў – маска.   ** Я з мамай. Мне шэсцьдзесят трэці,…

    Чытаць далей

  • Дзеяслоў №119

    Дзеяслоў №119

    У гэтым нумары паэтычныя нізкі Валянціны Аксак, Сяргея Законнікава, Васіля Жуковіча, Змітрака Кузменкі, Дзяніса Мацешы, таксама новыя празаічныя творы Уладзіміра Сцяпана, Віктара Казько, Анатоля Івашчанкі і Сяргея Машанскага. Пра мастацтва Барыса Заборава, працамі якога аздоблены нумар, піша Адам Глобус…

    Чытаць далей

  • Сяргей Законнікаў (№119)

    ЭСЭМЭСКІ НЯБЁСАЎ Я пакуль што жывы Я пакуль што жывы… Не складаючы крылы, Зноў накладваю швы На свой будзень пахілы.   Я пакуль што жывы, Бачу дзятлінку ў росах, Сонца шар агнявы, Зорак велічны россып.   Я пакуль што жывы, Каб любіць з новай сілай Пах прывялай травы І гарачага пылу…   Я пакуль што…

    Чытаць далей

  • Акутагава Руноскэ (№119)

    У гаі Расповед дрывасека на допыце ў судовага прыстава Вось як усё было. Гэта я знайшоў цела, так. Сёння раніцай, як звычайна, я пайшоў секчы крыптамерыі на дальнім схіле гары. У гаі пад гарой і ляжала тое самае цела. Дзе дакладна, кажаце? Бадай што за чатыры альбо пяць цё1 ад паштовай дарогі да станцыі Ямасіна.…

    Чытаць далей

  • Леанід Галубовіч (№118)

    ЧУЖЫЯ ВЕРШЫ   *  *  * Жыццё, апроч жыцця, не мае сэнсу. Пачаткам сэнсу быў зачын жыцця…     *  *  * Калі б не літасцівейшы Гасподзь, я быў бы абсалютна адзінокі… Аднак жа, зазіраючы ў аблокі, свайго жыцця разварушыўшы спод,   я ўспомню зноў, як пуставаў не раз абраз на покуце ў бацькоўскай хаце,…

    Чытаць далей

  • Мар’яна Саўка (№118)

    Оптыка Бога *  *  * аднойчы вершы ўвойдуць у хату па вымытай зранку падлозе пакідаючы сляды дзіцячых пятак пяску і вішнёвых пялёсткаў са столі пасыплецца золата пыл засвеціцца у промнях анёлы пераглянуцца   аднойчы увойдуць у хату вершы як сваты з ручнікамі і мама з татам маладыя і бабуля ставіць півоні на падваконне і дзядуля…

    Чытаць далей

  • Адам Глобус. Анкета (№118)

    Чым бачыцца Вам літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Што падштурхнула Вас да пісьменніцкай дзейнасці. Ці памятаеце свой творчы дэбют? Каго Вы лічыце сваім літаратурным “хросным бацькам”?  Літаратура для мяне – працяг бацькавай справы. Ён прыйшоў да літаратурнай працы з сялянскага жыцця, прыйшоў з маленечкай вёскі, прыйшоў пасля цяжкай работы грузчыкам на…

    Чытаць далей

  • Наталля Русецкая (№117)

    Людзі не птушкі – ім патрэбная свая зямля… З малых гадоў мяне захаплялі беларускія мястэчкі. Найперш сваёй зусім іншай прасторай, адрознай ад той, больш прывычнай, дзе даводзілася мне жыць. У дзяцінстве я ўспрымала Мінск (і гэтае адчуванне мала змянілася) як лабірынт заблытаных вуліц з нагрувашчанымі будынкамі жылых дамоў, крамаў, садочкаў і мамінай працай дзесьці за…

    Чытаць далей

  • Мойшэ Кульбак (№117)

    Райсн (Беларусь) Паэма   Беларусь Мой дзед з Кабыльніка быў чалавек тутэйшы, З сякерай і канём мужык у кажусе, Маіх дзядзькоў шаснаццаць і мой тата – Тутэйшыя, як соль зямлі, усе Плыты па рэках гоняць, дровы цягнуць, У поце робячы, што лёс дае скупы, Вячэру даядаюць з адной місы І падаюць у ложкі, як снапы.…

    Чытаць далей

  • #115

    #115

    ПАЭЗІЯ Уладзімір Някляеў. Літвіны. Драматычная паэма ў дзвюх дзеях. Васіль Жуковіч. Memento mori. Вершы. Валеры Дубоўскі. Чоў. Вершы Віктар Слінка. …Дзе спыняцца сэрца й гадзіннік. Вершы. ПРОЗА Віктар Казько. Не ежа таленту, а наедак. Аповесць Барыс Пятровіч. Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто. З нізкі “Спецкар”. Міхась Булавацкі. Ляжаць сем год. Аповед.…

