Што ДЗЕецца
-
Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф»
Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 16 лютага Рэдакцыя “Дзеяслова” абвяшчае шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф». Традыцыйна, вось ужо ў пятнаццаты раз, будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў часопісе за 2017 год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VІI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Паэзія Анатоль Брусевіч. Апошні паэт.…
-
“Дзеяслоў” набывай у Symbal.by
Шаноўныя сябры! Маем файную навіну: “Дзеяслоў” пачаў супрацу з крамай Symbal.by (Менск, пр. Машэрава, 18). Цяпер “Дзеяслоў” можна замовіць на сайце https://symbal.by/ – як па Беларусі, гэтак і па ўсім свеце!
-
Дзеяслову – 15!
1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова…
-
“Дзеяслову”-15!
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі! 1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла,…
-
Агляд “Дзеяслова” №89
«І ЎСЁ МАЦНЕЙ ЖАДАННЕ ЛЁТУ» Напрыканцы лета, размораныя і квёлыя пасля адпачынку, прыхільнікі беларускай літаратуры могуць нарэшце разгавецца беларускім словам. Выйшаў чарговы (89-ты) нумар часопіса “Дзеяслоў”. Цэнтральным творам, фармуючым чарговы нумар часопіса “Дзеяслоў”, безумоўна з’яўляецца пачатак новага рамана Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”. Ён напісаны па ўсё той жа схематычна-пазнавальнай форме яе папярэдніх твораў. Падчас нават…
-
Свежы “Дзеяслоў” №89
Часопіс адкрываецца новым раманам вядомай беларускай гістарычнай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Твор “Пантофля Мнемазіны” шмат у чым перагукаецца з кнігай “Сутарэнні Ромула” і будзе цікавы ўсім, каго хвалюе тэма сталінскіх рэпрэсій. Відзежы мінуўшчыны традыцыйна сплеценыя тут з героямі 2000-х і закручаныя ў востры сюжэт. Побач з свежымі творамі Паліны Качатковай, Аксаны Спрынчан і Зараславы Камінскай звяртаюць…
-
“Дзеяслоў” №87
ПАЭЗІЯ Васіль Зуёнак. Прыходжу да свяцілішча ляснога… Вершы. Антаніна Хатэнка. Водсвет. Вершы. Фелікс Баторын. Філасофія і творчасць. Вершы. Валеры Дубоўскі. Тутсамасць. Вершы. Славамір Адамовіч. Мая прыватная вайна. Вершы. Аксана Спрынчан. Лунніца. Вершы. Сяржук Сыс. Паэты нараджаюцца, каб жыць… Вершы. ПРОЗА Віктар Карамазаў. Зямля Фердынанда. Аповесць Леанід Дранько-Майсюк.Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі. Апавяданне. Іна Снарская.…
-
Агляд “Дзеяслова” №86
НАПРАДВЕСНІ 86 нумар “Дзеяслова” атрымаўся ўніверсальным. Змешчаныя ў ім тэксты і творы ўключаюць у сябе вельмі шырокую панараму культурнай, філасофскай і літаратурна-мастацкай тэматыкі. На зачыне вядзецца рэч пра надыходзячае вялікае свята – 500-гадовы юбілей беларускага кнігавыдання. Таму за аснову ўзяты скарынаўскі духоўны і нацыянальны подзвіг – выдрукаваная ім Біблія. Чытачам прапануецца ацаніць пачатак працы над…
-
Новы “Дзеяслоў” – 500-годны! Свежы нумар № 86 часопіса прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Выданне адкрываецца пачаткам публікацыі перакладу на беларускую мову Кнігі Роду, а таксама перастварэннямі Алеся Разанава “Францыск Скарына. Дзеля дабра паспалітага”. Яшчэ сярод перакладаў: сучасная ўкраінская паэзія і проза, а таксама Эдгар Керэт і Фердынанд Шмац. 500-годнасць Ірына Дубянецкая. Кніга роду. Новая…
-
Віншуем лаўрэатаў “Залатога Апострафа”
Увечары 10 лютага ў галерэі TUT.BY адбылося ўрачыстае адкрыццё Шостага міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова. У ягоных межах у 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе «Дзеяслоў», якую атрымалі Крысціна Бандурына (дэбют), Валеры Гапееў (проза) і Міхась Скобла (паэзія). Сімвалы прэміі “Залаты апостраф” Лаўрэат “Залатога апострафа” ў прозе Валер Гапееў…
-
Стаў вядомы шорт-ліст прэміі “Залаты Апостраф”
