-
Аксана Спрынчан (№122)
Пахне лёс мой любістай * * * . вер.шы як людзі ў . радзімках . літараў і і ё і знакаў прыпынку . .і нава.т як верш без знакаў. радзімкі ў абрысах літар і нават паміж радкамі пакінулі .нам паэты найлепшыя .знаўцы радзімка.знаўства . . . * * * снег растае найперш вакол…
-
Леанід Галубовіч (№122)
…І будаваць надзеі храм * * * У маёй галаве – цэлы свет існуе, які разам са мною сканае. Трэба неяк яго ўратаваць – волю даць, вонкі выпусціць, покуль не позна… ЗАЗІМАК На вуліцы – паўзімы. Там – дрэвы, нібы хімеры, нахохленыя дамы, гандлёвых радоў галеры; ледзь-ледзь – нібы ўроскід –…
-
Уладзімір Даніленка (№122)
Смех начнога пана Апавяданне з нізкі “Сямейныя хронікі” Вуліца была застаўленая матацыкламі, роварамі, коньмі ды аўтамабілямі. Канец чаргі спускаўся з узгорачка да сядзібы святара Маська, а пачатак упіраўся ў падвор’е Бенядзя Піліпчука. Пад крыкі пеўняў над Тураўцом заходзіла сонца. Жавала жвачку худоба, і скрыпелі калодзежныя калаўроты. – Ты чаго прыйшла? – спытаў Бенядзь і заварушыў…
-
Віктар Казько (№118)
Дождж на бульбу З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі” Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў цыкл…
-
Ксенія Фёдарава (№118)
Мост Апавяданне 26.09.2021 – пачатак Зараз пакрысе надыходзіць восень, і я міжволі прыгадваю тую самую. Не хачу ні вяртацца туды, ні рабіць гэтую падобнаю да той. Не кажу, што мне цяпер нешта не падабаецца ў маім жыцці і што я сумую па мінулым. Мінулае само вылазіць у цяперашні час, выяўляецца ў дробных элементах надвор’я ды…
-
Уладзімір Мароз. Анкета (№121)
Чым бачыцца Вам літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Што падштурхнула Вас да пісьменніцкай дзейнасці. Ці памятаеце свой творчы дэбют? Каго Вы лічыце сваім літаратурным “хросным бацькам”?
-
Фелікс Баторын (№121)
Ужо нас мала, ды яшчэ мы ёсць ЛЯ РУЧАІНЫ (З народнага) Мые дзеўка ў ручаіне Ножкі белыя свае І самой сабе ці плыні Ціха песеньку пяе. Пад’язджае неспадзеўкі У вазку шыкоўным пан. – Добра ты спяваеш, дзеўка. Твар прыгожы твой і стан. Бачу я ў табе пароду. Я ж пародзістых люблю, І цябе,…
-
Франц Сіўко (№121)
Манерка Апавяданне Вады ў фабрычнай асадзе1 Міжрэчча ў любую пару года са збыткам. Асабліва ўвесну, калі пачынаецца на рацэ паводка, і яна, знябыўшыся за зіму пад сцюдзёным лядовым панцырам, весела шугае праз край берага ў прырэчную лагчыну, у так званы Халуй. Дзе надалей і застаецца да радасці спачатку жаб, што з прыходам цёплых дзён аздабляюць…
-
Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў
ЛІТУРГІЯ ЧАСУ I Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх; і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у Мой спакой. Псалтыр 94:10-11 Сорак гадоў… Сорак гадоў… Сорак… Ты перайшоў шляхам нязнаным мора. Ты абхітрыў лёс незайздросны рабства. Волі віры…
-
Васіль Аўраменка (№121)
Боль і рацыя Нябачны палёт ці адвечны шлях Алеся Разанава Ёсць такое выслоўе: не вер таму, хто больш гаворыць, а вер таму, каму больш баліць. А каму цяпер баліць больш за ўсіх? Напэўна ж, Украіне і ўкраінцам. Але і беларусы не самы шчаслівы народ, бо жывуць зусім не ў Бога за пазухай, а на…
-
Дар’я Палынская (№121)
“З днём нараджэння!” Апавяданне Белыя – італьянскія, між іншым! – міжпакаёвыя дзверы ад злоснага ўдару толькі лёгка адспружынілі ад сцяны і проста ціха зачыніліся. “Нават тут не змог эфектна”, – хіхікнула пра сябе Воля і падміргнула ўласнаму адбітку. Яна сядзела за сталом перад невялічкім круглым люстэркам і дарабляла макіяж. Ëй падабалася, як яна выглядае. Ну…
