Ахова птушак Бацькаўшчыны
* * * Не двухгаловы арол Не ожэл З раскіданага Але свайго гнязда Паходжу Неба п’ю шэрань І шэрані гэтай малюся На ружы вятроў На крыжы дарог На попеле Беларусі Я не ведаю дзе Магілы дзядоў Уся краіна цяпер мне вырай На мяжы ільдоў Сівым валуном Па смерці сваёй Абярнуся А пакуль пажыву На сваю галаву Упоперак крыўды і праўды Буду сам называць Буду сам выбіраць Уласную волю і краты І няхай языкі На чатыры бакі Словы мае абглыдаюць Буду вялікім Буду малым Калі сам таго пажадаю __ Дзіў напамінам Пакінуў пяро Знік у нерушы сцюжнай Пёрка тоне Нібы ў пяску У сподзе тваёй фрэндстужкі
* * * Ён сядае на дах праз дарогу і проста глядзіць Чытае па рухах вачэй гісторыі сноў Каб тое што мы так прагна імкнемся забыць З сабою забраць і назаўтра вярнуцца зноў Скрозь снег і холад ды проста глядзець на нас Слабых і бязвольных ў бясконцай сваёй магуце Без вычураў гульняў хітрасці ды прыўкрас І думаць чарговы раз гэта проста людзі За дзень да таго як пачнецца няспынны дождж Альбо як агонь пад гарою ўвойдзе ў сілу Князь Кук па пяры раздорыць сваю любоў І болей у неба крылы свае не ўздыме Бывай назусім дах насупраць сягоння пусты Паціху цемра чапляе зоркі на грудзі Й падхоплены рэхам лунае апошні ўздых З якім на зямлі мы яшчэ колькі часу пабудзем
* * * Калі абрынецца мур іроніі За якім вы звілі гнёзды Куды падзенецеся За якім пабяжыце ветрам / Чуеце Гэта не Марсія пазбаўляюць скуры Гэта крычаць тыя У каго забіраюць ілюзіі Не даючы наўзамен іншых / Нашая краіна флюгер Што кіруецца чужой воляй Але заўсёды застаецца На сваёй восі / Калі мы дагэтуль не агучылі Нацыянальную ідэю То хутчэй за ўсё гэта тое У чым сорамна прызнавацца / Хто нам здрадзіць першы Нашы дзеці альбо ўнукі Каго мы цяпер клянём Бацькоў дзядоў прадзедаў / Калі ў нас культ продкаў То чаму пра прашчураў Мы ведаем не больш Як некалькі сказаў / Наша гісторыя Развіваецца па спіралі Спружыны якая тырчыць З абадранай канапы / Абнуляем памяць З надзеяй займець у будучыні Толькі прыемныя ўспаміны / Ужо не чакаем герояў У іх нарэшце з’явіцца шанец / Усе гатовыя ўзяцца за зброю Ідуць лесам / Выдайце Джэнтльмену ў белым Вятрак і прычэп гною / Мінск – самая чыстая сталіца Краіны бясконцых срачаў / На сёння хопіць Гаварыць праўду бясплатна Цяпер занадта дорага / Шчыра Вашае Гамаюн лайв стрым радыё
* * * Дзе напаткаеш песню сваю Давай паспрабуй адкажы Можа быць на пялёстку ружы Можа быць на нажы Голас высах нібы ручай Голас пясок і шкло Немым крыкам крычыць адчай Поўні ў крамяны лоб Зноў вучуся сябе прамаўляць І адчуваць услых Быццам я зусім немаўля Быццам зусім малы Птушка сірын ляціць скрозь ноч Песню трымае ў дзюбе Бы птушаняці У вусны мае Радасць нясе І згубу