Рэдакцыя “Дзеяслова” абвесціла шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Паэзія Аксана Данільчык. Час знешняй адсутнасці. Вершы. №84 Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма. №80 Міхась Скобла. Кансервацыя…
-
Свежы “Дзеяслоў”
Паэзія Уладзімер Арлоў. Алека. Балканская балада. Анатоль Зэкаў. Белае і чорнае. Вершы. Віктар Слінка. Вымаўленае ўслых. З новай кнігі “Элегія звароту”. Воля Чайкоўская. Зялёная тонкая вечнасць. Вершы. Мікола Кандратаў. Галасы. Вершы. Андрэй Козел. Верш недапісаны лёг на стале… Вершы. Проза Віктар Казько. На кручку. Нізка апавяданняў. (Працяг). Валерый Казакоў. «Чорны кот». Раман.…
-
Дзеяслоў №84
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае. Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея…
-
Свежы “Дзеяслоў”
Пабачыў свет новы 83-ці нумар “Дзеяслова”. Нумар адкрывае новая аповесць Уладзіміра Арлова “Дом з дамавікамі”. Гэта ўжо трэці па ліку новы твор вядомага палачаніна, апублікаваны ў нядаўнім часе (пасля “дзеяслоўскіх” “Танцаў над горадам” і “нашаніўскага” “Чорнага чалавека на зялёнай канапе”). Таксама ў рубрыцы проза вартыя ўвагі апавяданні Вінцэся Мудрова, Паліны Качатковай, Зараславы Камінскай, Юльяны Пятрэнка,…
-
“Дзеяслоў” у “Кніжнай шафе”
Цяпер часопіс “Дзеяслоў” можна набыць у кнігарні “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9, уваход са двара). Шукайце часопіс таксама ў менскіх кнігарнях: “Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72) Кнігарня “Логвінаў” (пр. Незалежнасці, 37а) Кніжны салон (вул. Калініна, 5) І ў інтэрнэт-крамах knihi.by i prastora.by.
-
Залаты Апостраф-2015
Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы». Цяпер намінавацца на прэмію могуць і тыя аўтары часопіса, якія былі лаўрэатамі «Залатога апострафа» ў ранейшыя гады. Паэзія Анатоль Брусевіч. Вяртанне ў адсутнасць. Вершы. №76 Вольга Гронская. Мора ўнутры…
-
Выйшаў свежы “Дзеяслоў”
Чытайце ў нумары: Проза Васіль Быкаў. «У тую вясну…» Уладзімір Някляеў. Лапаціна. Прыпавесць. Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. (Пачатак). Анатоль Бутэвіч. Тунэль чалавечага жыцця. Дзве рэфлексіі. Анатоль Астапенка. Нэйсі. Фантастычнае апавяданне. Проза Мікола Гіль. Зімовыя васьмірадкоўі. З файлаў ганебных часін. Уладзімер Арлоў. Паэтычны фэст у Друскеніках. Балада. Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма. Валеры Дубоўскі. Белае поле. Вершы. Віктар Жыбуль. Свабода тэлепартацыі. Вершы. …
-
Кавыль – сімвал нязломнасці
Даволі дзіўнае адчуванне ўзнікае, калі набіраеш на кампутары верш 1932 года і ў той жа час ведаеш, што аўтарава дыханне яшчэ грэе свет жывых. Міхась Кавыль, Язэп Казіміравіч Лешчанка сёння адзначае свой 100-гадовы юбілей. Піша Ціхан Чарнякевіч. Міхась Кавыль Нарадзіўся паэт, адпаведна, у 1915 годзе ў адной з сялянскіх хатаў случанскай вёскі Покаршаў. Хадзіў вучыцца…
-
У № 78 «Дзеяслова» – невядомы «шасцідзясятніцкі» дзённік Караткевіча
Летам у рэдакцыю часопіса нечакана звярнулася пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. Яна прапанавала для публікацыі дзённік Уладзіміра Караткевіча, датаваны 1965-1966 гадамі, які захоўваецца ў хатнім архіве пісьменніка. Алена Сінькевіч вырашыла самастойна падрыхтаваць яго да друку і напісаць каментарыі. Спраўджваецца з арыгіналам вёрстка дзённіка У. Караткевіча. Злева направа: Анатоль Івашчанка, Барыс Пятровіч, Алена Сінькевіч Як ведаюць караткевічазнаўцы, паўнавартаснага…
-
Выйшаў «Дзеяслоў» №77 — проза Усені і Брава, вершы Голуба і Найдзёнава, доследы Пацюпы і Шаўляковай
Чытайце ў нумары: Паэзія Юрка Голуб. Готландскі нататнік. Вершы. Святлана Раманава. Вызначэнне мастацтва. Вершы. Алесь Каско. Цені і водбліскі. Вершы. Мікіта Найдзёнаў. Не яго дзэн. Вершы. …