Тэкст тыдня

  • Аляксандар Лукашук (№107)

    Маскарад Апавяданне – Але ён жа прыляцеў да цябе на прэм’еру, праз паўсвета, на адзін дзень, – сказала жонка. Хоць электрацягнікі рухаліся бясшумна, тлум у гэтым мадэрнісцкім шматпавярховым вакзале стаяў, як да эпохі мадэрну, і ён рабіў намаганні, каб пачуць голас у тэлефоне. Прэм’ера яго апошняга фільма адбывалася ў Венецыі, ён любіў гэты горад і…

    Чытаць далей

  • Андрэй Федарэнка. Цверазілаўка

    ЦВЕРАЗІЛАЎКА Апавяданне Сашку выпала «ў ноч». У яго была такая праца – па зменах, вось яму і надышла чарга заступаць у начную змену. Выходзячы з інтэрната, на будзённыя, праз пазяханне словы вахцёркі: «На службу?» – ён так і адказаў: – У ноч сёння. I ў перапоўненым тралейбусе, дзе пашэнціла сесці і дзе ён лавіў на…

    Чытаць далей

  • Павал Каспяровіч (№107)

    Соль Апавяданне Ноччу з-за прастуды маленькага сына айцец Георгій кепска спаў і на службу прыехаў цалкам разбітым. Марудна пераапрануўся і выйшаў на споведзь. Нягле­дзячы на ранак, у храме было шмат народу – Царква святкавала Узвіжанне. Святар манатонна прачытаў пакаянныя малітвы і па прынцыпе Бруса Дыкенсана з “Iron maiden” – “думай пра апошняга чалавека з натоўпу…

    Чытаць далей

  • Міхал Бараноўскі (№105)

    Ахова птушак Бацькаўшчыны     *  *  * Не двухгаловы арол Не ожэл З раскіданага Але свайго гнязда Паходжу Неба п’ю шэрань І шэрані гэтай малюся На ружы вятроў На крыжы дарог На попеле Беларусі Я не ведаю дзе Магілы дзядоў Уся краіна цяпер мне вырай На мяжы ільдоў Сівым валуном Па смерці сваёй Абярнуся…

    Чытаць далей

  • Вітаўт Чаропка (№105)

    Чалавек без імя Апавяданне Бывае, што на ранку ў дрымоце бачыцца, як у мроіве, нешта яскравае, што пераліваецца размаістымі колерамі, а калі мроіва рассейваецца, бачыш захапляльную гісторыю. І сюжэт у галаве складваецца, і словы патрэбныя лёгка даюц­ца, і дзеі бачаццa выразна. А калі ачуняеш ад сну і паволі знікнуць відзежы, паблякнуць фарбы, анямеюць словы –…

    Чытаць далей

  • Барыс Пятровіч (№104)

    Пуцявіна Фрагмент аповесці   Неабходная прадмоўка Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова…

    Чытаць далей

  • Вадзім Корань (№104)

    Леташні сон   *  *  * Горад душыць, сціскае шыю пальцамі-вежамі. Бетонная пушча з неакрэсленымі межамі. Абяцаюць нябесную манну рэкламныя шыльды і акцыі, але кожны замураваны ў метро паміж станцыямі або да горада прыкаваны і вымушаны глядзець, як капаюць катлаваны – і няма куды дзецца. Людзі ў шматлікіх мурашніках жывуць паводле сваіх законаў: раптоўна становіцца…

    Чытаць далей

  • Людміла Паўлікава-Хейдарава (№104)

    *  *  * Хай не ведаю – хто ты, і не варажу. Як далонь – падаю на знаёмства душу…     ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Паз’ехалі з вёсак народныя дзеці. Сталіца, заробкі, дзе лепей на свеце… Забітыя вокны фанерай, кардонам… – Жыве Беларусь!   …Усё больш за кардонам. Пазычылі мову ў другога народа. Па-польску, наогул, красуня –…

    Чытаць далей

  • Эдуард Дубянецкі (№104)

    Сумная навіна. На 54-м годзе жыцця памёр сталы аўтар “Дзеяслова”, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, гісторык, культуролаг, паэт Эдуард Дубянецкі. Змяшчаем на сайце ягоную рэцэнзію на кнігу Святланы Явар, якая надрукаваная ў свежым нумары “Дзеяслова”.

    Чытаць далей

  • Вольга Такарчук (№103)

    Зялёныя Дзеці, або Апісанне загадкавых здарэнняў на Валыні, медыкам Яго Каралеўскай Мосці Яна Казіміра Уільямам Дэвісанам упарадкаванае Здарэнні гэтыя адбыліся вясной 1656 года. Я ўжо каторы год знаходзіўся ў Польшчы, дзе апынуўся па запрашэнні Марыі Людавікі Ганзага, сужэнкі Яна Казіміра, караля польскага, каб заняць пасаду каралеўскага медыка і наглядчыка каралеўскіх садоў. Я не мог адмовіцца…

    Чытаць далей

  • Валянцін Акудовіч (№103)

