12/24/2013 

Архіў нумароў:















































































































Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
Каталог TUT.BY






  • Залаты Апостраф - 2009. Абіраем пераможцаў! / 04.03.2010
    Прагаласаваць за лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі "Залаты Апостраф" цяпер можа кожны ў ЖЖ-суполцы часопісу "Дзеяслоў". Галасуйма!

  • Дзеяслоўскі конкурс: падвядзеньне вынікаў / 30.12.2009

    26 сьнежня былі падведзены вынікі конкурсу літаратурна-крытычных твораў "Беларуская літаратура ХХІ ст.: тэндэнцыі, постаці, персьпектывы".
    Рэдакцыя "Дзеяслова" віншуе пераможцу конкурса Маргарыту Аляшкевіч (за тэкст "Улюбёная гульня"), а таксама іншых лаўрэатаў -
    Ірыну Блоцкую (у суаўтарстве з Кшыштафам Хофманам);
    Марыну Весялуху;
    Веру Гарноўскую;
    Сяргея Грышкевіча;
    Алену Карп;
    Кшыштафа Клешча;
    Алесю Лапіцкую;
    Аркадзя Несьцярэнку;
    Юнэлю Сальнікаву;
    Алу Савіцкую.

    Для канкурсантаў былі зладжаны майстар-класы з удзелам журы конкурсу - Міхася Тычыны, Ірыны Шаўляковай, Сяргея Дубаўца, Алеся Пашкевіча, Анатоля Івашчанкі.
    Акрамя сьвежых нумароў часопісу ды кніг, усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі новую кніг Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Замова ад страху", што выйшла ў серыі "Бібліятэчка часопісу "Дзеяслоў", падпісаную аўтарам.
    Рэдакцыяй часопісу было вырашана ладзіць падобныя конкурсы літаратурна-крытычных твораў штогадова.
    Фотаздымкі з конкурсу "Беларуская літаратура ХХІ ст.: тэндэнцыі, постаці, персьпектывы".


  • Прэзентацыя кнігі Дзьмітрыя Плакса / 17.05.2009
    Традыцыйныя Дні культуры Швецыі ў Беларусі, што ладзяцца Пасольствам Швецыі ў Менску ўжо ў восьмы раз і сёлета пройдуць з 20 траўня па 17 чэрвеня, адкрые прэзентацыя першай беларускамоўнай кнігі вядомага мастака, паэта, драматурга, празаіка, журналіста і перакладчыка Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”.
    Прэзентацыя адбудзецца 20 траўня ў 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Менск, вул. Багдановіча, 7а).
    Музычнае афармленьне вечарыны – “Drum Ecstasy”.


  • Залаты Апостраф. Галасаваньне (другі тур) / 19.03.2009
    Другі тур галасаваньня за лаўрэата літаратурнай прэміі "Залаты апостраф" за публікацыю ў 2008-м годзе.

  • Залаты Апостраф - 2008. Інтэрактыўнае галасаваньне. / 11.03.2009
    Лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі "Залаты апостраф" сёлета будуць вызначаць чытачы "Дзеяслова", зарэгістраваныя ў сістэме livejournal.
    Традыцыйна лаўрэаты вызначаюцца па трох намінацыях:
    лепшая паэтычная публікацыя,
    лепшая празаічная публікацыя,
    лепшы дэбют.
    Адзінай умоваю застаецца патрабаваньне: тыя, хто раней атрымліваў літаратрную прэмію “Дзеяслова”, другі раз намінавацца ня могуць. Ранейшая ўмова, што народныя і заслужаныя пісьменьнікі не намінуюцца, здымаецца.
    Прагаласаваць за ўлюбёнага аўтара можна пакінуўшы каментар у ЖЖ-суполцы "Дзеяслова". Галасаваньне доўжыцца да 25 сакавіка.
    ДЗЕйнічайце!


  • Між медытацыяй і рацыяй / 02.02.2009
    Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25) запрашае 11 лютага (серада) на прэзентацыю кнігі Анатоля Івашчанкі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”.
    У імпрэзе бяруць удзел:

    (медытацыя)
    (рацыя)
    Уладзімер Арлоў
    Пятро Васючэнка
    Ігар Бабкоў
    Ганна Кісьліцына
    Галіна Дубянецкая
    Алесь Пашкевіч
    Барыс Пятровіч
    Анатоль Сідарэвіч
    Усевалад Сьцебурака
    Міхась Тычына

    Алесь Разанаў,

    а таксама – гурт старажытнай музыкі “Расалія”.
    Імпрэза ладзіцца ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма!”
    Пачатак а 17-й. Уваход вольны.


