Пра нас пішуць

  • САБРАЦЬ АГУЛЬНАЕ

    САБРАЦЬ АГУЛЬНАЕ

    Прамінуў яшчэ адзін год нашага жыцця, у тым ліку пісьменніцкага і чытацкага. Разышліся па сваіх адрасах прэміі, ухвалы і крытычныя папрокі… Напісаліся адметныя творы, з’явіліся новыя імёны, перастварылася на родную мову не адна сусветная класічная глыба, адкрылася нечаканым бокам запыленая мінуўшчына… Раздумаешся, нібыта плённы літаратурны набытак маем. А ў душы чамусьці адчуваецца пэўная незадаволенасць, нейкае…

    Чытаць далей

  • «І ХАЙ НІХТО НЕ ПОЙДЗЕ ПАКРЫЎДЖАНЫМ»

    «І ХАЙ НІХТО НЕ ПОЙДЗЕ ПАКРЫЎДЖАНЫМ»

    Ну вось, і пачала паціху атачаць нас імгла меланхалічнай восені. Такому флегматычнаму часу якраз, асабліва ў выходныя дні, спрыяе няспешнае роздумнае чытанне. Найперш мастацкай літаратуры. Нашага разліву, як кажуць, беларускай, сучаснай. То – чарговы «Дзеяслоў» вам у рукі. У 102 яго нумары вас чакае сустрэча з адмысловай прозай Андрэя Федарэнкі і Валерыя Гапеева. Думаю, падасца…

    Чытаць далей

  •  «РУШ НАПЕРАД! ТОЛЬКІ РУХ ДАЕ АДЧУВАННЕ ЖЫЦЦЯ…»

     «РУШ НАПЕРАД! ТОЛЬКІ РУХ ДАЕ АДЧУВАННЕ ЖЫЦЦЯ…»

    Напрыканцы лета пабачыў свет першы пасляюбілейны – 101 – нумар часопіса «Дзеяслоў». Калі накрэсліць рэзюме да яго, то найперш, у адрозненне ад большасці папярэдніх, кідаецца ў вочы тэматычная стракатасць і шырокая аўтарская геаграфія. Як на мой погляд, гэта добра, асабліва апошняе. Адкрываецца нумар нізкай вершаў Валянціны Аксак пад містычна-інтрыгуючым назовам «Меню таемнай вячэры». Гэта, па-простаму…

    Чытаць далей

  •  НАВАГОДНЯЕ ЧЫТАННЕ: «ДЗЕЯСЛОЎ-97»  Неўпрыкмет мінуўся яшчэ адзін год стваральнага жыцця ў беларускім сучасным літаратурным працэсе. Шмат напісана і нямала выдадзена. І нават калі браць па вялікім рахунку – сярод усяго гэтага ёсць таленавітыя, адметныя і вартыя шырокай чытацкай увагі творы нашых паэтаў, пісьменнікаў… і крытыкаў. Хоць чамусьці менавіта апошнім, бедным, якраз і дастаецца найбольш таго…

    Чытаць далей

  • БЯСКОНЦАЯ ЛЕСВІЦА Ў НЕБА…

    Чарговы перадзімны нумар часопіса “Дзеяслоў” пачынаецца містычным трылерам з жыцця пражскіх големаў “Д’ябал запрэжаны ў плуг” вядомага крытыка і літаратара Сяргея Дубаўца. Амаль рэалістычны тэкст, атулены містычным туманам аўтарскай дадуманасці. Не, лепш, – містыфікацыя рэальнасці. Месца, час, героі – усё абсалютна пазначана і пазнавальна беларускамоўнаму чытачу: Прага з яе велічнай гісторыяй і архітэктурай, штаб-кватэра амерыканскага…

    Чытаць далей

  • Агляд “Дзеяслова” №91

    «ГІСТОРЫІ ВІДАВОЧНА ПРЫСУТНЫЯ»: «Дзеяслоў, № 91»   Пражыты і перажыты яшчэ адзін год. Па вялікім рахунку, нічым значна асаблівым для беларускай літаратуры ён не запомніўся. Былі лакальныя творчыя ўдачы як у старэйшых пісьменнікаў, так і ў маладзейшага пакалення. Пры гэтым было выдадзена многа кніг, зроблена шмат папяровых і электронных публікацый, ладзіліся яркія імпрэзы і запамінальныя…

    Чытаць далей

  • Дзеяслову – 15!

