Тэкст тыдня

  • Алесь Аркуш (№75)

    Захоп марсіянамі Беларусі Урывак з рамана Частка першая Зіма не спяшалася прыходзіць. Стаяла цёплае восень­скае надвор’е. Увогуле нічога не папярэднічала гэтаму дзіўнаму сну. Мінуў звыклы дзень, са звыклымі жыццёвымі клопатамі. Надышоў вечар. Полацкі пісьменнік Васіль Кроква з паўгадзінкі пагартаў стужку сяброў у сваім Фэйсбуку, наведаў некалькі інфармацыйных сайтаў. Ніякіх адметных падзеяў за мінулы дзень не…

    Чытаць далей

  • Леанід Галубовіч (№75)

    * * * …калі над вершамі я плачу, то, значыць, нешта ўсё-ткі значу, як чалавек, які астачу жыцця не кінуў на абы, а вызнаць сэнс яго таемны і дух быцця адчуць нятленны жадае, каб знайсці збавенне, нягледзячы на лёс сляпы. 8 студзеня 2011 СОН Апоўначы, схіліўшыся з краю нябёс, да мяне дагукалася мама, і кажа…

    Чытаць далей

  • Сяргей Кавалёў (№74)

    У жанры шляхецкай гавэнды Рэцэнзія на кнігу Ігара Запрудскага І.М. Запрудскі. Метафізіка беларускай крытыкі. – Мінск: БДУ, 2013. – 220 с. Напачатку колькі слоў тлумачэння, чаму рэцэнзія на кнігу, выдадзеную ў 2013 г. напісана так позна. У мае рукі “Метафізіка беларускай літаратурнай крытыкі” трапіла толькі ў 2014 г., дзякуючы руплівасці аўтара. Выдадзеная накладам 100 асобнікаў у…

    Чытаць далей

  • Сяргей Кавалёў (№74)

    У жанры шляхецкай гавэнды Рэцэнзія на кнігу Ігара Запрудскага І.М. Запрудскі. Метафізіка беларускай крытыкі. – Мінск: БДУ, 2013. – 220 с. Напачатку колькі слоў тлумачэння, чаму рэцэнзія на кнігу, выдадзеную ў 2013 г. напісана так позна. У мае рукі “Метафізіка беларускай літаратурнай крытыкі” трапіла толькі ў 2014 г., дзякуючы руплівасці аўтара. Выдадзеная накладам 100 асобнікаў у…

    Чытаць далей

  • Сяргей Абламейка (№73)

    Здарэнне на Дзяды Маладыя пісьменнікі Ігнат Дварніцкі, Сяргей Ждановіч і Юрась Багданаў вырашылі на Дзяды ўшанаваць памяць папярэднікаў. Яны цудоўна ведалі, што ў гэты дзень найперш памінаюць сваіх сапраўдных дзядоў – крэўных. Так яны і рабілі штогод разам са сваякамі. Але паколькі два першыя былі ўжо досыць вядомымі празаікамі, а апошні – вядомым паэтам, яны…

    Чытаць далей

  • Валянціна Барадуліна (№74)

    Пяцьдзясят тры гады разам Нас з Рыгорам пазнаёміў Мікалай Піпчанка, які вучыўся з ім на адным курсе, толькі на аддзяленні журналістыкі, і быў старастам універсітэцкага аркестра, у якім я іграла на домры (калі жыла ў Гродне, я вучылася ў музычнай школе і іграла на скрыпцы). Гэта было ў 1957 годзе, калі я паступіла на першы…

    Чытаць далей

  • Таня Малярчук (№73)

    1 Калі вы бываеце ў Кіеве на Падоле і маеце хатніх жывёл, то мусіце ведаць заакраму “Дружок”. Сама крама не надта добрая. Там вы не купіце акварыумных рыбак ці амазонскіх папугаяў, не купіце дэкаратыўных марскіх свінак і трохметровых рэптылій. Затое ў “Дружку” ёсць Машка. У Машкі расце барада. Часам Машка гарэзіць і прымацоўвае сабе на…

    Чытаць далей

  • Алесь Пашкевіч (№73)

    Яго ведаюць усе. Прынамсі – чулі ці сустракаліся. Калі і не з прозвішчам, дык з тым, што яно пачало азначаць у свядомасці грамадства ХХ і ХХІ стагоддзяў: ДЫЗЕЛЬ. І ні тыя стагоддзі, ні грамадства без яго ўжо існаваць не могуць, хоць – і не памятаюць. Аднак штодня чуюць і сустракаюцца… Падчас з’яўлення гэтага QR-кода1 –…

    Чытаць далей

  • Мікіта Найдзёнаў (№73)

    Я́НА Я баюся, што хутка нічога не звяжа нас: ані вершы, ні грошы, ні тое заўважнае, што трымала, але перастала трымаць. Я калісьці так проста спраўляўся з трыма, а цяпер і з адною табою так цяжка. Успамінам ляжаць у шуфлядзе падцяжкі. Ты не чула нічога, як вас было трое, а цяпер адчуваеш ўсе змены ў…

    Чытаць далей

  • Сяргей Дубавец (№71)

      Вайна і мір. Справаздача Праца аспіранта сцэнарных курсаў Марціна Віктаровіча па выніках экспедыцыі ў адселеную зону   Вёска Дачнае знаходзіцца ў адселенай зоне на паўднё­вым усходзе краіны. Па сутнасці гэта й не вёска ніякая, а ўсяго дзве жылыя хаты на розных канцах колішняга паселішча. У хатах гэтых жывуць два гаспадары, якія не схацелі адсяляцца.…

