• Вольга Гапеева (№92)

    * * * учэпістым лапкам самае месца на каваных парэнчах гаўбца схапіцца штомоцы і з кожнаю хвіляй даваць зразумець што цяпер давяраеш пагойдвацца і бачыць што быць супраць ветру – прыгожа ускудлачана пер’е колеру крэсак алоўка упярэмешку з колерам валуна злепленага vajarka’й на ўскрайку мястэчка дзе толькі чорныя горы пагойдвацца у такт тралейбуснага сапрана і…

    Чытаць далей

  • Станіслаў Ежы Лец (№92)

    ТЫСЯЧА І АДНА ФРАШКА   Урны (паслявыбарнае) Нашчадкі вочы ўтаропілі, застылі між экспанатаў: – Што гэта? – Урны, і кожная ў попеле спаленых кандыдатаў.   Міфалогія Я прызнаўся даме ў каханні, намякаючы на інтым: “Ці магу, нібы Зеўс, да пані я прыйсці дажджом залатым?”   А яна смяецца гулліва: “Вершатворца, будзь мужыком, а калі зусім…

    Чытаць далей

  • Залаты Апостраф-2017

    Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” віншуе лаўрэатаў прэміі “Залаты Апостраф” за 2017 год: «Проза». Андрэй ФЕДАРЭНКА. За Апавяданне “Вандроўка“, №90. «Паэзія». Анатоль БРУСЕВІЧ. За нізку вершаў “Апошні паэт”, №90. «Дэбют». Марына БУЛАТОЎСКАЯ. За два апавяданні “Бедная Марына”, №86. Прэмію «За ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры» атрымаў Алесь РАЗАНАЎ.

    Чытаць далей

  • Віка Трэнас (№92)

    *  *  * Жыццё тваё спрытна круціцца, як вініл – адныя і тыя ж сюжэты, як захады і ўсходы, як вакол сонца планеты, паўтараюцца. Нішто так не мабілізуе, як пачуццё віны: і нашым і вашым, і тым і гэтым усё, што ты робіш, не падабаецца. Аднак за ноччу прыходзіць раніца, прыносіць новае і фартовае. “Толькі…

    Чытаць далей

  • Агляд “Дзеяслова” №91

    «ГІСТОРЫІ ВІДАВОЧНА ПРЫСУТНЫЯ»: «Дзеяслоў, № 91»   Пражыты і перажыты яшчэ адзін год. Па вялікім рахунку, нічым значна асаблівым для беларускай літаратуры ён не запомніўся. Былі лакальныя творчыя ўдачы як у старэйшых пісьменнікаў, так і ў маладзейшага пакалення. Пры гэтым было выдадзена многа кніг, зроблена шмат папяровых і электронных публікацый, ладзіліся яркія імпрэзы і запамінальныя…

    Чытаць далей

  • Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф»

    Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 16 лютага Рэдакцыя “Дзеяслова” абвяшчае  шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф». Традыцыйна, вось ужо ў пятнаццаты раз, будуць адзначаныя найлепшыя публікацыі ў часопісе за 2017 год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VІI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.   Паэзія Анатоль Брусевіч. Апошні паэт.…

    Чытаць далей

  • Уладзімер Арлоў (№91)

    Аркады Падуі Балада Элю І на донцы келіха сум па барока у Францішка праблемы не існавала не існавала самога барока ні Іль Джэзу ў Рыме ні Божага Цела ў Нясвіжы   твой гатэль насупроць Святога Антонія на сняданак прашута з марэлямі калісьці ты прывёз такія з Адэсы бабуля зарадавалася: марэлі! ты спрабаваў пярэчыць: абрыкосы марэлі…

    Чытаць далей

  • Алесь Разанаў (№91)

    * Кветка распускаецца – і пераўзыходзіць пупышку, завязь выяўляецца – і пераўзыходзіць кветку, яблык выспявае – і пераўзыходзіць завязь, зярняты адтуль­ваюцца – і пераўзыходзяць яблык. Жыццё ў самапераўзыходжанні, і чалавек істотны сваімі можнасцямі.   * Тое, што здараецца з некім, здараецца і з табой, але на адмысловай адлегласці, і гэтай адлегласцю кожны з’яднаны з усімі…

    Чытаць далей

  • “Дзеяслоў” набывай у Symbal.by

    Шаноўныя сябры! Маем файную навіну: “Дзеяслоў” пачаў супрацу з крамай Symbal.by (Менск, пр. Машэрава, 18). Цяпер “Дзеяслоў” можна замовіць на сайце https://symbal.by/ – як па Беларусі, гэтак і па ўсім свеце!

