Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”У Крэатыўнай прасторы “ЦЭХ”. 18 лютага (аўторак) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека” з удзелам аўтаркі. Арганізатары: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Кнігарня “ЛогвінаЎ” і крэатыўная прастора “ЦЭХ”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Месца прэзентацыі: крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6). Пачатак імпрэзы а 18-й. Уваход – вольны. comments powered by HyperComments |