-
Крысціна Бандурына (№83)
Гарадскія ланцужкі Апавяданне Мне падабалася адкрываць шафы, даставаць і мераць адзенне, якое маці схавала мне навырост. У камодах, што стаялі ў бацькоўскім пакоі, заўсёды ляжала шмат цікавых рэчаў, хоць і шмат разоў мной перагледжаных, але па-ранейшаму прывабных. Больш за ўсё мне падабаліся маміны цені, цэлы набор з трох маленькіх паверхаў рознакаляровых квадрацікаў. Яны былі яркія,…
-
Стаў вядомы шорт-ліст прэміі “Залаты Апостраф”
Рэдакцыя “Дзеяслова” абвесціла шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты Апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца ў Галерэі TUT.BY падчас адкрыцця VI Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Паэзія Аксана Данільчык. Час знешняй адсутнасці. Вершы. №84 Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма. №80 Міхась Скобла. Кансервацыя…
-
Вера Лойка №85
Шведскія канікулы Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то Швецыя безумоўна – з аэрапорта Арланда. І пачатак гэты можа мець розны настрой, мяне, да прыкладу, у першую гадзіну знаходжання на шведскай зямлі наведвала думка – і чаго гэта мне не сядзелася дома, што я тут згубіла? Нічога не згубіла, гэта чыстая праўда, а вось калі б…
-
Леанід Філатаў (№85)
Пра Хвядоса-стралка, здатнага дзецюка Казка для тэатра на матывы расейскага фальклору (Фрагмент) Пераклад з расейскай мовы Макса ШЧУРА. Скамарох-весялун Верце ці не верце, а жыў на белым свеце стралок Хвядос – сама хвацкасць ды маладосць. Выглядаў Хвядоска не брыдка й не боска: ні румяны, ні бледны, ні багаты, ні бедны, ні ў псоце, ні…
-
№81
-
Свежы “Дзеяслоў”
Паэзія Уладзімер Арлоў. Алека. Балканская балада. Анатоль Зэкаў. Белае і чорнае. Вершы. Віктар Слінка. Вымаўленае ўслых. З новай кнігі “Элегія звароту”. Воля Чайкоўская. Зялёная тонкая вечнасць. Вершы. Мікола Кандратаў. Галасы. Вершы. Андрэй Козел. Верш недапісаны лёг на стале… Вершы. Проза Віктар Казько. На кручку. Нізка апавяданняў. (Працяг). Валерый Казакоў. «Чорны кот». Раман.…
-
Вольга Чайкоўская (№85)
* * * я хацела б пераўтварыцца ў журавіну або у кроплю вады зліцца з ландшафтам згубіцца ў лесе застацца тут назаўжды я хацела б зрабіцца разгубленай і бездапаможнай згубіць квіток пашпарт забыцца на асцярожнасць я хацела б развучыцца плакаць наогул забыць што такое слёзы зразумець як правільна і не балюча але не…
-
Усевалад Сцебурака (№84)
БЛІЖЭЙ ДА ЗЯМЛІ * * * У апошняй зямной сваёй хаце жыць на высокім паверсе? – Ды ну! Памрэш вось, і жонка скажа суседу: – Вова, памажы ты знесці труну. Ён скасавурыцца кісла, плячыма пацяпне – Я-та – сусед, гуманіст, вядома, ды толькі – не! Я за сваё жыццё нацягаўся раяляў ды газавых пліт а…
-
Вольга Мікалайчык (№84)
Кара Апавяданне Маім пабрацімам беларусам, што пакінулі свой апошні выдых на ўкраінскай зямлі – Міхасю Жызнеўскаму, Алесю Чаркашыну, Паўлу Шарамету, жывым – Сябро, Караю, – усім беларусам у АТА прысвячаецца… У сне я не адчуваў холаду, я заснуў, стоячы на варце блокпаста, ведаючы, што магу прачнуцца ў… труне, бо нябожчыкі не спяць, іхняе цела…
-
Ігар Бабкоў (№84)
