Тэкст тыдня

  • Сяргей Шапран (№100)

    Пачуць літаратуру ў звычайным жыцці  Гутарка Сяргея Шапрана з Нобелеўскім лаўрэатам Святланай Алексіевіч – Стаўшы нобелеўскім лаўрэатам, Вы, Святлана Аляксандраўна, працяглы час казалі, што не абжылі гэты новы стан. Але цяпер, амаль праз чатыры гады, ужо, відаць, не можаце так сказаць? – Усяго тры гады прайшло, чацвёрты толькі пачаўся, не такі ўжо вялікі тэрмін… Я…

    Чытаць далей

  • Пятро Васючэнка

    Ад тэксту да філалагемы Роздум пра літаратуру і жыцьцё… Прапаную суму роздумаў пра літаратуру і жыцьцё, народжаную ў шматгадовым пошуку адказу на пытаньне: ці важыць літаратура што-небудзь у рэальным быцьці? Паралельна шукаўся адказ на пытаньне пра прыроду літаратурнага генія. “Хто такі геній?” – сталася для мяне пытаньнем рабочым, бо ў той час працаваў над кнігай “Вялікія пісьменьнікі ХХ…

    Чытаць далей

  • Алесь Разанаў (№100)

    Нехта яшчэ мае прыйсці?!. Зномы * Чалавек упісаны ў чалавецтва: яно ў ім набывае аблічча і голас, у ім ён месца і жыццяпіс. Ці ў грамадзе, ці сам, чалавек – людзі.   * Няўзнак стукнуў сякерай па камені, і з яго, шэрага, непрыкметнага, замкнёнага ў сабе, выбліснула іскрына. Гэтак і ў людзях, знадворку звычайных і…

    Чытаць далей

  • Круглы стол (№99)

    Беларуская літаратурная крытыка: чаму гэта (не) працуе?.. Круглы стол Літаратура адбываецца ўнутры тэксту: пад вокладкай кнігі няма лайкаў, шэраў, прэзентацый, інтэрв’ю, сэлфакоў, гарачых сабак, каментароў і каментатараў. Экстралітаратурныя чыннікі зусім нядаўна ўвайшлі ў поле тэксту як паўнавартасныя актары. Калі ў старазапаветныя часы ХІХ ст. плёткі і флуд абсарбаваліся часопіснымі і кніжнымі варыянтамі ўспамінаў і эпісталярыю,…

    Чытаць далей

  • Ігар Бабкоў (№99)

    У мяне ёсць тэчка, якую я дастаю ў асаблівыя моманты свайго жыцця. Яна ляжыць у шафе, на самым дне, разам з іншымі паперамі, у якіх сабраныя артэфакты эпохаў. Дастаткова грубая, калі не сказаць разбухлая. Там многа ўсяго. Запісы размоваў, выпадковыя нататкі. Старонкі часопісаў з публікацыямі, выцінкі з газетаў. Фотаздымкі. Энцыклапедыя прамінулага, дзе сабраныя шмат якія…

    Чытаць далей

  • «УЗВЫСІЦЦА…

    «УЗВЫСІЦЦА НАД РЭЧАІСНЫМ»   99 нумар часопіса «Дзеяслоў» адкрываецца нізкай вершаў пісьменніка філасафічнага складу Ігара Бабкова. Дарэчы, на пачатку 90-х ён і пачынаў з паэзіі, яго помны дэбютны зборнік «Solus Rex» звярнуў на сябе ўвагу вузкай (элітарнай) публікі, што вылучалася з тады яшчэ шырокага кола прыхільнікаў краснага пісьменства. Не магу ўстрымацца, каб не працытаваць тут…

    Чытаць далей

  • Вольга Гапеева (№98)

    Чорная яблыня Канцонэ пра трох ільвоў цалавацца вучылася я ў ільва рыбы песцілі маю скуру і падлівалі віна зачаравана ўздыхалі маўчалі і браліся шлюбам са студнямі   на маёй жа зямлі капытамі білі быкі і коні уздымаючы віхуры болю   і новы з’явіўся леў удаючы гандляра заморскіх бразготак але што мне да пацерак у кішэнях…

    Чытаць далей

  • Валянцін Акудовіч (№98)

    Бум-Бам-Літ З новай кнігі “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)” Пасля стварэння літаратурна-філасофскага сшытка “ЗНО” ў рэдакцыю “Культуры” пацягнуўся розны нефарматны народ. Бо хаця час ужо быў адносна вольны і з’явіліся незалежныя выданні, але іх інтэнцыі пераважна кіраваліся ці на разбурэнне савецкіх стэрэатыпаў, ці на фармаванне стэрэатыпаў нацыяналь­нага Адраджэння. А тут запрашалі да нязмушанага…

    Чытаць далей

  • О. Генры (№98)

    Мэбляваны пакой Неспакойнае, хуткабежнае, няўрымслівае, як і сам час, – так можна сказаць пра насельніцтва чырвонацагляных дамоў раёна ніжняга Ўэст-Сайда. Не маючы дома, маюць сотні прытулкаў. Яны змяняюць адны мэбляваныя пакоі на іншыя, у любым жытле праездам, у сэрцах і галовах праездам, заўжды праездам. Яны спяваюць “Дом, мілы дом” у рытме джаза, захоўваюць сваіх лараў…

    Чытаць далей

  • Вольга Бабкова (№98)

