-
Са слязьмі на вачах…
Са слязьмі на вачах і болем у сэрцы Згадваючы Пятра Васючэнку Лявон Баршчэўскі Канец лета, пачатак вечнага жыцця… Калі асоба сыходзіць так трагічна-раптоўна, як гэта здарылася вечарам позняга лета 2019 года з дарагім Пятром Васючэнкам, пачынаеш ліхаманкава перабіраць у памяці, штó ж самае каштоўнае ты ні пры якіх акалічнасцях не маеш права забыць пра яго, чым…
-
Ажэшка, Арлоў, Севярынец, Сцяпан
Ажэшка, Арлоў, Севярынец, Сцяпан: агляд свежага 106-га “Дзеяслова” У гэты спякотны – і ў метэаралагічным, і ў грамадска-палітычным сэнсе – час пабачыў свет 3-ці (106-ты) нумар часопіса “Дзеяслоў”. Вось чым ён парадуе свайго чытача. Адкрывае нумар нізка вершаў Васіля Зуёнка “Неба пасею…”. На пачатку чэрвеня Васіль Валільевіч адзначыў свой 85-гадовы юбілей, з чым “дзеяслоўцы” яшчэ…
-
101
Адкрывае нумар нізка вершаў Валянціны Аксак «Меню таемнае вячэры». Нізка насычана біблійнымі матывамі (верлібры «Вербы», «Міраносіцы», «Эмануіл», «Міраносіцы», «Вялікдзень-2019» і інш.), што суседнічаюць і пераплятаюцца з няўлоўным хараством, якое паэтка бачыць ў самых быццам бы будзённых рэчах. Уладзімір Някляеў прэзентуе сваю новую паэму «Зорка Дзіва». Даўней яе назвалі б ліра-эпічнаю (зрэшты, жанравая пазнака Нальшанская легенда ўжо ўказвае на гэта). Наогул…
-
Verbum #1
Шмат разоў, на розных дыскусіях, у крытычных выступах казалася, што сучасная беларуская літаратура адна з самых невядомых усходнееўрапейскіх і разам з тым – адна з самых цікавых… З першым можна пагадзіцца адразу. Бо мы ведаем, што ў большасці суседзяў Беларусі ёсць праграмы і цэлыя інстытуты, якія працуюць на прэзентацыю ўласнай культуры і літаратуры ў прыватнасці.…
-
Міхал Бараноўскі (№105)
Ахова птушак Бацькаўшчыны * * * Не двухгаловы арол Не ожэл З раскіданага Але свайго гнязда Паходжу Неба п’ю шэрань І шэрані гэтай малюся На ружы вятроў На крыжы дарог На попеле Беларусі Я не ведаю дзе Магілы дзядоў Уся краіна цяпер мне вырай На мяжы ільдоў Сівым валуном Па смерці сваёй Абярнуся…
-
Вітаўт Чаропка (№105)
Чалавек без імя Апавяданне Бывае, што на ранку ў дрымоце бачыцца, як у мроіве, нешта яскравае, што пераліваецца размаістымі колерамі, а калі мроіва рассейваецца, бачыш захапляльную гісторыю. І сюжэт у галаве складваецца, і словы патрэбныя лёгка даюцца, і дзеі бачаццa выразна. А калі ачуняеш ад сну і паволі знікнуць відзежы, паблякнуць фарбы, анямеюць словы –…
-
вЕЛІКОДНЫ “дЗЕЯСЛОЎ”
Пабачыў свет 105-ты (сакавіцка-красавіцкі) нумар часопіса “Дзеяслоў”. Ніжэй – сціслы агляд таго, чым ён парадуе чытачоў.
-
Барыс Пятровіч (№104)
Пуцявіна Фрагмент аповесці Неабходная прадмоўка Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова…
-
Вадзім Корань (№104)
Леташні сон * * * Горад душыць, сціскае шыю пальцамі-вежамі. Бетонная пушча з неакрэсленымі межамі. Абяцаюць нябесную манну рэкламныя шыльды і акцыі, але кожны замураваны ў метро паміж станцыямі або да горада прыкаваны і вымушаны глядзець, як капаюць катлаваны – і няма куды дзецца. Людзі ў шматлікіх мурашніках жывуць паводле сваіх законаў: раптоўна становіцца…
-
Людміла Паўлікава-Хейдарава (№104)
* * * Хай не ведаю – хто ты, і не варажу. Як далонь – падаю на знаёмства душу… ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Паз’ехалі з вёсак народныя дзеці. Сталіца, заробкі, дзе лепей на свеце… Забітыя вокны фанерай, кардонам… – Жыве Беларусь! …Усё больш за кардонам. Пазычылі мову ў другога народа. Па-польску, наогул, красуня –…
-
Эдуард Дубянецкі (№104)
Сумная навіна. На 54-м годзе жыцця памёр сталы аўтар “Дзеяслова”, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, гісторык, культуролаг, паэт Эдуард Дубянецкі. Змяшчаем на сайце ягоную рэцэнзію на кнігу Святланы Явар, якая надрукаваная ў свежым нумары “Дзеяслова”.