Эва Дамініка: лінія фронту Аповесць (Фрагмент) 1. Ліст аніяк не хацеў канчацца. Ён пераваліў за шасцідзясятую старонку, а канца ўсё яшчэ не было бачна. Звычайна яна пісала сябрам кароткія паэтычныя пасланні, дадаючы потым на палёх каментары. Яна называла іх эцюдамі і пазначала опус, як у музыцы, хаця і не заўсёды адсылала сваім адрасатам. Ёй важна…
-
Дзеяслоў №84
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае. Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея…
-
Аксана Данільчык (№84)
Час знешняй адсутнасці * * * Памяці таты Баюся страціць цёплае дыханне зямлі ў пасляпаўдзённы час калі я болей не пачую гукаў жывых істот схаваных у лістоце і сонца ў лёгкай радаснай дрымоце стамлёнага ад нечаканай працы слядоў не ўбачу на сваіх далонях і рухі ценяў на ваконнай раме і дом напоўнены святлом і…
-
Гіём Апалінэр (№83)
Бестыярый, або Арфееў картэж Элеміру Буржу Пераклад з французскай мовы Андрэя ХАДАНОВІЧА. Арфей Глядзіце, як шляхетна і выразна Малюнкі ўсё тлумачаць падрабязна: Здаецца, што святло гаворыць урачыста Вучонай моваю Гермеса Трысмегіста. Чарапаха Ляціць з фракійскага выраю Мой спеў, святло несучы, Бо панцыр зрабіўся ліраю, І ўсе звяры – слухачы! Конь Трымаеш лейцамі…
-
Зараслава Камінская (№83)
Гульня словаў Апавяданне 27 кастрычніка, 3:37 раніцы Па яго прыйшлі а палове на чацвёртую. Максім ведаў: хапун пачынаецца ў гэты час. І быў бы расчараваны, каб яго не забралі вось так, традыцыйна, сярод ночы: то б значыла, што там, на тым баку, ставяцца да справы несур’ёзна і нічога ў іх не атрымаецца. А…
-
Свежы “Дзеяслоў”
Пабачыў свет новы 83-ці нумар “Дзеяслова”. Нумар адкрывае новая аповесць Уладзіміра Арлова “Дом з дамавікамі”. Гэта ўжо трэці па ліку новы твор вядомага палачаніна, апублікаваны ў нядаўнім часе (пасля “дзеяслоўскіх” “Танцаў над горадам” і “нашаніўскага” “Чорнага чалавека на зялёнай канапе”). Таксама ў рубрыцы проза вартыя ўвагі апавяданні Вінцэся Мудрова, Паліны Качатковай, Зараславы Камінскай, Юльяны Пятрэнка,…
-
№80
-
Валерыя Кустава (№82)
Ад яго – да сябе * * * Чакаеш гэтае дурное цудоўнае лета паўжыцця. А яно прыходзіць – і ўсё не такое, няправільнае. Адно ратуе – калі ў парыве па- чуцця, нехта ён кажа: – Хачу пабачыць зноў твае мокрыя валасы раніцай. Варшава, ліпень 2014 * * * …Яна прасіла – стану…
-
Макс Шчур (№82)
Уратаванне Кацярыне М. Ніхто не дасць нам вызвалення… Інтэрнацыянал Самае смешнае, што я насамрэч была побач з месцам здарэння ў тую гадзіну, калі ў шэрагу іншых ахвяраў невядомага піратэхніка атрымала ганаровае права быць пахаванай у маўзалеі сваёй улюбёнай падземнай станцыі, бадай, найпрыгажэйшай у горадзе – акурат кіравалася з рэпетытарства дамоў, і тут такое. Не,…
-
№79
-
Ігар Канановіч
ВЯСНА ПРЫЙШЛА Вясна прыйшла, нібыта пад прымусам, У гэту бледна-шэрую тугу. Пан Красавік! Хоць ты парадуй “плюсам”! Вясна прыйшла – паверыць не магу! НАЧНОЕ ДЗЯЖУРСТВА Увечары вецер-пастух пагнаў статак хмараў на поўдзень. Ох і дояць жа там бліскавіцы! ПРАДВЕСНЕ Гэты сонечны захад, дзе хмараў разлёт, Абяцае сезон неспакою! У вачах, адчуваю, ламаецца лёд.…