    Чытаць далей

  • #114

    #114

    ПРОЗА Уладзімір Сцяпан. Шэсць кароткіх гісторый.Аповеды.    Людміла Хейдарава. Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая. Раман-фэнтэзі. (Заканчэнне).               Іна Снарская. Зачараваны скарб.Аповесць з аповедаў. (Заканчэнне). Вітаўт Чаропка. Цуд.Апавяданне. Алена Вештарт. Школа.Апавяданні.       ПАЭЗІЯ Вадзім Корань. Жніво. Вершы.                 Марыя Бадзей. Дым і мёд. Вершы.           Вячаслаў Лявіцкі. Вершы ў бэзе й шэрані. Вершы. Пераклады Вікторыі Трыфанавай, Яўгена…

    Чытаць далей

  • Канстанцін Касяк (№117)

    САМАІЗАЛЯЦЫЯ   Надыходзяць і такія часы, калі нават звычайнаму літаратару нічога не застаецца, як пісаць таемны дзённік. Адам Глобус Страх – Ці пішаш нешта? – пытае нечакана сябар за куфлем піва. Звычайна мне не задаюць такіх пытанняў. Бывае, я нават сумняваюся ў тым, што хтосьці агулам чытае мае тэксты. Таму зняважліва называю іх пісулькамі. Мы…

    Чытаць далей

  • Мікола Гіль (№117)

    Дамова Невелікодны аповед-байка Герой майго цалкам, як кажуць, рэалістычнага і разам з тым усё ж трошкі і дзівоснага аповеду – Раман Карпавіч Савасцей. Спытаеце, хто ён? А ніхто ўжо. Як сам пра сябе кажа, адстаўной казы барабаншчык. А калі папраўдзе – пенсіянер са стажам, і немалым ужо, бо Раману Карпавічу, дзякаваць Богу ці каму там…

    Чытаць далей

  • Сяргей Кавалёў (117)

    Шаноўныя аўтары і чытачы! Мы вырашылі аднавіць-рэанімаваць нашую даўнюю апытанку для літаратараў – анкету «Дзеяслова» – якая цягам 2005-га года друкавалася на нашых старонках. За гэты час багата чаго змянілася. Нямала цудоўных аўтараў, якія тады бралі ўдзел у анкеце, адышло ў Вечнасць. Змяніўся, разам з часам, і часопіс. Але галоўныя пытанні Літаратуры засталіся ранейшымі, і…

    Чытаць далей

  • Сяргей Дубавец (№117)

    Усё, як ты хацела, Грэта З фэйсбучных запісаў * * * Пахаваў сёння роднага дзядзьку Гену. 80 яму было. Як сказаў распарадчык у крэматорыі, «…и прекрасного дядю». Для мяне ён такім і быў, дзядзька з майго дзяцінства – вобраз, наскрозь пранізаны сляпучым сонцам. У 1960-я ён быў першым жывым антыкамуністам, якога я сустрэў у жыцці.…

    Чытаць далей

  • Леанід Галубовіч (№116)

    Шаноўныя аўтары і чытачы! Мы вырашылі аднавіць-рэанімаваць нашую даўнюю апытанку для літаратараў – анкету «Дзеяслова» – якая цягам 2005-га года друкавалася на нашых старонках. За гэты час багата чаго змянілася. Нямала цудоўных аўтараў, якія тады бралі ўдзел у анкеце, адышло ў Вечнасць. Змяніўся, разам з часам, і часопіс. Але галоўныя пытанні Літаратуры засталіся ранейшымі, і…

    Чытаць далей

  • Усевалад Сцебурака (№116)

    Ты мне скажы… Нізка вершаў Сузор’і Нідзе так не стаіць Воз, як над закінутай хатай. Нідзе так не сумуе Серп, як над полем нязжатым. Нідзе так не гарыць Маладзік, як у дзедавым садзе. Нідзе лепшага месца няма зорцы, калі яна ўпадзе. Паўсюль на гэтай адвечнай зямлі на ручніках сузор’і і ў полымі, кроплях, слядах на…

    Чытаць далей

  • Сяргей Машанскі (№116)

    Варвар Апавяданне   Навіну пра закрыццё сельскай бібліятэкі Тамара Міка­лаеўна пачула ў краме, куды прыйшла набыць цёплы абутак. Трыццаць першае снежня – добрая нагода зрабіць сабе падарунак. Пятроўна, мажная паўнагрудая прадаўшчыца, пляткарыла з пакупнікамі. – Сельсавет замест бібліятэкі адчыняе ФАП, двойчы на тыдзень да нас будуць прысылаць фельчара. Рыце загадалі вызваліць памяшканне. – Вось гэта…

    Чытаць далей

  • #113

    #113

    Проза Людміла Хейдарава. Княгіня Дарута, або чалавечая кроў ліпучая. Раман-фэнтэзі. (Пачатак).     Сяргей Рублеўскі. Ізаграф. Аповесць.                           Іна Снарская. Зачараваны скарб. Аповесць з аповедаў. (Пачатак).      Вячаслаў Лапцік. Афрыканачка. Апавяданне. Змітрок Кузменка. Шаманы. Апавяданне.                    Паэзія Фелікс Баторын. Чаёўня Левензона. Вершы.            Аксана Данільчык. Другая чвэрць. Вершы.                  Уладзімір Мароз. Мой гербоўнік. Шляхецкая нізка вершаў.            Яна…

    Чытаць далей