-
О. Генры (№98)
Мэбляваны пакой Неспакойнае, хуткабежнае, няўрымслівае, як і сам час, – так можна сказаць пра насельніцтва чырвонацагляных дамоў раёна ніжняга Ўэст-Сайда. Не маючы дома, маюць сотні прытулкаў. Яны змяняюць адны мэбляваныя пакоі на іншыя, у любым жытле праездам, у сэрцах і галовах праездам, заўжды праездам. Яны спяваюць “Дом, мілы дом” у рытме джаза, захоўваюць сваіх лараў…
-
Вольга Бабкова (№98)
Грушаўка і Падгрушша Прамаўляе над местам зора: Шчэ не позна, шчэ не позна. Месяц звонку малiтву твора: Яшчэ можна, яшчэ можна. Пошум студзеньскага начнога дажджу за вакном нітуецца з гукамі ў прыцішанай кватэры. Да слыху даносіцца мокрае варушэнне ключа ў дзвярах, рыпучыя крокі, глыбокія ўздыхі, шэпт чыіхсьці галасоў, такханне вялікага гадзінніка, поканне мыльных…
-
Павал Абрамовіч (№98)
Мой чытацкі лёс Нядобрае прадчуванне? Каменнае сэрца, як у героя нямецкай казкі, трэба мець для працы ў літаратурных архівах ці чытання прыватнага ліставання нашых класікаў… Янка Купала піша з Масквы Браніславу Эпімах-Шыпілу 28 верасня 1915 года: “Настраенне няважнае, – найгорш тое, што чалавек не ведае, якое ліха цябе чакае заўтра. Масква мне не зусім…
-
Эма Яленская (№98)
Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце (Фрагмент) Наш народ не вызначаецца чысцінёю. Хаты, як правіла, брудныя і настолькі перапоўненыя рознымі насякомымі, што непрызвычаенаму да гэтага чалавеку цяжка тут доўга вытрымаць. Жывёл, праўда, апроч курэй і катоў, у хатах не трымаюць, часам толькі прыганяюць свінню, каб пакарміць яе каля печы, і адразу выганяюць. Хату, праўда, замятаюць кожную…
-
№96
-
Вольга Гронская (№98)
заВершанае * * * Кожнаму несці з сабой сваё: неба ці, можа, крыж. Звонкімі спевамі салаўёў поўнячы сэрца ціш, рэзаць іржавым лязом тугі словаў і думак вір, вольхай ўкарэньвацца ў берагі, блытацца ў мы, ты, вы… Вымыта, выпалена ўначы, выхаджана па дне. Нешта глыбока ўнутры маўчыць (крыкам было раней). Цёплай далонню кранаць…
-
Новы нумар!
Адкрывае першы ў 2019 годзе нумар нізка вершаў Вольгі Гронскай “заВершанае”. Таксама з вершамі ў нумары выступаюць Віктар Ярац (паэма “Зіма без мамы”), Вольга Гапеева (нізка “Чорная яблыня”), Анхела Эспіноса Руіс (нізка “Я прыйшла з ніадкуль”), Кацярына Сянкевіч (нізка “Бачу цябе”). Празаічны блок “Дзеяслова” распачынае Вінцэсь Мудроў з апавяданнем “Дом творчасці”. Зараслава Камінская прэзентуе абразкі…
-
Леанід Галубовіч (№97)
* * * Усё, што я вачыма бачыў – рай. А ўсё, што зведаў розумам, то – пекла. Як сонечныя шкельцы не збірай, – паранішся і ўсё звядзеш да кепства… Бо з’яўленае намі хараство і прыгажосць – не болей, чым хімеры. Паэзія – здзіўленне пусткай: што?! пяра на чыстым аркушы паперы. 29 жніўня 2016 …
-
НАВАГОДНЯЕ ЧЫТАННЕ: «ДЗЕЯСЛОЎ-97» Неўпрыкмет мінуўся яшчэ адзін год стваральнага жыцця ў беларускім сучасным літаратурным працэсе. Шмат напісана і нямала выдадзена. І нават калі браць па вялікім рахунку – сярод усяго гэтага ёсць таленавітыя, адметныя і вартыя шырокай чытацкай увагі творы нашых паэтаў, пісьменнікаў… і крытыкаў. Хоць чамусьці менавіта апошнім, бедным, якраз і дастаецца найбольш таго…
-
Андрэй Хадановіч (№97)
РАДЫЁ САМОТА ХОР Ён мальцам на спевы бегаў штодня, ды ўночы было цікавей, бо ўночы ў падворку спярша цішыня, а потым пяяў салавей. Яму падпявала вярба ля ракі і конік фальшывіў між траў… А потым бяда. Салаўя на шматкі суседскі кот разадраў. І хлопцаў душылі слёзы і гнеў, а ён ім: “Птушку…
