-
Анатоль Астапенка (№№83-84)
Гросмайстар беларускага слова Уступ Сон Сон. Сон. Ноччу, бязлюднай і цёмнай, Іду па зямлі. Вышэзны і лёгкі, Пакалыхваюся ад тугі. Галава прыгнута пад небам. Я плачу. Зоркі – слёзы мае. Спяць гарады і вёскі, Я над імі іду. Высокі, пахілы і лёгкі, Пакалыхваюся ад тугі. Шукаю шэрую вёску, Вёску сваю. Стральцоў… Празаік, паэт, літаратурны…
-
Наста Грышчук (№115)
Некароткі тэкст пра кароткі спіс Гедройця: нататкі сябра журы Уступ (лірычны). Свята, якога з намі няма Дзясяты сезон прэміі Гедройця мусіў скончыцца святам. Уявім сабе здаровую краіну з дробнымі буржуазнымі каштоўнасцямі, між якіх – развіты кніжны рынак. Натуральна, “дробныя буржуазныя каштоўнасці” тут варта чытаць са станоўчай канатацыяй: не ў сэнсе ленасці і сытага атуплення,…
-
Барыс Пятровіч (№115)
Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто З нізкі “Спецкар” Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў…
-
Васіль Быкаў (№114)
«Мне вельмі шкада твайго трапяткога сэрца…» Выбраныя старонкі з лістоў Васіля Быкава да Генадзя Бураўкіна 1. Гена, дарагі дружа! Дзякуй табе самае шчырае за тваю памяць і асалоду, якую мне далі твае радкі. З вялікім задавальненнем праглынуў за адзін раз усю кніжку і адразу ж пішу пад самым непасрэдным уражаннем1. Што ж, можна цябе павіншаваць…
-
Марыя Бадзей (114)
Дым і мёд * * * Позірк робіць прадметы існымі І прыўлашчвае небыццё. І таму, калі я гляджу на дрэвы, У маім воку столькі бярвёнаў. МАЛЫ ТРАСЦЯНЕЦ Моль, што віецца над вокам – Ты думаеш, яно – кветка? Ці кавалак тканіны? Узор пераплеценых нітак райка? Галіна б’ецца аб шкло – Зацвярдзелы…
-
Павел Булаты (№114)
Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае” Пра тэму філаматаў нельга сказаць, што яна дасканала і вычарпальна даследавана. Галоўныя факты, ацэнкі, абставіны і акалічнасці “гучнага судовага працэсу” ў гістарыяграфіі добра вядомыя. Але ўсё ж агульны стан вывучанасці філамацкай справы дарэчы будзе ахарактарызаваць загалоўкам “Паданне пра філаматаў”,…
-
Вольга Бабкова (№114)
Белы крыж на чорным кенатафе, альбо З Міцкевічам у Канстанцінопалі …Калі нада мною стане смерць, то маюць дочкі і ўнукі мае душою маею пячалаваці… З тастамента татарскага князя Троцкага павета Асмана Абрагімавіча. 1566 г. Ва ўтульным мінскім скверы, дзе ўражваюць шаты каштанаў і ўсё лета цвіце шыпшына, прысеў прыгожы чалавек – Міцкевіч. Калісьці тут быў…
-
Генадзь Бураўкін (№113)
Служыў праўдзе Пра адно літаратурнае сяброўства «З перакананнем, што пачуцці сяброўства даўжэйшыя за жыццё» Генадзь Бураўкін не пакінуў успамінаў, хоць Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін (дый каб толькі яны) настойвалі на гэтым. Спачатку Генадзь Мікалаевіч пазбягаў пісьмовага стала, бо меркаваў, што яшчэ зарана брацца за працу, гаварыў: «Калі Васіль Быкаў напісаў успаміны, я зразумеў, што…
-
Адам Глобус (№111)
Лявон Словы пра рокера Лявона Вольскага Абаяльнасць У Лявона Вольскага ёсць прыродная абаяльнасць і мастакоўскі артыстызм. Таму ў нашым простым свеце, дзе ўсе добрыя знаёмыя і адно да аднаго звяртаюцца на «ты», Лявон можа без усялякай напругі звяртацца да людзей на «Вы». Яму пасуе гэткая выхаванасць і grzeczność, калі хочаце. Некаторыя з нас спрабавалі…
-
Сяргей Законнікаў (№110)
Адзінота Паэма Дачцэ Алёне Вершы гавораць пра тое, аб чым маўчаць. Х.М. Энцэнсбергер Зачын Ноч. Я – адзін… Ды недзе там, удалечыні, Загучала нечаканая, дзіўная нота: Гэта на душэўныя, сігнальныя агні Адгукаецца спадарожніца – адзінота. За вакном – неба зорнае. Звініць цішыня, Але амаль нячутна, ледзьве ў вушах жывая. Мелодыю космасу…
-
Уладзімір Някляеў (№110)
