Тэкст тыдня

  • Валянцін Акудовіч (№95)

    Літаратурны інстытут З новай кнігі “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)”   Я краў тры разы. Першы і трэці выпадак не дзеля гэтага аповеду. А вось другім, здаецца, будзе ў самы раз распачаць гаворку пра Літаратурны інстытут. Я не памятаю дакладна, калі навучыўся чытаць, аднак, засвоіўшы гэтую справу, чытаў такім спехам, што, здаралася, бегаў…

    Чытаць далей

  • Алена Брава (№95)

    Дзень забітых птушак Фрагмент з рамана “Садомская яблыня” А сапраўды – як у вас з «асабістым жыццём», пані тэлевядоўца? Калі мне споўнілася трыццаць два гады, я зрабіла адкрыццё, якое тут жа і сфармулявала – тая фармулёвачка бліскуча прагучала б у тэлеперадачы «Анатомія праблемы» (калі б старшыня рэгіёна не патрабаваў ад аўгураўскіх патолагаанатамаў іншых фармулёвак): тутэйшая…

    Чытаць далей

  • Уладзімір Сцяпан (№95)

    Букет Мініяцюры Немка У 1970 годзе я вучыўся ў пятым класе і быў упэўнены, што жыць у Савецкім Саюзе лепш чым дзе. І нават у шостым яшчэ верыў, але веры той крыху паменела. Была ў тыя школьныя гады мода сярод гэпэшных дзяцей перапісвацца з аднагодкамі з іншых краін. Дзе мы бралі адрасы, як знаёміліся –…

    Чытаць далей

  • Галіна Сіўчанка (№94)

    Наследаваны звычай выспаверх падсціл лясны ўзарваны кратавінай разгладжаная берага кайма няма недаравальнае правіны і раны незагойнае няма ні богам не агледжанае глебы ні д’яблам разамкнутае душы     мне тут не жыць без вечнай выспатрэбы мне госцяй быць у гучнай плынь-глушы маўленне і дыханне ў часазломе ахвяраваць таму хто смерць абверг і знаць што колісь…

    Чытаць далей

  • Сяргей Дубавец (№94)

    «Мяне ніколі так не любілі геніі…» Вершы з Вісбю   1. Другі тыдзень аж цёмна ад снегу, такія завеі. Не адчыніш дзверы, не выйдзеш з дому. У вакне фіранкі ўжо амаль да паловы знізу. Змрок егіпецкі клейкі можна памацаць рукою, тварам, крокам, заваленым снегам целам. Увушшу гудзе манатонна і страшна ці то самое вуха, ці…

    Чытаць далей

  • Стэйнар Упстад (№93)

    ДЗЕНЬ УСІХ СВЯТЫХ   Магутны Там, дзе ёсць двое заўжды ёсць і трэці, сказаў ты Я жадаў цябе бо так шмат было прамоўлена з таго, што не варта было прамаўляць   Я называў цябе “дэманам” ці “анёлам” але, вымаўляючы словы забываў іх значэнне Я не мог сказаць, што кахаю бо побач заўжды быў нехта трэці…

    Чытаць далей

  • Вадзім Корань (№93)

    Лавіць матылькоў…   *  *  * Заблудзіўся ў жыцці, навакол цішыня, няма сілы змагацца і нешта змяняць. Бачу Бога, але нехта выключыў гук, цела быццам аплёў павуціннем павук.   І гадзіннік зламаўся, час раптоўна памёр, нам пакінуўшы сумных імгненняў узор. У руку – па цвіку, і ўжо не паляціш, адчуваючы целам няструганы крыж.   Спадзяванні…

    Чытаць далей

  • Святлана Алексіевіч (№93)

    Мінулае яшчэ наперадзе Дыялогі з Веніямінам Айзенштатам (Блажэнным) Запісаныя Сяргеем Шапранам інтэрв’ю і дыялогі Святланы Алексіевіч пра час і пра сябе, пра Беларусь і сусвет, пра настаўнікаў Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, пра свае кнігі і галоўнага іх героя – маленькага чалавека «чырвонай утопіі» стануць зместам новай кнігі «У пошуках сэнсу», якая пісалася-складвалася на працягу…

    Чытаць далей

  • Наста Кудасава (№93)

    Бег па няўмольнай вадзе   *  *  * Неба зрываецца долу – блакітныя коні ў яблыках белых аблокаў скубуць пахкі вецер… Я прысвячаю табе маё ўсё – маё сёння: без-цябе-вуліцаў мыліцы, памяці шчэцце… Я прысвячаю табе будняў дробнае проса. Мне ж – сотні жыццяў стаяць на зямным падаконні, слухаючы, як зрываюцца долу нябёсы – ў…

    Чытаць далей

  • Янка Вольская (№93)

    “Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце” Фрагмент аповесці   – Памежны кантроль! Рыхтуем дакументы! Дзве маладыя дзяўчыны ў вайсковай уніформе ўварваліся ў цягнік на станцыі “Маладзечна” і пачалі дагляд пасажыраў. Разам з імі, нетаропка і дзелавіта, уступіў з цемры станцыі ў святло вагона мужчына-маёр. Стась чамусьці думаў раней, што ва ўсіх маёраў ёсць вусы. І…

    Чытаць далей

  • Павал Абрамовіч (№92)