    Чытаць далей

  • Ілля Сін (№91)

    Ілля Сін (№91)

    Libido Урывак з рамана   Некалі вузкакалейка віхляла паміж раскіданымі ў ваколіцах горада шахтамі і заводамі, але цяпер адзіны ацалелы ад яе невялічкі ўчастак выкарыстоўваецца толькі для забавы турыстаў у парку адпачынку. Марыя папраўляе сваю кандуктарскую фуражку і пасміхаецца, скасоўваючы квіткі, працягнутыя вусатым айцом сямейства. Ужо восень, гэта адзін з апошніх рэйсаў, і вагончыкі напаўпустыя.…

    Чытаць далей

  • №89

    Чытаць далей

  • №88

    Чытаць далей

  • Анатоль Брусевіч (№90)

    Апошні паэт *  *  * Вяртаюся з лістападу Слядамі мёртвай вясны У горад, сонцам пракляты, Што спіць на лязе слязы.   Вяртаюся, каб пастукаць У шыбы праведных слоў, Якімі спавіты вусны І вочы блудных сяброў.   Вяртаюся, каб убачыць, Як здзейсніцца неба суд Над рэхам ціхага плачу Дажджу і смехам пяску.   Адно баюся, што…

    Чытаць далей

  • Васіль Дэбіш (№85)

    Тры дні на радзіме паэта Штрыхі да творчага партрэта Алеся Каско   Пралог Знаёмства нашае адбылося яшчэ ў далёкім 1987 годзе, калі пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры (цяпер універсітэт) мы з братам Анатолем былі накіраваныя ў Брэст: я – загадчыкам клуба брэсцкага мясакамбіната, брат – дырэктарам Дома культуры завода бытавой хіміі. Сустрэліся на літаратурным пасяджэнні…

    Чытаць далей

  • Дзеяслову – 15!

    1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова…

    Чытаць далей

  • Андрэй Федарэнка (№90)

    Вандроўка Апавяданне Ён сядзеў на Фрыдрыхштрасэ за столікам каля в’етнам­скай кавярні, у якой толькі што паабедаў (востры духмяны суп з крэветак, кавалак смажанай свініны з таксама вострай марынаванай моркваю на гарнір, дзве чаркі моцнай, 70 градусаў, кітайскай рысавай гарэлкі), і вось, без 20 еўра ў кішэні, затое з поўным страўнікам і з лёгкай душою, сядзеў,…

    Чытаць далей

  • Андрэй Хадановіч (№90)

    Дэталі Калі, зачапіўшы, казалі не “упс”, а “прабачце”, чыталі кніжкі з паперы й наогул чыталі, паэт быў піратам, і сцяг матляла на мачце. Не помню, якой краіны, – гэта дэталі.   Калі пад вышэйшым небам раслі вышэйшыя дрэвы, ты быў такім бескарысным, што ўсе карысталі, і, пагасіўшы святло, усе дзевы казалі: “Дзе вы?” Не помню,…

    Чытаць далей

  • “Дзеяслову”-15!

    «Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі! 1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Сябры “Дзеяслова”: Валянціна Аксак, Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Галубовіч, Вольга Гапеева, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Віктар Жыбуль, Наста Кудасава, Валярына Кустава, Людміла Рублеўская, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла,…

    Чытаць далей

  • Ірына Дубянецкая (№87)

    ЭДЭНСКІ САД: СТВАРЭННЕ ЧАЛАВЕКА Кніга Роду 2:4б–25   Папярэднія заўвагі Ягвісцкая традыцыя і Божае імя Пасля аповеду пра велічную і ўрачыстую боскую дзею па стварэнні свету ў Кнізе Роду 1, Святарны аўтар, які толькі што падрыхтаваў касмалагічнае прачытанне і разуменне наступных гісторый, саступае месца іншаму апавядальніку, дазваляючы сабе зрэдзьчасу каментаваць або парадкаваць старадаўні матэрыял ды…

    Чытаць далей

  • Адам Глобус (№89)

    Парыжскія казкі Зялёны сом У Сене пад Парыжам вырас велізарны, як бервяно, сом. Вырашыў той зялёны сом ажаніцца. Ён прыплыў у Парыж і запатрабаваў тры нявесты, каб было з каго выбіраць. Сом быў такі вялікі, а Парыж тады быў яшчэ такі маленькі, што парыжане спалохаліся рачной пачвары. Збаяліся, што выпаўзе на бераг і разбурыць горад,…

    Чытаць далей