  • Залаты Апостраф - 2007 / 05.12.2008
    Сёлета лаўрэатамі штогадовае прэміі "Дзеяслову" сталі:
    Ірына Бельская за паэтычны дэбют “Каб адагрэць сваю душу” (№ 30)
    Андрэй Хадановіч за нізку вершаў “Азёрная школа паэзіі” (№ 30).
    Канстанцін Тарасаў за аповеды “Брыгіткі” (№ 26) і “Нячутныя гукі самоты” (№ 30)
    Віншуем!


  • "Дзеяслоў" запрашае на сьвята! / 24.11.2008
    Літаратурная-музычная вечарына “Залаты апостраф – 2007” адбудзецца ў сераду 3 сьнежня ў Менскім Палацы мастацтваў (вул Казлова, 3). У праграме вечарыны: ушанаваньне лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу “Дзеяслоў” за лепшыя публікацыі ў 2007 годзе, а таксама прэзентацыя новых кніг з серыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”.
    У імпрэзе бяруць удзел вядомыя беларускія пісьменьнікі і барды: Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Анатоль Кудравец, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі, Тацяна Сапач, Галіна Дубянецкая, Тацяна Беланогая, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі ды іншыя.
    Мерапрыемства ладзіцца ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма”.
    Пачатак вечарыны ў 18 гадзін. Уваход вольны.


  • Выявы-2008 / 19.11.2008
    6 снежня (субота) у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца феерычная прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Выявы-2008”, што мае на мэце прадставіць адразу некалькі кірункаў развіцця найноўшай беларускай культуры: літаратурны, музычны і візуальны. Вас чакаюць выступленні маладых паэтаў, якія будуць не толькі чытаць вершы! Валерыя КУСТАВА, Юлія НОВІК, Аксана СПРЫНЧАН, Віка ТРЭНАС пакажуць свае адмысловыя праграмы (вершы+слайды).
    Вы зможаце пачуць электронную музыку і пабачыць фотаработы паэта-прыгажуна Рагнеда МАЛАХОЎСКАГА. Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ прадэманструе фільм “Лупы”, зняты адмыслова для яе дэбютнай кнігі. Вольга ГАПЕЕВА падзеліцца рарытэтным відэа з яе замежных выступаў. Ганна ФЕДАРУК выканае для шаноўных гасцей усходні танец. У межах праекту чакаецца выступ вядомага музыкі Юры НЕСЦЯРЭНКІ, а напрыканцы імпрэзы вас чакае 40-хвілінная праграма Алеся КАМОЦКАГА!
    Вядучая імпрэзы – дзяўчынка са свістком Віка ТРЭНАС.
    Запрашаем! Пачатак у 18.00. Кошт квітка 5000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +375 29 5607793, +375 29 1354495 або праз e-mail: [email protected].
    Праезд да Тэатра рускага рамансу www.rusromans.com: ад ст. м. Інстытут культуры (каля Дома быта) трал. 45, 47 да прып. “Аўтасіла”.
    Увага! Кожны наведнік атрымае ў падарунак унікальны самаробны мультымедыйны дыск “Выявы-2008”, які не будзе распаўсюджвацца ні да вечарыны, ні пасля яе! Не прапусціце!


  • Вечарына польскай і беларускай паэзіі / 11.11.2008
    22 лістапада (субота) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, тэатар-студыя Міровіча (пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх) адбудзецца вечарына польскай і беларускай паэзіі “РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”.
    У межах імпрэзы:
    - творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску;
    - вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах;
    - прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту;
    - прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”;
    - прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chyliłem czoła przed mocą”.

    Удзел бяруць:
    - укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі;
    - беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі;
    ­- перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч);
    - музычны гурт “Рацыянальная дыета”;
    - студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
    Вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч.
    Пачатак а 18.00. Уваход вольны.


    1..10 - 11..20 - 21..30 - 31..40 - 41..50 - 51..60 - 61..70
  • Lotus Notes/Lotus Domino hosting by IDLab company