    “Бо ён – Рака” Дняпро як сістэмаўтваральная метафара ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”   Усіх славутых беларускіх літаратараў яднае натуральная сувязь са сваёй зямлёй, Беларуссю, і ў гэтым – непарыўная традыцыя нашай літаратуры, наш ціхі, але цвёрды моўны патрыятызм з часоў Францыска Скарыны і Міколы Гусоўскага. Любоў да роднай зямлі і замілаванне…

    Чытаць далей

  • Вольга Гапеева (№92)

    * * * учэпістым лапкам самае месца на каваных парэнчах гаўбца схапіцца штомоцы і з кожнаю хвіляй даваць зразумець што цяпер давяраеш пагойдвацца і бачыць што быць супраць ветру – прыгожа ускудлачана пер’е колеру крэсак алоўка упярэмешку з колерам валуна злепленага vajarka’й на ўскрайку мястэчка дзе толькі чорныя горы пагойдвацца у такт тралейбуснага сапрана і…

    Чытаць далей

  • Станіслаў Ежы Лец (№92)

    ТЫСЯЧА І АДНА ФРАШКА   Урны (паслявыбарнае) Нашчадкі вочы ўтаропілі, застылі між экспанатаў: – Што гэта? – Урны, і кожная ў попеле спаленых кандыдатаў.   Міфалогія Я прызнаўся даме ў каханні, намякаючы на інтым: “Ці магу, нібы Зеўс, да пані я прыйсці дажджом залатым?”   А яна смяецца гулліва: “Вершатворца, будзь мужыком, а калі зусім…

    Чытаць далей

  • Віка Трэнас (№92)

    *  *  * Жыццё тваё спрытна круціцца, як вініл – адныя і тыя ж сюжэты, як захады і ўсходы, як вакол сонца планеты, паўтараюцца. Нішто так не мабілізуе, як пачуццё віны: і нашым і вашым, і тым і гэтым усё, што ты робіш, не падабаецца. Аднак за ноччу прыходзіць раніца, прыносіць новае і фартовае. “Толькі…

    Чытаць далей

  • Уладзімер Арлоў (№91)

    Аркады Падуі Балада Элю І на донцы келіха сум па барока у Францішка праблемы не існавала не існавала самога барока ні Іль Джэзу ў Рыме ні Божага Цела ў Нясвіжы   твой гатэль насупроць Святога Антонія на сняданак прашута з марэлямі калісьці ты прывёз такія з Адэсы бабуля зарадавалася: марэлі! ты спрабаваў пярэчыць: абрыкосы марэлі…

    Чытаць далей

  • Алесь Разанаў (№91)

    * Кветка распускаецца – і пераўзыходзіць пупышку, завязь выяўляецца – і пераўзыходзіць кветку, яблык выспявае – і пераўзыходзіць завязь, зярняты адтуль­ваюцца – і пераўзыходзяць яблык. Жыццё ў самапераўзыходжанні, і чалавек істотны сваімі можнасцямі.   * Тое, што здараецца з некім, здараецца і з табой, але на адмысловай адлегласці, і гэтай адлегласцю кожны з’яднаны з усімі…

    Чытаць далей

  • Ілля Сін (№91)

    Ілля Сін (№91)

    Libido Урывак з рамана   Некалі вузкакалейка віхляла паміж раскіданымі ў ваколіцах горада шахтамі і заводамі, але цяпер адзіны ацалелы ад яе невялічкі ўчастак выкарыстоўваецца толькі для забавы турыстаў у парку адпачынку. Марыя папраўляе сваю кандуктарскую фуражку і пасміхаецца, скасоўваючы квіткі, працягнутыя вусатым айцом сямейства. Ужо восень, гэта адзін з апошніх рэйсаў, і вагончыкі напаўпустыя.…

    Чытаць далей

  • Анатоль Брусевіч (№90)

    Апошні паэт *  *  * Вяртаюся з лістападу Слядамі мёртвай вясны У горад, сонцам пракляты, Што спіць на лязе слязы.   Вяртаюся, каб пастукаць У шыбы праведных слоў, Якімі спавіты вусны І вочы блудных сяброў.   Вяртаюся, каб убачыць, Як здзейсніцца неба суд Над рэхам ціхага плачу Дажджу і смехам пяску.   Адно баюся, што…

    Чытаць далей

  • Васіль Дэбіш (№85)

    Тры дні на радзіме паэта Штрыхі да творчага партрэта Алеся Каско   Пралог Знаёмства нашае адбылося яшчэ ў далёкім 1987 годзе, калі пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры (цяпер універсітэт) мы з братам Анатолем былі накіраваныя ў Брэст: я – загадчыкам клуба брэсцкага мясакамбіната, брат – дырэктарам Дома культуры завода бытавой хіміі. Сустрэліся на літаратурным пасяджэнні…

    Чытаць далей

  • Андрэй Федарэнка (№90)

    Вандроўка Апавяданне Ён сядзеў на Фрыдрыхштрасэ за столікам каля в’етнам­скай кавярні, у якой толькі што паабедаў (востры духмяны суп з крэветак, кавалак смажанай свініны з таксама вострай марынаванай моркваю на гарнір, дзве чаркі моцнай, 70 градусаў, кітайскай рысавай гарэлкі), і вось, без 20 еўра ў кішэні, затое з поўным страўнікам і з лёгкай душою, сядзеў,…

    Чытаць далей