-
Валерыя Кустава (№82)
Ад яго – да сябе * * * Чакаеш гэтае дурное цудоўнае лета паўжыцця. А яно прыходзіць – і ўсё не такое, няправільнае. Адно ратуе – калі ў парыве па- чуцця, нехта ён кажа: – Хачу пабачыць зноў твае мокрыя валасы раніцай. Варшава, ліпень 2014 * * * …Яна прасіла – стану…
-
Макс Шчур (№82)
Уратаванне Кацярыне М. Ніхто не дасць нам вызвалення… Інтэрнацыянал Самае смешнае, што я насамрэч была побач з месцам здарэння ў тую гадзіну, калі ў шэрагу іншых ахвяраў невядомага піратэхніка атрымала ганаровае права быць пахаванай у маўзалеі сваёй улюбёнай падземнай станцыі, бадай, найпрыгажэйшай у горадзе – акурат кіравалася з рэпетытарства дамоў, і тут такое. Не,…
-
Ігар Канановіч
ВЯСНА ПРЫЙШЛА Вясна прыйшла, нібыта пад прымусам, У гэту бледна-шэрую тугу. Пан Красавік! Хоць ты парадуй “плюсам”! Вясна прыйшла – паверыць не магу! НАЧНОЕ ДЗЯЖУРСТВА Увечары вецер-пастух пагнаў статак хмараў на поўдзень. Ох і дояць жа там бліскавіцы! ПРАДВЕСНЕ Гэты сонечны захад, дзе хмараў разлёт, Абяцае сезон неспакою! У вачах, адчуваю, ламаецца лёд.…
-
Алесь Разанаў (№81)
Зацемкі з зімовага саду Чытаем верш. Сваёй назвы ён не мае і сам увесь з’яўляецца назвай да таго, што кранае, што выяўляе, што вымаўляе, і называецца па першым радку “Мой сад у снезе па калена…”, аўтар Алесь Пісьмянкоў. Жыццёпіс Алеся Пісьмянкова чапаць не будзем, зазначым толькі, што распачаўся ён у 1957-м, завершыўся – абарваўся –…
-
Лі Хэ (№81)
Пераклад Леаніда Дранько-Майсюка. Пра пустэльніка Джао Шэна Складаная вельмі кухарства навука, Аднак жа навукай валодае гэтай Старэйшая жонка – карэнне бамбука На блясе высмажвае добра нагрэтай. І жонка сярэдняя з працаю цяжкай Таксама спраўляецца, не наракае – Таўчэ яна рыс таўкачом, і, як яшма, У ступе той рыс калярова іграе. Зіма на парозе,…
-
Даша Бялькевіч (№80)
Кветкі і цыгарэткі НЕ МУЗЫКА Я глядзела на свет, А трэба было глядзець пад ногі, Каб не спатыкнуцца і не расцягнуць звязкі. Спачатку прывязкі, пасля перавязкі, Тынкоўкі-замазкі, адмазкі, Бязглуздыя казкі… Зноў маўчыць тэлефон. Цела – фон. Для гульні ў сЭксафон. Гэта проста джаз… Jazz for pleasure Jazz for fun А пасля – ў цэ-ла-фан, Выкінуць,…
-
Віктар Жыбуль (№80)
ПРЫВІТАННЕ! Нехта вылез з-пад гурбы засохлай лістоты, схаванай у дуба дуплістага цень. Прывітанне! Я не ведаю, хто ты, але добры дзень! Нехлямяжы, як куча паўзучых вушанак, абматаны аблезлым, смярдзючым рыззём, ён бразгоча гірляндаю ржавых бляшанак і жуе чарназём. Я на неба гляджу – там гудуць самалёты і ў далёкія клічуць мяне гарады. Прывітанне – не…
-
Уладзімер Арлоў (№80)
Паэтычны фэст у Друскеніках Балада твой арганізм атручаны паэзіяй яе падаюць на сняданак у каве з аўтамата ў яечні з беконам у зялёнай і чорнай гарбаце чорная рыфмуецца з турмой чытаеш верш Ліст начальніку турмы на экране пераклад літоўская і англійская нехта з вязняў у 1937-м надрапаў на тынку РАДЗІМА так і засталося…
-
Віталь Рыжкоў (№79)
Анклаў (95 bpm) Унутраны горад – як верш з адзінай метафарай: пляскаты й просты. Па ім у імжы вострай лёгка прайсці ад мяжы да мяжы – абы было з кім. Яго архітэктар сам, відаць, і не думаў, як тут будзе жыць: ён ставіў мост у разліку, што рака сама прабяжыць пад мостам. У самым цэнтры…
-
Алесь Кажадуб (№79)
Далёка ад радзімы Байкі пра пісьменнікаў Папера для сала Вядомы ў свой час пiсьменнiк Пiлiп Пестрак быў аўтарам прыжыццёвага збору твораў у чатырох тамах. У кожным з тамоў было не менш за пяцьсот старонак, i таму рукапiсы патрабавалi вялiкiх намаганняў. Iх трэба было не толькi напiсаць ручкай на паперы, але i надрукаваць на машынцы, прачытаць,…
-
Святлана Алексіевіч (№1)
