-
Адам Глобус (№111)
Лявон Словы пра рокера Лявона Вольскага Абаяльнасць У Лявона Вольскага ёсць прыродная абаяльнасць і мастакоўскі артыстызм. Таму ў нашым простым свеце, дзе ўсе добрыя знаёмыя і адно да аднаго звяртаюцца на «ты», Лявон можа без усялякай напругі звяртацца да людзей на «Вы». Яму пасуе гэткая выхаванасць і grzeczność, калі хочаце. Некаторыя з нас спрабавалі…
-
Калі дажывем да адлігі…
У нумары: новыя вершы Андрэя Хадановіча, працяг рамана Уладзіміра Някляева, проза Уладзіміра Арлова і Віктара Казько, эсэ Адама Глобуса пра Лявона Вольскага, малюнкамі якога ўпрыгожана вокладка нумара.
-
Сяргей Законнікаў (№110)
Адзінота Паэма Дачцэ Алёне Вершы гавораць пра тое, аб чым маўчаць. Х.М. Энцэнсбергер Зачын Ноч. Я – адзін… Ды недзе там, удалечыні, Загучала нечаканая, дзіўная нота: Гэта на душэўныя, сігнальныя агні Адгукаецца спадарожніца – адзінота. За вакном – неба зорнае. Звініць цішыня, Але амаль нячутна, ледзьве ў вушах жывая. Мелодыю космасу…
-
Уладзімір Някляеў (№110)
Гэй бэн гіном Раман Бацьку Пракопу, маці Анастасіі, Крэву і Смаргоні …і ніколі я не паміраў. Янка Купала Пазбегчы гэтага немагчыма, але можна грэбаваць усім гэтым. Луцый Анэй Сэнэка І Першага ліпеня 1942 года, прачнуўшыся з ранішнім сном, у якім убачыўся яму Хрыстос, Іван Луцэвіч чыста пагаліўся, папырскаўся адэкалонам “Духмяны гарошак”, надзеў…
-
Раіса Шастак (№110)
Ну і ню, або Аголены боль Рэцэнзія на кнігу Міколы Гілевіча Гілевіч М. Ню: Выбраныя вершы / М. Гілевіч, мастак А. Ксёндзаў. – Мінск: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020. – 94 с.: іл. Мне ўсё ці амаль што ўсё падабаецца ў гэтай кнізе. Ад назвы, суперлапідарнай ды інтрыгоўнай, да вызначэння накладу. Вокладка кнігі выбранай лірыкі Міколы…
-
102
Чытаць “Дзеяслоў” №102
-
103
Чытаць “Дзеяслоў” №103
-
Кася Іофе (№109)
Акварэль у клетачку* Загадка Моц узнікае штоноч мацаваннем дрэў, Целы іх цягне: паперу і цэлюлозу. Чорнымі кроплямі мокне ў зямлі і слове. Гронкамі гневу – той спеў, што саспеў, сагрэў Сокі нявінных. Віно – не такія лозы. Рукі твае вінаватыя. Рукі – ловы. Мысленне роспачы распачынай, бяздумны: Гэтак загадка на захадзе сонца гіне. Гэтак…
-
Віктар Ярац (№109)
Уверцюра прадвесня БАЛГАРСКАЕ ЛЕТА Чыё імя над берагам па літарах Дарыў птах неспакойнай вышыні, а мора гулам безупынна клікала з якіх дарог, з якой далечыні, чый голас, кім у гэты дзень пачуты, чыю хаду, ацэньваюць якой секунды і мінуты ўсё золата вякоў усіх мацерыкоў? * * * Адрасы з вясны ляцяць у…
-
Адам Глобус (№109)
Цой Словы пра рок-зорку Колеры Цой – мастак. Таму выбар колераў быў у яго невыпадковым. Віктар Цой свядома апрануў на сябе чорны, праўдзіва-чорны, радыкальна-чорны, рэвалюцыйна-чорны колер. Ён выбраў колер баявой анархіі, колер сцягоў, што ўздымаюцца над галовамі вольных анархістаў, колер рэвалюцыі. Аскетычна-чорны Цой працаваў качагарам. Ён закідваў вугаль у агніста-чырвоную пашчу чорнай печы. Чорны Віктар…
-
Янка Вольская (№109)
Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю Пераднавагодняя аповесць. Фрагмент Жана Іосіфаўна сядзела ў кабінеце і чакала планёрку. За вакном, якое па загадзе зверху было ўжо ўпрыгожана папяровымі сняжынкамі напярэдадні Новага года, кружляў ранішні снег, асядаў на лапінах вялізных сініх ялінаў, што разрасліся магутнымі слупамі каля ЖЭСу нумар 88. Насупраць, каля крамы “Віцебск”, мітусіліся шкаляры, а…
-
Калядны “Дзеяслоў”