    Чытаць далей

  • Мары Кона. №70

    На гэтым тыдні прапануем увазе чытачоў “Дзеяслова” нізку танкаў “Ці не балюча ім так?” японскай пісьменніцы Мары Кона ў перакладзе Вольгі Гапеевай. 16 рэбусаў на лета   Калі б я яшчэ вучылася ў школе і вераснем мне давялося б пісаць сачыненне на ўсім нам знаёмую тэму “Як я правяла гэтае лета”, я напісала б пра…

    Чытаць далей

  • Ева Вежнавец. №69

    Усе рудыя – ведзьмакі Апавяданне Кто рыж и бледен – тот сволочь.   Уначы на рабым кані па чарнатропу з’ехала восень, размінуўшыся з маўклівым белым конікам, па следзе якога паспяшалі ваўкі. Святы Юрай даўно разамкнуў ім пашчы – а без гэтага зіма і не можа пачацца. Настаў той самы момант, калі з неба чуецца шум,…

    Чытаць далей

  • Анатоль Кудравец. №69

    8 траўня не стала Анатоля Паўлавіча Кудраўца, выдатнага празаіка, перакладчыка, чалавека, які спрычыніўся да стварэння часопіса “Дзеяслоў”. У свежым нумары друкуюцца яго падарожныя нататкі, які прапануем чытачам сайту. Няхай зямля Вам будзе пухам, дарагі Анатоль Паўлавіч…   Гослар Трошкі пра Германію   Вось ужо чацвёрты дзень, як я ў Гослары1. Здаецца, і адаспаўся, і супакоіўся.…

    Чытаць далей

  • Валерыя Кустава. №69

    У маёй краіне вайна Вершы з новай кнігі “Калыханка для Бога” ЦІ ПРЫЙДУЦЬ ЯНЫ ЗА ТАБОЙ… Быў шанец сысці з крывёю меншай… Не выпала. Вайна забірае найлепшых. Б’е ў дыхала іх.   Ці прыйдуць яны за табой, хлопчык мой… мілы мой.   Як іх трымае зямля, дзяўчынка мая… мілая. І гэта ўжо ненармальна, калі ты…

    Чытаць далей

  • Павел Ляхновіч (№68)

    З нататніка “серыйнага забойцы”. Зацемкі Сезон пачаўся Інтэрнэт познюю вясну абяцае. Сапраўды, мінулымі гадамі на разлівах насупраць Пінска апошнім тыднем лютага сотні гусей сядзелі, а сёлета ў сакавіку яшчэ мароз і снег. І разлівы напалову пад лёдам. Вада чорная, крыгі белыя. Ніколі вясна не прыходзіць гэткая ж, як летась. Паляўнічыя – не ўсе, толькі “гусятнікі” –…

    Чытаць далей

  • Тым Бэртан. №68

      На гэтым тыдні прапануем да Вашае ўвагі паэму Тыма Бэртана “Кашмар на Каляды”, надрукаваную ў 68-м нумары “Дзеяслова”. Пераклад і прадмова Макса Шчура.   Паэма кінарэжысёра Тыма Бэртана «Кашмар на Каляды» была напісаная на пачатку 1980-х гг., калі творца працаваў аніматарам у кампаніі «Дыснэй» і нішто яшчэ не прадказвала ягонай будучай славы. У той…

    Чытаць далей

  • Анатоль Бутэвіч. №68

    Быць беларусам? Быць! Рэфлексія самапазнання Еўропа. Еўрапейскі. Чаму мы ўвесь час намагаемся падкрэсліць сваю прыналежнасць да еўрапейскай цывілізацыі і сваю далучанасць да еўрапейскай гісторыі? Як быццам іншая гісторыя ўжо і не гісторыя, а іншая цывілізацыя гэта нешта ганебнае. Ці не стала такая гаворка проста моднымі словамі, якія мо не заўсёды шчырыя, не да канца асэнсаваныя…

    Чытаць далей

  • Зянон Пазьняк. №68

    На гэтым тыдні прапануем да вашае ўвагі апавяданне Зянона Пазьняка “Геранім” з нізкі “Гісторыі савецкага часу”, што пабачыла свет у свежым 68-м нумары “Дзеяслова”.       Геранім У 1985 годзе, будучы ў Абхазіі ў горадзе Гудаута, я зачытаўся творамі Міху Лакрбы (Міхаіла Лакербая, абхазскага класіка ХХ ст.) і даведаўся, што знакамітая вёска (ці, як сказалі б…

    Чытаць далей

  • Рыгор Барадулін

    ПРАШУ… Усятрымца ўсяісны, Дазволь Затрымацца на грэшнай зямлі. Моцы дай Вытрываць боль, Ад якога пытанні ўзыйшлі. Для чаго Я прыйшоў І калі Адпусцяць на волю душу, Агарчэлую ў палыне, Падказаць аднойчы прашу. Хоць і не мне… 10.ХІ.2012

    Чытаць далей

  • Уладзімір Някляеў. №68

    На гэтым тыдні прапануем да вашае ўвагі апавяданне Уладзіміра Някляева “Цар зямлі” з нізкі “Шляхі выпадковыя”, што пабачыла свет у свежым 68-м нумары “Дзеяслова”. Цар зямлі Лапік зямлі, на якім Тодар Цыркун зляпіў з аполкаў ды фанеры сваё лецішча, дастаўся яму выпадкова. Яшчэ за савецкім часам у міністэрстве фінансаў, дзе ён працаваў рэвізорам, стварыўся дачны…

    Чытаць далей