Матыў калыханкі — Я зараз усё гэта зьбяру… склею ў памяці… Колькі гадоў прайшло, убачу па тэлевізары фільм пра вайну, нават кепска – плачу. Сын пачне суцяшаць, прашу: “Адыдзі”. Хутка памру… урачы ўжо ня ўтойваюць… ды і адчуваю… Застанецца хата… рэчы… А пачуцьці? Дзе яны? Куды яны дзяюцца? Сыходзяць? Узяла сшытак, пачала пісаць. Кінула. Колькі…
-
Лада Алейнік (№78)
Дзядзькаванне: звычай ці міф? Праблема сацыялізацыі асобы ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” Тэрмін “сацыялізацыя” пачаў выкарыстоўвацца пры канцы ХІХ стагоддзя ў амерыканскай сацыялогіі. У 1896 г. у артыкуле “Сацыяльны кантроль” яго выкарыстаў Эдвард Рос, адзін з заснавальнікаў амерыканскай сацыялогіі і сацыяльнай псіхалогіі. У 1897 г. амерыканскі сацыёлаг Франклін Гідынгс надрукаваў кнігу “Тэорыя сацыялізацыі”.…
-
Кустава – Турбіна (№78)
Любоў Турбіна: «У Маскве я адчуваю сябе больш беларускай, чым у Мінску» Упершыню мы сустрэліся са спадарыняй Любоўю на вечарыне памяці Рыгора Барадуліна ў Доме Нацыянальнасцяў у Маскве, якую зладзілі беларусы і апантаныя беларушчынай масквічы. У часе імпрэзы спадарыня Люба чытала свае пераклады невядомых дагэтуль барадулінаўскіх вершаў з уласнага архіва, а таксама знаёміла аўдыторыю з…
-
Ігар Сіроткін (№78)
Паноптыкум У імкненні да ідэалу, Добраахвотна прызнаўшыся, Вязнік-назіральнік Ідэальнай турмы Ва ўзнагароду За ўсе правіны П’ю асалоду Канчатковай бязвольнасці Кожнага руху. У імкненні да ідэалу, Добраахвотна з’явіўшыся, Праз люстраныя дзверы Камер Сузіраю калекцыю Дзіўных экспанатаў-братоў… Мой ідэальны Наглядчык Без напружання, З асалодай Назірае Кожнае дзеянне. Чарговыя ўцёкі – Не больш, Чым частка пакарання. У…
-
Леанід Галубовіч: «Жыццё схіляла мяне да разгадкі смерці…»
Леанід Галубовіч – шэры кардынал беларускай паэзіі і крытыкі – нядаўна адзначыў сваё 65-годдзе выхадам кнігі выбранага «Поўня». Але ва ўмовах поўнай свабоды выказвання твор цэніцца не сам па сабе. Значна важней выглядае трыбуна, з якое ён агучаны. Нягледзячы на пастуляваную адсутнасць іерархій, літарацкія асяродкі падзелены амаль неадольнымі платамі і аплеценыя дротам, па якім пушчаны…
-
Андрэй Федарэнка (№76)
Шчасце Апавяданне І. Пачаць з таго, што Шаўцоў-Бузук напісаў раман. Не, ён не быў прафесійным літаратарам, адукацыю меў – будаўнічае ПТВ, і працаваў па сваёй спецыяльнасці – мулярам-бетоншчыкам чацвёртага разраду. Гадоў яму было за 50. Жыў ён з “падсяленнем”, займаючы ў кватэры адзін пакой з трох – разам з чужымі людзьмі: муж, жонка, сынок 8…
-
Адам Глобус (№77)
Смерць ад вялікай любові Кароткая аповесць пра захапленні Шмат хто з тых, каго я добра ведаў, паміралі ад вялікай любові і ад вялікага кахання. Яны не проста паміралі і пакутвалі, яны памерлі менавіта ад свайго моцнага захаплення. Кажу без жартаў. Якія могуць быць жарты каля магілы добрых людзей? Сам падумай. Мяне нават каля магілы праклятага…
-
Мікіта Найдзёнаў (№77)
* * * Паўсюдна піліцца бабло, А ты прыгожая такая. Цябе я з танцаў сустракаю, ды помню: піліцца бабло. Твой кожны вершык – пра каханне. У ім твой роздум і настрой, Як ты са мной, альбо з сястрой. Таннеюць акцыі кампаній. Паўсюдна піліцца бабло, І грошы дзеляцца няроўна. А ты адна, як Бандароўна. І што…
-
Анатоль Брусевіч (№76)
Цішыня Калі на пыл шляхоў спадзе трывога І вернецца нарэшце Цішыня, Суцеш яе: яна шукала Бога, Але нікога так і не знайшла. На жаль, не ўсе шляхі вядуць да Пана. Ёсць шлях, які вядзе да Цішыні. На ім няма ні горшых, ні абраных, А толькі вершаў бледныя агні… Маё акно Маё акно без поўні і…
-
Вольга Гронская (№76)
* * * Хочаш, я раскажу табе казку? Сядай. Паслухай. Калісьці жылі на свеце шкляныя людзі. Каб не загінуць, баяліся рэзкіх рухаў, абдымкаў і нават дотыкаў. Раптам будзе балюча? Ці – нечакана – удар па пальцах? Або, што намнога горш, разаб’ецца сэрца? І людзі рашылі проста не дакранацца і жыць на адлегласці крокаў, вялікіх тэрцый,…