Прэзентацыя 93-га “Дзеяслова” і новай кнігі Уладзімера Арлова
Шаноўныя сябры!
30 траўня (серада) у межах фэсту інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбудзецца прэзентацыя 93-га нумара часопіса “Дзеяслоў”.
Са сваімі творамі выступяць аўтары нумара – Уладзімер Арлоў, Янка Вольская, Вадзім Корань. Чакаюцца нечаканыя сюрпрызы ды цікавосткі!
Акрамя таго, упершыню ў Менску адбудзецца прэзентацыя кнігі балад Уладзімера Арлова “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”, якая нядаўна пабачыла свет у серыі Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”.
Пачатак імпрэзы а 13:30.
Месца ДЗЕяння: Культурніцкі інкубатар ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16. Зона В.