Гэй бэн гіном Раман Бацьку Пракопу, маці Анастасіі, Крэву і Смаргоні …і ніколі я не паміраў. Янка Купала Пазбегчы гэтага немагчыма, але можна грэбаваць усім гэтым. Луцый Анэй Сэнэка І Першага ліпеня 1942 года, прачнуўшыся з ранішнім сном, у якім убачыўся яму Хрыстос, Іван Луцэвіч чыста пагаліўся, папырскаўся адэкалонам “Духмяны гарошак”, надзеў…
-
Раіса Шастак (№110)
Ну і ню, або Аголены боль Рэцэнзія на кнігу Міколы Гілевіча Гілевіч М. Ню: Выбраныя вершы / М. Гілевіч, мастак А. Ксёндзаў. – Мінск: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2020. – 94 с.: іл. Мне ўсё ці амаль што ўсё падабаецца ў гэтай кнізе. Ад назвы, суперлапідарнай ды інтрыгоўнай, да вызначэння накладу. Вокладка кнігі выбранай лірыкі Міколы…
-
Кася Іофе (№109)
Акварэль у клетачку* Загадка Моц узнікае штоноч мацаваннем дрэў, Целы іх цягне: паперу і цэлюлозу. Чорнымі кроплямі мокне ў зямлі і слове. Гронкамі гневу – той спеў, што саспеў, сагрэў Сокі нявінных. Віно – не такія лозы. Рукі твае вінаватыя. Рукі – ловы. Мысленне роспачы распачынай, бяздумны: Гэтак загадка на захадзе сонца гіне. Гэтак…
-
Віктар Ярац (№109)
Уверцюра прадвесня БАЛГАРСКАЕ ЛЕТА Чыё імя над берагам па літарах Дарыў птах неспакойнай вышыні, а мора гулам безупынна клікала з якіх дарог, з якой далечыні, чый голас, кім у гэты дзень пачуты, чыю хаду, ацэньваюць якой секунды і мінуты ўсё золата вякоў усіх мацерыкоў? * * * Адрасы з вясны ляцяць у…
-
Адам Глобус (№109)
Цой Словы пра рок-зорку Колеры Цой – мастак. Таму выбар колераў быў у яго невыпадковым. Віктар Цой свядома апрануў на сябе чорны, праўдзіва-чорны, радыкальна-чорны, рэвалюцыйна-чорны колер. Ён выбраў колер баявой анархіі, колер сцягоў, што ўздымаюцца над галовамі вольных анархістаў, колер рэвалюцыі. Аскетычна-чорны Цой працаваў качагарам. Ён закідваў вугаль у агніста-чырвоную пашчу чорнай печы. Чорны Віктар…
-
Янка Вольская (№109)
Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю Пераднавагодняя аповесць. Фрагмент Жана Іосіфаўна сядзела ў кабінеце і чакала планёрку. За вакном, якое па загадзе зверху было ўжо ўпрыгожана папяровымі сняжынкамі напярэдадні Новага года, кружляў ранішні снег, асядаў на лапінах вялізных сініх ялінаў, што разрасліся магутнымі слупамі каля ЖЭСу нумар 88. Насупраць, каля крамы “Віцебск”, мітусіліся шкаляры, а…
-
Інгер Бротвайт (№108)
Гэта таксама вада Эсэ Быць пісьменніцай – цяжкая праца, але таксама пісьменніцтва вызваляе нас ад сумневу і роспачы, адпускае пад ясныя пробліскі радасці. Паспрабую расказаць пра пісьменніцтва агулам, але праз уласны досвед. Я пішу, каб мысліць і разумець, каб быць у гэтым свеце, які так часта немагчыма зразумець. Я пішу, таму што яшчэ маю надзею.…
-
Караткевіч (№108)
Дарагі Валодзя, Уладзімір, Ладысь, Ладымер… Невядомыя лісты Уладзіміра Караткевіча да Уладзіміра Лучука №1 16 красавіка 64 г., Чалябінск Дарагі Валодзя, Уладзімір, Ладысь, Ладымер – выбірай сам сабе імя па густу і менавіта так буду звяртацца! Божа мой, як недарэчна і як непрыгожа ўсё так атрымалася, браце. Ты (давай перайдзем ужо, сапраўды, на ты,…
-
Артур Камароўскі (№108)
Называй маё цела * * * даставаць гэтую крохкасць класці побач з бразільскім імем на шалі хто пераважыць – няхай цела маё суцяшае няхай дорыць яму коды і ўзоры далёкіх галактык дзе ні крохкасці, ні найменняў толькі зорнага дыхання дотык няхай лепіць яму сутнасць аблічча й абрысы адной неадрыўнай міжгалактычнай рыскай пазбавіць выразных мужчынскіх…
-
Анастасія Макоўская (№107)
Канцэпцыя Вялікага злодзея Новае прачытанне раманаў “Злачынства і пакаранне” Фёдара Дастаеўскага і “Пошукі будучыні” Кузьмы Чорнага Ніводная нацыянальная культура не існуе ізалявана, ва ўсёй сваёй самабытнасці яна так ці інакш жыве і развіваецца ў рэчышчы сусветнай культуры, з’яўляецца яе неаддзельнай часткай. Менавіта таму для гэтай работы была абраная форма параўнання: яна дазволіць нам вывесці сваё,…