* * * Навокал адна вада Не бачна зямлі і дна Толькі смяротны бой Па драбязе любой Куды ты ляціш Страцім Праўду вазьмі з сабой Праз мітульгу тугу Прорва цягне руку Крыўдамі за спіной Радасцю за вайной Куды ты ляціш Страцім Любоў забяры з сабой Не перавесці дых Песня маўчыць услых Толькі вада адна Наплакала што вясна Куды ты ляціш Страцім Ці будзе там месца нам
* * * Тата тата глядзі Птушка крыламі б’е ў агні Замак палае А па-над ім Дым Тата глядзі ў агні Скача ваяр на кані Скача А па-над ім Бела-чырвоны Дым Тата тата глядзі Як мы знікаем ў агні Што застанецца ад нас Дым? Глянь паглядзі сынок Фініст пад прысак лёг Як знежывее ў душы Прысак паварушы
* * * Колькі там да відна Колькі ўзмахаў крыла Колькі ўсяго яшчэ Ведаеш ты адна З невараці ў нябыт Нясі мяне вынасі Такога мёртвага-мёртвага Такога жывога-жывога Нібы Мясам маіх надзей Крывёю спатоль сябе Толькі ляці хутчэй Скрозь прадзіва Гэтых начэй Калі любоў не любоў Калі жыццё не жыццё Калі я не я Калі толькі ноч ноч Колькі там да відна Колькі ўзмахаў крыла Ляціць і маўчыць Нагай Толькі есці і піць давай
* * * Вось і ўсё. Скора восень пярэстым крылом Назаўсёды накрые Зямлю і мяне. І не вырвацца будзе З гэтых акоў, І не знойдзеш Шчаслівей мяне. Тут змяшчаецца радасць І гэтакі боль, Што не кожны Здалее стрываць… А з адкрытае раны Пальюцца на дол Словы, што Ўрастуць у дзірван. Праз які-небудзь час, Калі крокі твае Будуць зноў Прабіваць цаліну, Незаўважнаю ніткай мяне ўпляцеш У гісторыю толькі тваю. І тады ты не вырвешся З гэтых акоў, І не будзе шчаслівей цябе. Назаўсёды накрыты Пярэстым крылом Ты напішаш вершы свае.
* * * Маўчанне дастала Ды лепей маўчаць Калі табе не стае “сказала” Гучанне прамоўленай пустаты Больш неагучанага дастала Што кажу і нашто кажу І ці маю на нешта права Прабачэння ў вас прашу За дождж што выпаў так нечакана
Я пазбягаю вялікай вады Я напэўна іду не туды Да бязволля свайго прыкуты Я напэўна не йду нікуды
Жаўтадзюбая маладосць Што нам Хронас зязюльчыным дзецям Стомлены бацька прамовіць досць І дазволіць сабой наесціся Я шукаў які-небудзь сэнс Я згубіўся ў гэтым шуканні А за спінай падняўся лес Са сваімі да нас пытаннямі
Калі не пульсуе па венах біт Сфармуляваць сябе глінай і каменем Чакаць пакуль адгукне нябыт Жыць чаканнем
Людзі гэтай зямлі ідуць Птушкі гэтага неба лятуць Што нясуць яны Чаго прагнуць Чым бясконцую Спатоляць смагу
Свабода і роўнасць Кінутыя сабаку Косткай захраслі ў глотцы
Правы й абавязкі Ніяк не змяшчаюцца У аднамеснай лодцы
Адплата за крыўду Смярдзіць крывёю і гарам
Але ізноў і ізноў Адплата мроіцца У марах
Мы не рабы Хочацца крыкнуць Але замірае голас
Пернік і пуга Пуга і пернік Стакгольмскае кола
Можна перакуліцца ў камень Гліну жалеза Можна маўчаць крычаць І шукаць сабе месца Але толькі цяпло далоні Разрэжа сэрца І само цябе знойдзе месца
Тата вось карабель папяровы Ручай Пускай карабель І бяжы Вясна ў паўнаводдзе Па кроплі збярэ капяжы Пусці карабель у гэтае мора І проста жыві Вясна адгукнецца На кожны прамень унутры comments powered by HyperComments |