    1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова…

    Чытаць далей

  • Агляд “Дзеяслова” №89

    «І ЎСЁ МАЦНЕЙ ЖАДАННЕ ЛЁТУ» Напрыканцы лета, размораныя і квёлыя пасля адпачынку, прыхільнікі беларускай літаратуры могуць нарэшце разгавецца беларускім словам. Выйшаў чарговы (89-ты) нумар часопіса “Дзеяслоў”. Цэнтральным творам, фармуючым чарговы нумар часопіса “Дзеяслоў”, безумоўна з’яўляецца пачатак новага рамана Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”. Ён напісаны па ўсё той жа схематычна-пазнавальнай форме яе папярэдніх твораў. Падчас нават…

    Чытаць далей

  • Агляд “Дзеяслова” №86

    НАПРАДВЕСНІ 86 нумар “Дзеяслова” атрымаўся ўніверсальным. Змешчаныя ў ім тэксты і творы ўключаюць у сябе вельмі шырокую панараму культурнай, філасофскай і літаратурна-мастацкай тэматыкі. На зачыне вядзецца рэч пра надыходзячае вялікае свята – 500-гадовы юбілей беларускага кнігавыдання. Таму за аснову ўзяты скарынаўскі духоўны і нацыянальны подзвіг – выдрукаваная ім Біблія. Чытачам прапануецца ацаніць пачатак працы над…

    Чытаць далей

  • У № 78 «Дзеяслова» – невядомы «шасцідзясятніцкі» дзённік Караткевіча

    Летам у рэдакцыю часопіса нечакана звярнулася пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. Яна прапанавала для публікацыі дзённік Уладзіміра Караткевіча, датаваны 1965-1966 гадамі, які захоўваецца ў хатнім архіве пісьменніка. Алена Сінькевіч вырашыла самастойна падрыхтаваць яго да друку і напісаць каментарыі. Спраўджваецца з арыгіналам вёрстка дзённіка У. Караткевіча. Злева направа: Анатоль Івашчанка, Барыс Пятровіч, Алена Сінькевіч Як ведаюць караткевічазнаўцы, паўнавартаснага…

    Чытаць далей

  • НЕ ДАЦЬ МАРСІЯНАМ ЗАХАПІЦЬ БЕЛАРУСЬ

    НЕ ДАЦЬ МАРСІЯНАМ ЗАХАПІЦЬ БЕЛАРУСЬ Публікацыі чарговага (75) нумара часопіса “Дзеяслоў” адкрываюцца нізкай вершаў розных гадоў Леаніда Галубовіча “Граматыка жыцця”. Што сказаць? Крытыкаваць уласныя вершы – значыць, крывіць душой, хваліць – тым болей… Як нешта нейтральнае і больш аб’ектыўнае, працытую адну страфу, якая, магчыма, прыцягне ўвагу да паэзіі ўвогуле і да паэтычных падборак выдання ў…

    Чытаць далей

  • Агляд “Дзеяслова” №74

    «ПЕСНІ РАННЯЙ ВЯСНЫ»   Вясна паціху пачынае ўсталёўвацца на адталых айчынных прасторах. Яшчэ шмат пасляснежнай вады і гразі, аднак сям-там падсыхае і лапінамі пачынае вылазіць трава, а на вербах набухаюць пупышкі… Тым часам і літаратурны працэс бурліць вуркліва да самазабыўнасці. Асабліва ў электронных сетках. Здаецца, сёння ўсё, апроч нараджэння і смерці, змяшчаецца ў інтэрнэце. Бадай…

    Чытаць далей

  •   У травеньскім нумары газеты “Літаратурная Беларусь” выйшаў традыцыйны агляд сьвежага (69-га) нумара “Дзеяслова” ад крытыка Леаніда Галубовіча. Чытаць цалкам выпуск газеты.   «СЭРЦАПІС»: ДЗЕЯСЛОЎ, №69   ЛеГАЛ   Ніколі не думалася, што за лёс іншай краіны буду перажываць і хвалявацца, нераўнуючы, як за лёс роднай. Але сёння гэта так. Украіна ўтрапёна б’ецца ў маім…

    Чытаць далей