    Грушаўка і Падгрушша   Прамаўляе над местам зора: Шчэ не позна, шчэ не позна. Месяц звонку малiтву твора: Яшчэ можна, яшчэ можна.   Пошум студзеньскага начнога дажджу за вакном нітуецца з гукамі ў прыцішанай кватэры. Да слыху даносіцца мокрае варушэнне ключа ў дзвярах, рыпучыя крокі, глыбокія ўздыхі, шэпт чыіхсьці галасоў, такханне вялікага гадзінніка, поканне мыльных…

    Чытаць далей

  • Павал Абрамовіч (№98)

    Мой чытацкі лёс   Нядобрае прадчуванне? Каменнае сэрца, як у героя нямецкай казкі, трэба мець для працы ў літаратурных архівах ці чытання прыватнага ліставання нашых класікаў… Янка Купала піша з Масквы Браніславу Эпімах-Шыпілу 28 верасня 1915 года: “Настраенне няважнае, – найгорш тое, што чалавек не ведае, якое ліха цябе чакае заўтра. Масква мне не зусім…

    Чытаць далей

  • Эма Яленская (№98)

    Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце (Фрагмент) Наш народ не вызначаецца чысцінёю. Хаты, як правіла, брудныя і настолькі перапоўненыя рознымі насякомымі, што непрызвычаенаму да гэтага чалавеку цяжка тут доўга вытрымаць. Жывёл, праўда, апроч курэй і катоў, у хатах не трымаюць, часам толькі прыганяюць свінню, каб пакарміць яе каля печы, і адразу выганяюць. Хату, праўда, замятаюць кожную…

    Чытаць далей

  • Вольга Гронская (№98)

    заВершанае   *  *  * Кожнаму несці з сабой сваё: неба ці, можа, крыж.   Звонкімі спевамі салаўёў поўнячы сэрца ціш, рэзаць іржавым лязом тугі словаў і думак вір, вольхай ўкарэньвацца ў берагі, блытацца ў мы, ты, вы…   Вымыта, выпалена ўначы, выхаджана па дне. Нешта глыбока ўнутры маўчыць (крыкам было раней). Цёплай далонню кранаць…

    Чытаць далей

  • Леанід Галубовіч (№97)

    *  *  * Усё, што я вачыма бачыў – рай. А ўсё, што зведаў розумам, то – пекла. Як сонечныя шкельцы не збірай, – паранішся і ўсё звядзеш да кепства…   Бо з’яўленае намі хараство і прыгажосць – не болей, чым хімеры. Паэзія – здзіўленне пусткай: што?! пяра на чыстым аркушы паперы. 29 жніўня 2016 …

    Чытаць далей

  • Андрэй Хадановіч (№97)

    РАДЫЁ САМОТА   ХОР Ён мальцам на спевы бегаў штодня, ды ўночы было цікавей, бо ўночы ў падворку спярша цішыня, а потым пяяў салавей.   Яму падпявала вярба ля ракі і конік фальшывіў між траў… А потым бяда. Салаўя на шматкі суседскі кот разадраў.   І хлопцаў душылі слёзы і гнеў, а ён ім: “Птушку…

    Чытаць далей

  • Уладзімір Някляеў (№97)

    Яблычны спас АЛІВА                                                               Вользе Ён моўчкі крочыў берагам марскім. Ягоныя сляды змывалі хвалі І адбягалі… Потым цалавалі Сляды жанчыны, што ішла за ім.   Ён не глядзеў, ці йдзе? Ён шлях пачаў І доўжыў так, нібыта йшоў да мэты, Якой ніхто не ведаў, апрача Яго самога і жанчыны гэтай.   За імі шлях не…

    Чытаць далей

  • Марыя Бадзей (№96)

    ЛОЎЛЯ ВЯТРОЎ   *  *  * Валасы – саломы псалмы, жніва ўжо час, Стрыжка памяці, што расце скрозь скроні чарніцай. Канец лета, дзе месяц вятроў грае яблычны джаз, І да поўні ў вадзе дапаўзае гадзюкай крыніца,   І кусае цябе за нагу – не хадзі басанож, Басадуш ды па дне залатым гаркаводнага краю, А ты…

    Чытаць далей

  • Сяргей Дубавец (№96)

    Д’ябал запрэжаны ў плуг Містычны трылер з жыцця пражскіх големаў. (Фрагмент) На Радыё Салярыс гаварылі заўсёды й паўсюль, не толькі ў мікрафон. Гаварылі многа, маштабна, заўзята, пераважна пра палітыку, але і пра ўсё на свеце таксама. Гаварылі на тэрасе, ідучы, на працоўным месцы і, само сабой, у сталоўцы. А паколькі новых уражанняў на касмічнай станцыі…

    Чытаць далей

  • Анатоль Івашчанка (№96)

    МАРЫ ДОНА ХУАНА   САШБАШ Гэта калі бракуе паветра. Гэта калі ў горле камяк. Гэта калі на пяць кіламетраў ў баку і ў цэлым – таксама галяк.   Гэта калі прыкручаны ножкі ложкаў. Калі голас захрас. Гэта калі нібыта ў апошні раз уваходзім у спальню штораз.   Страчаны сэнсы й рамсы паблытаны. Ноч. У сутонні…

    Чытаць далей

  • Міхаіл Рубін (№95)

    Бульба і бугі Раптоўныя замалёўкі Знікненне фразы Перачытваць свае тэксты. Тое, што не памятаеш, схаванае там. І тое, чаго не было, таксама. З’яўляецца магчымасць адрозніць. Можна скарыстацца. Аднак…   Тры дні таму я адчуваў павагу да слова, калі пісаў. Сёння не пішу, і гэта таксама павага да слова.   Нават той, хто разумее мову, будзе…

    Чытаць далей