я хацела б пераўтварыцца ў журавіну або у кроплю вады зліцца з ландшафтам згубіцца ў лесе застацца тут назаўжды
я хацела б зрабіцца разгубленай і бездапаможнай згубіць квіток пашпарт забыцца на асцярожнасць
я хацела б развучыцца плакаць наогул забыць што такое слёзы зразумець як правільна і не балюча але не заўжды выходзіць бо проста інакш не можна я хацела б зрабіцца ружовай або фіялетавай кветкай такой якія растуць каля твайго дома слухаць дзіцячы смех вымяраць глыбіню дзён будаўнічай рулеткай
я хацела б сыходзіць але заўжды да цябе вяртацца
размаўляць бачыць дакранацца
* * * пахнуць валасы тваім домам гэта як пропуск pass афіцыйны дазвол застацца мы жывем вось так паміж маiм i тваім айфонамі і кожны раз як у апошні раз
часам здаецца што так і лепей больш вастрыні ў пачуццях больш змагання з сабой ніхто з нас з табой для другога не лекар ніхто не хоча як у Карнэліу Парумбою
колькі яшчэ засталося такой свабоды дзе яе межы і што там пасля яе я не магу змагацца супраць сваёй прыроды я не магу больш глядзець у вочы твае
* * * я не буду нічога аспрэчваць вы зялёнае тонкае шкло вы зялёная тонкая вечнасць у нас з вамі ўсё прайшло
ўсё мінула, сышлі нават згадкі бездакорныя, як караблі у стракатых няўмелых латках яны ціха так праплылі
пазнікалі за небасхілам і не ўзышлі над зямлёй мой харошы, мой слабы, мой мілы не сыходзь і не будзь са мной
* * * Бываюць такія дні ачышчальныя, Калі ўсё становіцца крыху больш зразумелым. Але не надоўга. Галоўныя прыкметы такога стану: Уседараванне, Слёзы, Любоў. Часта яму папярэднічае катарсіс, Развязка, Кульмінацыя, Зачын.
Я хачу ведаць прычыну. Я хачу ведаць прычыну. Яны хочуць быць ні пры чым.
* * * Толькі што сонца ў прорву нябёсаў садзілася. Я садзілася табе на калені. Сонца ўбачыла, Пазайздросіла. і таксама да цябе папрасілася.
* * * В. Кроплі вады падаюць з крана Ў салатніцу з тоўстага чорнага шкла. На кухні расце напруга паміж Мной і маімі адзінотамі. Я сёння зноў дахаты позна прыйшла Адкладаць усё што можна й льга На потым, На потым.
Графік мой нявызначаны, Расхрыстаны, раскіданы па кватэры Без парадку, Як вопратка ў халасцяка. Ганюся за тэмпарытмам, Паспяваю больш чым патрэбна. І ўсё роўна Вяртаюся да сябе, Да свайго пачуцця Сораму І віна. Белага сухога. Колькі можна гэтага самападману? Гэтая глухая мана Не дае засынаць без турботаў.
Наш сусвет абмежаваны тваёй дадзенасцю. Гэта як дыстанцыйнае навучанне плаванню, Але спрацоўвае. Я плыву да цябе, Прытанцоўваючы. Я вучуся трымацца нязмушана На безыменнай глыбіні Нашаакіянскай упадзіны.
* * * В. Крыкма крычу тваё імя, кароль мой. Птушкай з’яўляюся ў тваіх відзежах. Рукі трымаю напагатове, каб Перад табой зняць усю адзежу.
Прывід, фантом, ураган надзеі, Радасць мая і загадка стагоддзя. Як апісаць – хто ты ёсць, дзе ты, Феномен, якога няма ў прыродзе.
Грукаю ў шыбы, прыкусваю вусны, Ведаю – з гэтага нешта будзе. Шэптам раскажаш мне ўсё сакрэты, Схіліш свой голаў мне ціха на грудзі.
* * * В. Я кахаю пакуль толькі тых, Хто аддае мне ўсё, Але ніколі не знаходзіцца побач. Хто памятае мой кожны дотык, мой кожны ўздых. І пакідае пасля сябе радасць і горыч. У гэтых драўляных сказах – Уся сутнасць усіх маіх Былых Дасягненняў, Позіркаў, Вершаў, Аргазмаў.
Гэта не дні, гэта арыгамі, Макет, Схема прыблізнай вайны Паміж мной І фантомамі З гэтай гіпертрафіраванай чайханы У абстаноўцы Інтэрактыўных стразаў.
Гэта не я, Не я. Я – ляжу на беразе мора І дачытваю Джойса Нарэшце З дваццатай спробы. Промні сонца лашчаць Выгін маёй мускулістай спіны, І юрлівы позірк мужчыны, Не дазваляе маны, І прабірае мяне да нутробаў. comments powered by HyperCommentsBest Writing Service
2017-01-12 16:06:39
<strong>Best Writing Service</strong>
Get an expert academic writing assistance! We can write any paper on any subject within the tightest deadline.
advertisement promote sales essay
2017-01-27 04:52:45
<strong>advertisement promote sales essay</strong>
Many sales promotion techniques used to attract the customers who are using the product for the first introduction advertisement means making a thing known to the people commercially advertisement are designed to promote the particular interest of a.
|