-
Уладзімір Някляеў (№97)
Яблычны спас АЛІВА Вользе Ён моўчкі крочыў берагам марскім. Ягоныя сляды змывалі хвалі І адбягалі… Потым цалавалі Сляды жанчыны, што ішла за ім. Ён не глядзеў, ці йдзе? Ён шлях пачаў І доўжыў так, нібыта йшоў да мэты, Якой ніхто не ведаў, апрача Яго самога і жанчыны гэтай. За імі шлях не…
-
Калядны “Дзеяслоў” №97
Калядны 97-мы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” адкрываецца ўзнаўленнем тэксту Лявонція Карповіча «Што адбылося аднойчы, нанова цяпер адбываецца”, зробленым Алесем Разанавым. У лірычнай рубрыцы – новыя вершы Валянціны Аксак, Леаніда Галубовіча, Уладзіміра Някляева, Іны Снарскай, Андрэя Хадановіча. У рубрыцы “Дэбют” – вершы Яніны Асіпцовай. Проза прадстаўлена новай аповесцю Віктара Казько “Як я “рабіў” шпіёнам у Нью-Ёрку”,…
-
Марыя Бадзей (№96)
ЛОЎЛЯ ВЯТРОЎ * * * Валасы – саломы псалмы, жніва ўжо час, Стрыжка памяці, што расце скрозь скроні чарніцай. Канец лета, дзе месяц вятроў грае яблычны джаз, І да поўні ў вадзе дапаўзае гадзюкай крыніца, І кусае цябе за нагу – не хадзі басанож, Басадуш ды па дне залатым гаркаводнага краю, А ты…
-
№95
-
Сяргей Дубавец (№96)
Д’ябал запрэжаны ў плуг Містычны трылер з жыцця пражскіх големаў. (Фрагмент) На Радыё Салярыс гаварылі заўсёды й паўсюль, не толькі ў мікрафон. Гаварылі многа, маштабна, заўзята, пераважна пра палітыку, але і пра ўсё на свеце таксама. Гаварылі на тэрасе, ідучы, на працоўным месцы і, само сабой, у сталоўцы. А паколькі новых уражанняў на касмічнай станцыі…
-
БЯСКОНЦАЯ ЛЕСВІЦА Ў НЕБА…
Чарговы перадзімны нумар часопіса “Дзеяслоў” пачынаецца містычным трылерам з жыцця пражскіх големаў “Д’ябал запрэжаны ў плуг” вядомага крытыка і літаратара Сяргея Дубаўца. Амаль рэалістычны тэкст, атулены містычным туманам аўтарскай дадуманасці. Не, лепш, – містыфікацыя рэальнасці. Месца, час, героі – усё абсалютна пазначана і пазнавальна беларускамоўнаму чытачу: Прага з яе велічнай гісторыяй і архітэктурай, штаб-кватэра амерыканскага…
-
Анатоль Івашчанка (№96)
МАРЫ ДОНА ХУАНА САШБАШ Гэта калі бракуе паветра. Гэта калі ў горле камяк. Гэта калі на пяць кіламетраў ў баку і ў цэлым – таксама галяк. Гэта калі прыкручаны ножкі ложкаў. Калі голас захрас. Гэта калі нібыта ў апошні раз уваходзім у спальню штораз. Страчаны сэнсы й рамсы паблытаны. Ноч. У сутонні…
-
№94
-
Выйшаў “Дзеяслоў” № 96: Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская, Арцюр Рэмбо
Адкрывае нумар твор Сяргея Дубаўца, які называецца “Д’ябал запрэжаны ў плуг” і мае падзагаловак містычны трылер з жыцця пражскіх големаў. Бярэзінскі літаратар Алесь Бычкоўскі, вядомы перадусім як аўтар навуковай фантастыкі, прадстаўляе пачатак свайго фэйсбучнага рамана “Край ваўкалакаў”. Нядаўні юбіляр Леанід Левановіч выступае з апавяданнем “Белая, белая яблыня”. Юры Несцярэнка прэзентуе нізку апавяданняў “Шляхам ад Вялікай…
-
Міхаіл Рубін (№95)
Бульба і бугі Раптоўныя замалёўкі Знікненне фразы Перачытваць свае тэксты. Тое, што не памятаеш, схаванае там. І тое, чаго не было, таксама. З’яўляецца магчымасць адрозніць. Можна скарыстацца. Аднак… Тры дні таму я адчуваў павагу да слова, калі пісаў. Сёння не пішу, і гэта таксама павага да слова. Нават той, хто разумее мову, будзе…