![]() Сяргей Дубавец падчас уганаравання за лепшую публікацыю ў 2014 годзе Рэдакцыя “Дзеяслова” абвесціла шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.
Паэзія Аксана Данільчык. Час знешняй адсутнасці. Вершы. №84 Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма. №80 Міхась Скобла. Кансервацыя агню. Вершы. №84
Проза Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. №80-81 Зараслава Камінская. Гульня словаў. Апавяданне. №83 Вінцэсь Мудроў. Марсіяне над вёскай. Апавяданне. №83
Дэбют Крысціна Бандурына. Гарадскія ланцужкі. Апавяданне. №83 Даша Бялькевіч. Кветкі і цыгарэткі. Вершы. №80 Марыя Маляўка. Жывая рыба. Апавяданне. №81
Уганараванне адбудзецца 10 лютага па адрасе: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. м. Міхалова. Пачатак а 18:30. comments powered by HyperComments |