-
Віктар Жыбуль (№121)
Святламузыка ХАПАЦЦА Хапацца за выратавальнай саломінкі канец, хапацца за пакамечаны пусты гаманец, хапацца за руку, працягнутую ворагам, хапацца за кашаль сухотнага хворага, хапацца за старую шчарбатую брытву, хапацца за вызубраную не тую малітву, за ржавыя свердзелы, коўзкія дошкі, за шэрхлы кавалак бычынай ляпёшкі, за дробную мэту, за марную працу хапацца, хапацца, хапацца, хапацца! Хапацца…
-
Васіль Аўраменка (№120)
Імправізацыя і сэнс Парадоксы Рыгора Барадуліна Барадуліна чытай удумліва, не спяшай па слоўных хвалях бег… Думка нараджаецца раней за слова. Як імпульс, як ток, як прамень святла альбо зрух у студзяністай глыбіні спакою. Так думаюць мысляры і адмыслоўцы. Але, чытаючы Барадуліна, я заўважыў, што слова можа апярэджваць думку. Слова-гук нараджаецца на нейкую долю секунды раней,…
-
Ігар Бурсевіч (№120)
Як мяне “выпраўлялі” Успаміны пра ГУЛАГ Арышт Пасля заканчэння Ленінградскага індустрыяльнага інстытута ў 1937 годзе ў якасці маладога інжынера-электрыка я прыехаў у горад Іванава, што ў Расіі. Знайшоў Іванаўскі шклотрэст, звяртаюся ў аддзел кадраў з накіраваннем. “Добра, – кажуць, – афармляйцеся. Вось вам анкеты, пішыце аўтабіяграфію”. Усё зрабілі па закону. Пытанні ў анкеце былі…
-
Вольга Ляснюк (№120)
Восень. Персанажы З кнігі [без іроніі] Прачнемся Як заўсёды, схапілі ноч за розныя канцы, і кожны пачаў цягнуць да сябе. Разарвалі. Табе дастаўся ранак, а мне – вечар, а з рэшты пашыем шторы і занавесім вакно. Ад усіх. Будзем спыняць гадзіннікі на паўслове, а потым гуляць у даміно. Хто прайграе, той мае права на здраду.…
-
Алег Дашкевіч (№120)
Хмара Два апавяданні Сон пасля катастрофы Канец красавіка, сядзім з сябрам у ягонай кватэры на бульвары, п’ём гарбату і глядзім у вакно. За вакном цёткі, захутаныя ў капюшоны і шалікі, выгульваюць сваіх сабачак. – Трыццаць гадоў пасля катастрофы… – кажа сябра і сумна так пасміхаецца. – Мне акурат сон прысніўся. Сёння… Але перад тым я…
-
Наста Кудасава (№120)
…ПРОСТА НАБЫЦЦА ТУТ * * * Паглядзі, колькі жыццяў вандруе ўва мне! Паглядзі, як сусветы гараць унутры асалодай нясцерпнай! Гэта я – выкшталцоны алень, я – раз’юшаны дзік, гэта я сплю на ладажскім беразе ўсцешанай нерпай. Паглядзі, паглядзі, я – у кедры сібірскім арэх. Я – касматы какос – грэю брушка ў спякотлівай…
-
Анатоль Івашчанка (№119)
* Дыялог на задніх сядзеннях. Данік: “Тата, што было першым – курка ці яйка?” Тата (глыбакадумна): “Ну, гэта вельмі складанае пытанне. Чалавецтва б’ецца над яго разгадкай шмат стагоддзяў…” Яна: “Тата, гэта ж вельмі проста. Бог стварыў яйка, і з яго вылупілася куранятка”. Данік: “А хто ж яго выседжваў?!” Настуня: “Бог, хто ж…” 10/04/17 *…
-
Сяргей Лебедзеў (№119)
КРАЙ ЗАБЫЦЦЯ Раман Прадмова аўтара да выдання ў Беларусі Гісторыя гэтай кнігі пачалася даўным-даўно, у маім савецкім дзяцінстве. Сваіх родных дзядоў я не застаў жывымі. Пра дзеда па бацьку я зусім нічога не ведаў, апроч ягонага імя па бацьку. Пра яго не размаўлялі і не згадвалі, як і пра шматлікіх іншых родных, якія нібыта натуральным…
-
Валянціна Аксак (№119)
Жыві, як і я. Навырост Перад канцом свету У дзень, калі пачалася трэцяя ўсясветная, адзін знакаміты майстар па наладжванні зроку зрабіў мяне добра відушчай. Увесь гэты час пасля той сустрэчы з чараўніком лазера й скальпеля я думала пра марнасць медычнага поспеху. Навошта цяпер мне шматколернасць неба, якое так раптам згубіла вясёлку. Сёння ўрэшце даўмелася,…