Калядны “Дзеяслоў”: паэма Някляева, п’еса Кавалёва, апавяданні Суцкевера…
-
Інгер Бротвайт (№108)
Гэта таксама вада Эсэ Быць пісьменніцай – цяжкая праца, але таксама пісьменніцтва вызваляе нас ад сумневу і роспачы, адпускае пад ясныя пробліскі радасці. Паспрабую расказаць пра пісьменніцтва агулам, але праз уласны досвед. Я пішу, каб мысліць і разумець, каб быць у гэтым свеце, які так часта немагчыма зразумець. Я пішу, таму што яшчэ маю надзею.…
-
Караткевіч (№108)
Дарагі Валодзя, Уладзімір, Ладысь, Ладымер… Невядомыя лісты Уладзіміра Караткевіча да Уладзіміра Лучука №1 16 красавіка 64 г., Чалябінск Дарагі Валодзя, Уладзімір, Ладысь, Ладымер – выбірай сам сабе імя па густу і менавіта так буду звяртацца! Божа мой, як недарэчна і як непрыгожа ўсё так атрымалася, браце. Ты (давай перайдзем ужо, сапраўды, на ты,…
-
Артур Камароўскі (№108)
Называй маё цела * * * даставаць гэтую крохкасць класці побач з бразільскім імем на шалі хто пераважыць – няхай цела маё суцяшае няхай дорыць яму коды і ўзоры далёкіх галактык дзе ні крохкасці, ні найменняў толькі зорнага дыхання дотык няхай лепіць яму сутнасць аблічча й абрысы адной неадрыўнай міжгалактычнай рыскай пазбавіць выразных мужчынскіх…
-
Паэзія Уладзімер Арлоў. Апоўначы ў лонданскім доме. Балада. Фелікс Баторын. Падчас духоўнае зімы. Вершы. Віктар Слінка. Друзачкі адзор’яў. Вершы. Марыя Бадзей. Мінуцыя. Вершы. Артур Камароўскі. Называй маё цела. Вершы. Проза Барыс Пятровіч. Наіўны дэтэктыў. Гісторыя аднаго забойства. Іна Снарская. Бабуліна пуховая хустка з падпалінамі. Аповесць з аповедаў. Анатоль Бутэвіч. Ноч без сонца. Апавяданне. Сяргей Рублеўскі. Дзень першы, дзень святочны… Два апавяданні. Дэбют Мікіта Волкаў. Дзедава калыханка. Урывак з радаводнай аповесці. Яніна Грыцкевіч. Сублімацыя. Вершы. Пераклады…
-
Анастасія Макоўская (№107)
Канцэпцыя Вялікага злодзея Новае прачытанне раманаў “Злачынства і пакаранне” Фёдара Дастаеўскага і “Пошукі будучыні” Кузьмы Чорнага Ніводная нацыянальная культура не існуе ізалявана, ва ўсёй сваёй самабытнасці яна так ці інакш жыве і развіваецца ў рэчышчы сусветнай культуры, з’яўляецца яе неаддзельнай часткай. Менавіта таму для гэтай работы была абраная форма параўнання: яна дазволіць нам вывесці сваё,…
-
Аляксандар Лукашук (№107)
Маскарад Апавяданне – Але ён жа прыляцеў да цябе на прэм’еру, праз паўсвета, на адзін дзень, – сказала жонка. Хоць электрацягнікі рухаліся бясшумна, тлум у гэтым мадэрнісцкім шматпавярховым вакзале стаяў, як да эпохі мадэрну, і ён рабіў намаганні, каб пачуць голас у тэлефоне. Прэм’ера яго апошняга фільма адбывалася ў Венецыі, ён любіў гэты горад і…
-
Андрэй Федарэнка. Цверазілаўка
ЦВЕРАЗІЛАЎКА Апавяданне Сашку выпала «ў ноч». У яго была такая праца – па зменах, вось яму і надышла чарга заступаць у начную змену. Выходзячы з інтэрната, на будзённыя, праз пазяханне словы вахцёркі: «На службу?» – ён так і адказаў: – У ноч сёння. I ў перапоўненым тралейбусе, дзе пашэнціла сесці і дзе ён лавіў на…
-
Павал Каспяровіч (№107)
Соль Апавяданне Ноччу з-за прастуды маленькага сына айцец Георгій кепска спаў і на службу прыехаў цалкам разбітым. Марудна пераапрануўся і выйшаў на споведзь. Нягледзячы на ранак, у храме было шмат народу – Царква святкавала Узвіжанне. Святар манатонна прачытаў пакаянныя малітвы і па прынцыпе Бруса Дыкенсана з “Iron maiden” – “думай пра апошняга чалавека з натоўпу…