-
вершы на асфальце
У Мінску адкрыўся IX Міжнародны фестываль “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова У залі рэстарана “Сёмаё неба” прайшло ўрачыстае адкрыццё Восьмага міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Акурат у дзень народзінаў Міхася Стральцова дзясяткі менчукоў і гасцей сталіцы сабраліся на першым дні фестываля ў гатэлі “Мінск”. Традыцыйна шмат наведнікаў было побач са…
-
Вольга Такарчук (№103)
Зялёныя Дзеці, або Апісанне загадкавых здарэнняў на Валыні, медыкам Яго Каралеўскай Мосці Яна Казіміра Уільямам Дэвісанам упарадкаванае Здарэнні гэтыя адбыліся вясной 1656 года. Я ўжо каторы год знаходзіўся ў Польшчы, дзе апынуўся па запрашэнні Марыі Людавікі Ганзага, сужэнкі Яна Казіміра, караля польскага, каб заняць пасаду каралеўскага медыка і наглядчыка каралеўскіх садоў. Я не мог адмовіцца…
-
№99
-
Валянцін Акудовіч (№103)
Беларускі калегіюм З новай кнігі “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)” Было лета 1997 года. Канец ліпеня. Мы з Ігарам Бабковым плылі па зарослай рачулцы. Наперадзе сярод густых чаратоў згубіліся яшчэ дзве байдаркі. Цішыня і трохі млява. Раптам Ігар ачнуўся. – Валянцін, вы будзеце выкладаць у Беларускім калегіюме! Я спачатку нічога не зразумеў,…
-
САБРАЦЬ АГУЛЬНАЕ
Прамінуў яшчэ адзін год нашага жыцця, у тым ліку пісьменніцкага і чытацкага. Разышліся па сваіх адрасах прэміі, ухвалы і крытычныя папрокі… Напісаліся адметныя творы, з’явіліся новыя імёны, перастварылася на родную мову не адна сусветная класічная глыба, адкрылася нечаканым бокам запыленая мінуўшчына… Раздумаешся, нібыта плённы літаратурны набытак маем. А ў душы чамусьці адчуваецца пэўная незадаволенасць, нейкае…
-
Алена Брава (№102)
Карыятыда ў маціцовых кліпсах Апавяданне Яна нават не спадзявалася, што Цімона пахаваюць на Першых афінскіх могілках, у той амаль музейнай раскошы, дзе яна любіла гуляць, разглядваючы надмагільныя помнікі. Хто ён такі, гэты аматар засоўваць стрыптызёркам у майткі даляры? Па тысячы за ноч, хваліўся, мог прасадзіць у барах Маямі. Ды і Дорыс задушылася б аплочваць пахаванне…
-
Кацярына Янчэўская (№101)
Белае шматкроп’е Вяртанне Дробязі знікаюць у татальным белым: завіруха спакушае забыць пра чорныя вежы самотных літар, пуцявіны-радкі паміж быць і не быць. Стомлены снег шукае прытулку у цёмных завулках – старонках душы. Дробязь? Здаецца, няма паратунку у тэкстах зімовых, прабач! …Нябачныя літары забытых імёнаў чакаюць вясны… * * * Сваёй чароўнасцю скрадае роспач…
-
Алесь Бычкоўскі (№103)
Фірма Амаль крымінальнае чытво Аднойчы да Валера з’явіўся анёл. Стаў рукі ў бокі і кажа: – Ты, гэта, Валера, кідай ужо, годзе бавіцца, збірайся. – Куды? – Там пабачыш, – анёл усеўся за барнай стойкай побач з Валерам і дастаў цыгарэты. – Прыйшоў мой час? – Ну, прыйшоў – не прыйшоў, а пара ўжо…
-
Навагодні парадунак ад “Дзеяслова”
Шмат разоў, на розных дыскусіях, у крытычных выступах казалася, што сучасная беларуская літаратура адна з самых невядомых усходнееўрапейскіх і разам з тым – адна з самых цікавых… З першым можна пагадзіцца адразу. Бо мы ведаем, што ў большасці суседзяў Беларусі ёсць праграмы і цэлыя інстытуты, якія працуюць на прэзентацыю ўласнай культуры і літаратуры ў прыватнасці.…