    Беларускі калегіюм З новай кнігі “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)”   Было лета 1997 года. Канец ліпеня. Мы з Ігарам Бабковым плылі па зарослай рачулцы. Наперадзе сярод густых чаратоў згубіліся яшчэ дзве байдаркі. Цішыня і трохі млява. Раптам Ігар ачнуўся. – Валянцін, вы будзеце выкладаць у Беларускім калегіюме! Я спачатку нічога не зразумеў,…

    Чытаць далей

  • Алена Брава (№102)

    Карыятыда ў маціцовых кліпсах Апавяданне Яна нават не спадзявалася, што Цімона пахаваюць на Першых афінскіх могілках, у той амаль музейнай раскошы, дзе яна любіла гуляць, разглядваючы надмагільныя помнікі. Хто ён такі, гэты аматар засоўваць стрыптызёркам у майткі даляры? Па тысячы за ноч, хваліўся, мог прасадзіць у барах Маямі. Ды і Дорыс задушылася б аплочваць пахаванне…

    Чытаць далей

  • Кацярына Янчэўская (№101)

    Белае шматкроп’е Вяртанне Дробязі знікаюць у татальным белым: завіруха спакушае забыць пра чорныя вежы самотных літар, пуцявіны-радкі паміж быць і не быць. Стомлены снег шукае прытулку у цёмных завулках – старонках душы. Дробязь? Здаецца, няма паратунку у тэкстах зімовых, прабач! …Нябачныя літары забытых імёнаў чакаюць вясны…     *  *  * Сваёй чароўнасцю скрадае роспач…

    Чытаць далей

  • Алесь Бычкоўскі (№103)

    Фірма Амаль крымінальнае чытво   Аднойчы да Валера з’явіўся анёл. Стаў рукі ў бокі і кажа: – Ты, гэта, Валера, кідай ужо, годзе бавіцца, збірайся. – Куды? – Там пабачыш, – анёл усеўся за барнай стойкай побач з Валерам і дастаў цыгарэты. – Прыйшоў мой час? – Ну, прыйшоў – не прыйшоў, а пара ўжо…

    Чытаць далей

  • Наталля Русецкая (№103)

    Паміж намі былымі *  *  * У жніўні было дзве поўні я пра цябе успомню згадаю адным радком ты быў як месяц за шклом далёкі чужы халодны няведамы і свабодны то маладзік то ветах а я гадавала дзетак *  *  * а ты ўставай і зноў жыві, пі ранішняе сонца, усміхайся. любі дарогу, на вадзе…

    Чытаць далей

  • Адам Глобус (№102)

    Пікаса Словы пра найлепшага з мастакоў   Сонечнасць У творах Пікаса шмат сонца. Ён народжаны ў сонечнай краі­не. Ён жыў і працаваў у краінах, поўных сонца. Напісаныя і намаляваныя ім рэчы і істоты напоўнены святлом і выпрамень­ва­юць святло… Сонца-твар. Сонца-рыса. Сонца-птушка. Нават сонца-чорт ёсць у Пабла Пікаса.   Цэмент Чым больш прыглядаюся да іспанскай культуры,…

    Чытаць далей

  • Антаніна Хатэнка (№102)

    Наросхрыст   Льняны шлях Ува мне прасціраецца лён пракаветнае цішы блакітай. Недзе тут небакрайна пралёг век, у вены мае пераліты.   Недзе тут адгалоскам журбы песня продкаў сціхае замглёна, ахінуўшыся небам, нібы у расхлістанай памяці лёну.   І гадзіннік, здаецца, заснуў паняверча на Ратушнай вежы. Толькі поле бясконцае льну выкалыхвае з мрой незалежнасць.   У…

    Чытаць далей

  • Валеры Гапееў (№102)

    І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік Чытво. (Фрагмент) Частка 1 Вечарам у сераду 15 сакавіка 2006 года прафесар Андрэй Кузьміч Мархель закончыў у поўнай цішы кабінета вычытваць чарговыя старонкі работы магістрантаў Мацвея Хрысціка і Данілы Галоўчыка. Акуратна адсунуў убок аркушы, дзе-нідзе з пазнакамі простым алоўкам. На ягоным грубых формаў твары…

    Чытаць далей

  • Сяргей Рублеўскі (№102)

    Хлюст наезны Апавяданне Навукова-даследчыцкі інстытут, у якім працаваў Мікола Крываловіч, месціўся непадалёк ад яго дома. Так што на працу ездзіць не трэба было: прайшоў метраў чатырыста напрасткі – абсаджанымі клёнамі ды ліпамі дварамі – і вось ён, пяціпавярховы гмах са шкляным, як акварыум, калідорчыкам, які на фасадзе трохі вытыркаецца вонкі. І наогул усё было блізка…

    Чытаць далей

  • Ілля Сін (№91)

    Libido Урывак з рамана   Некалі вузкакалейка віхляла паміж раскіданымі ў ваколіцах горада шахтамі і заводамі, але цяпер адзіны ацалелы ад яе невялічкі ўчастак выкарыстоўваецца толькі для забавы турыстаў у парку адпачынку. Марыя папраўляе сваю кандуктарскую фуражку і пасміхаецца, скасоўваючы квіткі, працягнутыя вусатым айцом сямейства. Ужо восень, гэта адзін з апошніх рэйсаў, і вагончыкі напаўпустыя.…

    Чытаць далей